Сёння 22 верасьня
Навіны

ЛГБТ-актывісты пакажуць "Жэст супраць нецярпімасці" 17 сакавіка

ЛГБТ-актывісты пакажуць

Праваабарончы праект «ГейБеларусь» далучыўся да Еўрапейскага тыдня дзеянняў супраць расізму і ксенафобіі 2012. ЛГБТ-актывісты запланавалі ў межах тыдня, прымеркаванага да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі 21 сакавіка, шэраг дзеянняў і мерапрыемстваў супраць расізму, ксенафобіі і нездаровага нацыяналізму ў беларускім грамадстве.

ЛГБТ-актывісты Сяргей Андросенка, Людміла Волкава і Анастасія Сінюковіч ўжо падалі ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт заяву з просьбай дазволіць масавае мерапрыемства “Жэст супраць нецярпімасці” ў выглядзе шэсця ў суботу 17 сакавіка. Актывісты "ГейБеларусі" плануюць правядзенне публічнай акцыі з раздачай улётак і паштовак, якія будуць заклікаць грамадзян да асуджэння расізму і іншых праяў ірацыянальнай нецярпімасці. Мэта мерапрыемства - дэманстрацыя і прапаганда талерантнага стаўлення да меншасцяў.

Мерапрыемствы супраць ірацыянальнай нецярпімасці ў грамадстве таксама падтрымалі Беларускі Хельсінкскі камітэт і Альтэрнатыўная моладзевая платформа Беларусі.

«Мы лічым, што прыйшоў час беларускай актыўнай талерантнай моладзі заявіць свой пратэст супраць заяў і выхадак агрэсіўных ідэалагічных груповак, якія актыўна прапагандуюць свае ненавісніцкія погляды да розных меншасцяў і, больш за тое, робяць захады па пераследу сваіх апанентаў. Сваёй акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу грамадства да праблемы нецярпімасці, таксама хочам заклікаць грамадства да актыўнай дэманстрацыі талерантнасці. Наша акцыя не мае палітычнага падтэксту, яна выключна праваабарончая і асветніцкая», - паведамляе старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

У рамках тыдня актывісты таксама арганізуюць паказ кароткаметражных ролікаў і мастацкіх фільмаў супраць расізму і ксенафобіі.

Валанцёры кампаніі праінфармуюць аб Еўрапейскім тыдні дзеянняў супраць расізму сталічныя сярэднія агульнаадукацыйныя ўстановы з прапановай вынесці тэму «расізму, нецярпімасці, ксенафобіі, талерантнасці» на абмеркаванне падчас класных гадзін і пры арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў у гэты перыяд.

«Я часта чую меркаванне, што ў Беларусі праблемы расізму, ксенафобіі, гамафобіі і многіх іншых формаў пераследу і дыскрымінацыі не актуальныя, не выяўленыя ў той ступені, як у Францыі, Расіі і якой-небудзь іншай шматнацыянальнай краіне, што беларускі народ талерантны ў сваёй большасці. У пэўнай ступені я магу пагадзіцца, але варта звярнуць сваю ўвагу на праявы бытавога расізму і іншых формаў нецярпімасці і карціна талерантнага беларускага народа рэзка губляе сваю маляўнічасць і пазітыўнасць. Асветніцкія мерапрыемствы, запланаваныя да правядзення ў Мінску ў рамках тыдня дзеянняў супраць расізму, маюць сваёй мэтай выступіць за талерантнасць, выказаць пратэст супраць расізму і дыскрымінацыі і заклікаць грамадства быць цярплівей», - распавядае адна з арганізатараў мерапрыемстваў у рамках Еўрапейскага тыдня дзеянняў супраць расізму Кацярына Борсук.

Мерапрыемства УКантакце: http://vk.com/againstracismbelarus2012

ЛГБТ-актывісты пакажуць

Нагадаем, Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі адзначаецца штогадова 21 сакавіка па рашэнні ХХІ Сесіі Генеральнай Асамблеі ААН ад 26 кастрычніка 1966 года. У гэты дзень у 1960-м годзе паліцыя адкрыла агонь і забіла 69 чалавек падчас мірнай дэманстрацыі пратэсту супраць законаў рэжыму апартэіду аб абавязковай пашпартызацыі афрыканцаў у ПАР, якая праводзілася ў Шарпевіле (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка).

Сетка United, якая каардынуе Еўрапейскі тыдзень дзеянняў супраць расізму, заклікае міжнародную супольнасць выкараніць расізм, дыскрымінацыю і нецярпімасць для пабудовы больш справядлівага грамадства. Часткай сеткі таксама з'яўляецца шэраг беларускіх арганізацый - гэта і праваабарончы праект «ГейБеларусь», і Беларускі Хельсінкскі камітэт і валанцёрская «Новая Група».

Мерапрыемства УКантакце: http://vk.com/againstracismbelarus2012

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Баптистская церковь Вестборо назвала теракт в Бостоне божьей карой за легализацию гей-браков

Албания признана одной из самых гомофобных стран в Европе

Полиция Парижа разогнала участников гомофобной манифестации слезоточивым газом

Омский губернатор защитил Бориса Моисеева от казаков-гомофобов

Полиция России возбудила уголовное дело по факту избиения ЛГБТ-активистки

Часопіс "Афіша" распавеў 27 гісторый расійскіх гомасэксуалаў

Правительство Швейцарии введет уголовную ответственность за гомофобию

Отклонить закон о запрете "гомопропаганды" потребовала омбудсмен Украины

Ассошиэйтед-пресс: гомосексуалы в Беларуси подвергаются преследованию из- за попытки зарегистрировать правозащитную организацию

Украинские гомофобы закрасили плакаты в поддержку ЛГБТ

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte