Сёння 22 сакавіка
Навіны

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Нават не "блакітны", а "фіялетавы" епіскап з Украіны прымаў удзел у хіратаніі (пасвячэнні ў епіскапы) епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана, - протадыякан Андрэй Кураеў распавёў Радыё Свабода дэталі свайго абвінавачвання беларускага іерарха ў гомасэксуальных дамаганнях да навучэнцаў духоўных устаноў і малодшых святароў.

Протадыякан Андрэй Кураеў заявіў у інтэрв'ю Радыё Свабода, што калі Гомельская епархія падасць на яго ў суд за паклёп на епіскапа Стэфана, то абедзве яго крыніцы, якія паведамлялі яму пра Стэфанавы сэксуальныя дамаганні, будуць гатовыя сведчыць у судзе.

Назваць імёны гэтых людзей Андрэй Кураеў пакуль адмаўляецца, таму што адзін з іх да гэтага часу дыякан і не сышоў з царквы.

З епіскапам Стэфанам, Андрэй Кураеў знаём. Аднак асабісты матыў у сваіх выкрыццях Кураеў катэгарычна адмаўляе:

"З епіскапам Стэфанам мы вучыліся ў паралельных класах у семінарыі, - кажа ён. - Беларусь для мяне - іншая краіна. У тых месцах я не бываў. Толькі ў мінулым годзе пачуў першую з гэтых гісторый. Матыў маёй асабістай помсты або карысці ў гэтай справе абсалютна выключаны. Мне з уладаром няма чаго дзяліць".

На пытанне, якую рэпутацыю мае епіскап Стэфан ў царкве, Андрэй Кураеў адказвае наступным чынам:

"Рэпутацыю такіх людзей вельмі лёгка пазнаць. У царкоўным асяроддзі мы больш-менш адзін аднаго ведаем. Ёсць людзі, пра якіх у царкве ёсць несумнеўнае меркаванне як пра гомасэксуалаў. І глядзіш прама на кампанію, з кім вядзецца чалавек.

Я адкрываю афіцыйную біяграфію ўладыкі Стэфана і бачу, хто яго высвячаў на епіскапа. Справа ў тым, што па праваслаўных правілах гэта нельга рабіць аднаму епіскапу. Павінен быць сабор. Не менш чым тры епіскапа павінны сабрацца, каб высвяціць новага епіскапа. Гэта сёння можа быць нават 20 чалавек. Частка з іх удзельнічае ў гэтым па рашэнні Патрыярха, ці ў Беларусі - па рашэнні мітрапаліта Філарэта. Пры гэтым кандыдату ў епіскапы даецца права выбраць, запрасіць некалькі чалавек з ліку сваіх сяброў. Можа, ён запросіць свайго духоўнага настаўніка, або аднакласнікаў па семінарыі, ці яшчэ кагосьці. Тых епіскапаў, з якімі ў яго добрыя чалавечыя адносіны.

І вось на хіратоніі епіскапа Стэфана былі такія людзі. З адным з іх ён ніколі не вучыўся разам, так як па ўзросту велізарнае разыходжанне, гэта епіскап з Казахстана. Пра яго зноў жа ў мясцовай прэсе былі адназначныя і вельмі жорсткія публікацыі пра засілле гомасэксуальнага лобі ў яго епархіі з удзелам яго самога.

З Украіны яшчэ такі ж епіскап прыехаў, пра якога кажуць, што ён не "блакітны", а проста "фіялетавы".

А іншых не было, усе астатнія былі епіскапы з Беларусі, якія проста дзеля службовага абавязку ў гэтым удзельнічалі".

Паводле інфармацыі сайта patriarchia.ru, у хіратоніі епіскапа Стэфана ўдзельнічалі епіскап Уральскі Антоній, украінскія епіскапы Чарнігаўскі - Амуросій, Васількоўскі - Панцеляймон і іншыя.

5 студзеня протадыякан Андрэй Кураеў апублікаваў у сваім блогу ліст ад імя Сяргея Ф., які абвінавачваў епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана ў дамаганнях і разбэшчанасць маладых святароў і навучэнцаў духоўных устаноў. Гэтым запісам Андрэй Кураеў працягнуў выкрыванне "блакітнага лобі" ў РПЦ. 31 снежня стала вядома, што Кураева звольнілі з пасады прафесара Маскоўскай духоўнай акадэміі.

У інфармацыйным аддзеле Гомельскай епархіі адзначаюць, што ведаюць пра скандал, у якім фігуруе імя епіскапа Стэфана, але нічога без яго блаславення пакуль не камэнтуюць:

"Мы ў курсе, што робіцца і што зроблена. Нам дадуць блаславенне - значыць, будзе каментар. Не атрымаем блаславення - значыць, не будзе".

Паводле Радыё Свабода

Аўтар артыкулу: Радыё Свабода

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Далай-лама: "Однополые браки это нормально, а сексуальная ориентация - личное дело каждого"

"Пад коўдрай" с Дмитрием Дашкевичем - лидером "Молодого фронта"

Стилист Александр Киринюк: "Фрик - это не просто мой образ, это уже стиль жизни"

Правозащитник Вячеслав Бортник: "Советую ЛГБТ-активистам не отчаиваться, а идти дальше"

Кацярына Пытлева: Быць спажыўцом нашая ЛГБТ-супольнасць гатовая, а самім непасрэдна ўдзельнічаць ужо цяжэй

Эдвард Тарлецкий о ЛГБТ-активизме, политике, людях и причинах своего отъезда из Беларуси

БПЦ: гей-скандал - попытка повлиять на позицию церкви

Андрэй Кураеў: "50 з 300 епіскапаў уваходзяць у блакітнае лобі"

Гомельскія вернікі пра сэкс-скандал у епархіі

Новый митрополит Минский и Слуцкий порадовался Лукашенко и отреагировал на обвинения в ненависти к геям, атеистам, комунистам и Западу

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte