|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 18 сьнежня 2008 а 758 ЛГБТ–актывісты накіравалі зварот у МЗС краіны і прадстаўніку Беларусі пры ААН з просьбай падтрымаць заяву ААН![]() Учора, 17 снежня, актывісты Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе накіравалі зварот на імя Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і Пастаяннаму прадстаўніку Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Гэты дакумент будзе афіцыйна прадстаўлены 18 снежня 2008г. на паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью–Ёрку. «Паслядоўная прыхільнасць прынцыпам гуманізму і актыўная роля ў справе забеспячэння саблюдзення правоў чалавека па ўсім свеце толькі ўмацуе пазіцыі нашай краіны на міжнароднай арэне і пацвердзіць скіраванасць нашай краіны да павагі правоў і свабод чалавека» — гаварыцца ў заяве. «Дэкларацыя заклікае да павагі і саблюдзення ўсіх фундаментальных правоў і свабод чалавека без адрознення сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, што развівае ў грамадстве памяркоўнасць. Памяркоўнасць, абароненая законам — ёсць гарантыя ўсіх свабод. Яны ж ляжаць у аснове правоў чалавек. Прыняўшы дэкларацыю, Беларусь стане больш дэмакратычнай краінай, узмацніць супрацьстаянне ўсім праявам тыраніі і несправядлівасці» — падкрэсліваюць актывісты ініцыятывы. Асноўнае пасланне да ўрадаў краін свету, якое змяшчаецца ў дакуменце: усеагульнасць правоў чалавека, якія ў роўнай ступені павінны ўжывацца да людзей гомасексуальнай, бісэксуальной арыентацыі і трансгендэрных асобаў. У праекце заявы асуджаецца гвалт, выкліканы гамафобіяй і нянавісцю да трансгендераў. Дзяржавы свету будуць закліканыя прыняць усе неабходныя меры, асабліва заканадаўчага і адміністрацыйнага характару, для таго, каб гарантаваць, што сэксуальная арыентацыя і гендэрная ідэнтычнасці не пры якіх акалічнасцях ня могуць будуць Разам з тым, заява не набудзе сілы дакумента, абавязковага да выканання, паколькі яно не будзе прымацца ў форме рэзалюцыі. У цяперашні час добраахвотныя гомасексуальныя адносіны паміж сталымі людзьмі Праект Заявы па сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці занесены на разгляд ААН Францыяй, якая сёння старшынствуе ў Еўрапейскім Саюзе. У дадзены момант праект дакумента парафіраваны наступнымі краінамі па рэгіёнах. Афрыка: Габон, Кабо–Вердзе, Маўрыкій, Сан–Томэ і Прынсіпі, Цэнтральна–Афрыканская Рэспубліка. Азія: Арменія, Грузія, Ізраіль, Кіпр, Непал, Японія. Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа: Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Вугоршчына, Латвія, Літва, Македонія, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія. Амерыка: Аргентына, Бразілія, Венесуэла, Канада, Куба, Мексіка, Уругвай, Чылі, Эквадор. Заходняя Еўропа: Аўстрыя, Андора, Бельгія, Вялікабрытанія, Нямеччына, Грэцыя, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Данія, Ліхтэнштайн, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Сан–Марына, Фінляндыя, Францыя, Швейцарыя, Швецыя. Рэгіён Аўстраліі і Акіяніі: уласна Аўстралія і Новая Зеландыя. Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыЧлены БАЖу накіравалі адкрыты ліст кіраўніку інфармацыйнай агенцыі БелаПАН Организаторы Санкт-Петербургского гей-прайда подали уведомление в Смольный IDAHO: Международное обращение о религиях Оргкомитет Zagreb Pride сделал заявление в поддержку Славянского гей-прайда в Минске Civil Rights Defenders асуджае разгон шэсця гей-прайда ў Мінску Міжнародная Амністыя заклікае беларускія ўлады паважаць правы ЛГБТ-меньшасьцяў ILGA-Europe призвала власти Минска пересмотреть свое решение о запрете Славянского гей-прайда 61 год змаганьня за правы чалавека У інтэрнэце распаўсюджваюць адкрыты ліст з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «ГейБеларуссю» Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахДаклад "ГейБеларусі" ўвайшоў ва Універсальны перыядычны агляд / UPR ООН предоставила консультативный статус американской ЛГБТ-организации Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека 61 год змаганьня за правы чалавека Юныя дыпламаты абмяркуюць праблему выканання правоў ЛГБТ на канферэнцыі ў Мінску Праект ГейБеларусь афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі Беларускі і замежныя гей-актывісты правялі пікет каля штаб-кватэры ААН у Жэневе (+фота) |