|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 8 ліпеня 2008 а 200 ЛГБТ–актывістамі Беларусі цікавяцца нямецкія чыноўнікі![]() 07 ліпеня 2008 актывісты беларускага ЛГБТ–руху Сяргей АНДРОСЕНКА (Беларуская ініцыятыва маладых геяў і лесьбіянак), Сьвятаслаў СЕМЯНЦОЎ (Інфармацыйны цэнтар «Тэма», Гомель), Алег Яромін (РМГА «Встреча») прынялі ўдзел у афіцыйным прыёме ў Міжнародным адукацыйным цэнтры з нагоды візыту дэлегацыі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу па асабістым запрашэньні амбасадара Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына спадара Гебхардта ВАЙСА. Беларускія ЛГБТ–актывісты былі запрошаны на адным узроўні з дэпутатамі беларускага Нацыянальна Сходу, прадстаўнікамі палітычнай апазыцыі, прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу, Місіі АБСЭ.
09 ліпеня 2008 актывісты беларускага ЛГБТ–руху Сяргей АНДРОСЕНКА (Беларуская ініцыятыва маладых геяў і лесьбіянак), Аляксандар ПАЛУЯН (Gay.by), Сьвятаслаў СЕМЯНЦОЎ (Інфармацыйны цэнтар «Тэма», Гомель), Алег Яромін (РМГА «Встреча») запрошаны на індывідульную сустрэчу з чальцамі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу падчас якой ЛГБТ–актывісты больш дэталёва раскажуць аб сваёй дзейнасьці й місіі ў Беларусі, пагутараць аб магчымым супрацоўніцтве й дыпляматычнай падтрымцы, якую можна было б аказаць беларускім ЛГБТ на дзяржаўным узроўні, і на ўзроўні НГА. Аўтар артыкулу: Красунчык |