Сёння 22 верасьня
Навіны

ЛГБТ-калоны на шэсці да Дня Волі не будзе

ЛГБТ-калоны на шэсці да Дня Волі не будзе

Савет Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” прыняў рашэнне не фарміраваць асобную “вясёлкавую калону” на санкцыянаваным сталічнымі ўладамі маршы да Дня Волі, які пройдзе 24 сакавіка па маршруце ад кінатэатра “Кастрычнік” да плошчы Бангалор. Прадстаўнікі савета не маюць адзінага сфарміраванага меркавання па гэтым рашэнні, прычыны ў кожнага свае, але яно прынятае адзінагалосна пяццю чальцамі савета “ГейБеларусі”.

Але старшыня “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка паведаміў Еўрарадыё, што хоць сёлета асобнай “вясёлкавай калоны” і не запланавана, але сябры арганізацыі ўдзел у шэсці возьмуць.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт паведаміў арганізатарам пра забарону на выкарыстанне сімволікі, плакатаў, транспарантаў, банераў. Тым часам арганізатары Дня Волі не лічаць выкарыстанне нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў парушэннем закону і заклікалі ўдзельнікаў браць з сабой нацыянальныя трыкалоры.

Нейкіх канцэртаў, забаўляльных праграм не прадугледжваецца. Па-першае, таму што ўлады перашкаджаюць нам выкарыстоўваць узмацняльную тэхніку. А па-другое, Дзень Волі — гэта не столькі свята, хоць і свята таксама, колькі дзень барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю ў Беларусі”, - каментуе сёлетні Дзень Волі адзін з яго арганізатараў Віктар Івашкевіч.

Нагадаем, у мінулым годзе актывісты Праваабарончага ЛГБТ-праекта "ГейБеларусь" прынялі ўдзел у Дні Волі пад вясёлкавымі сцягамі. Гэта стала прычынай таго, што Першы нацыянальны тэлеканал паспрабаваў счарніць беларускую апазіцыю з-за ўдзелу групы ЛГБТ у Дні Волі.

Дзень Волі 2012, 25 сакавіка 2012:
ЛГБТ-калоны на шэсці да Дня Волі не будзе

Шэсце 24 сакавіка прымеркаванае да 95-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР чытайце тут.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte