Сёння 13 лістапада
Навіны

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

ЛГБТ-вечарына “Rainbow Halloween Party” прайшла 2 лістапада ў клубе “Парламент”. Яе арганізавалі зацікаўленыя ў развіцці ЛГБТ-руху гарадзенцы пры падтрымцы беларускага праваабарончага праекта “ГейБеларусь”.

Гэта бадай што першае мерапрыемства такога маштаба ў нашым горадзе. Арганізатарам удалося сабраць дастаткова вялікую колькасць удзельнікаў: больш за 100 чалавек. Вечарына была прысвечана Хэлаўіну, таму тэматыка queer-шоу-праграмы, вядучай якой была вядомая травесці-дзіва Сымона Глам, цалкам адпавядала святу. Былі разыграныя эпізоды з гогалеўскага “Вія”, а выступы Ванэсы Фарэл і Роксі Раен былі жыва і прыязна ўспрыняты гарадзенскай публікай.

На вечарыне быў прадстаўлены фотапраект “10 асобаў Мінскага гей-прайда”. Людзі на фотаздымках гэта тыя, хто адкрыта, проста і без хітрыкаў расказвае пра свой удзел у такога кшталту мерапрыемствах.

Навошта патрэбныя гей-прайды? Чаму забаўляльныя адкрытыя ЛГБТ-вечарыны з’яўляюцца важным крокам да абароны правоў геяў і лесбіянак? Чаму важна ў грамадскай прасторы асвятляць праблемы ЛГБТ-супольнасці? На гэтыя тэмы карэспандэнтка “Твайго стыля” паразмаўляла са старшынёй праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргеем Андросенкам, які адмыслова прыехаў у Гродна каб правесці інфармацыйную сустрэчу ды запрасіць ахвотных прыняць удзел у з’ездзе “ГейБеларусі” ў Мінску.

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавекаСяргей Андросенка: Большасць геяў не хочуць займацца актывізмам, правамі ды палітыкай. Яны хочуць жыць сваім жыццём, хадзіць на працу, любіць і надаваць увагу свайму каханаму партнёру, будаваць сваё жыццё. У гэтым няма нічога кепскага, але страчваецца сваесаблівая адчувальнасць да гамафобіі. Здаецца, што ўсё нармальна. Аднак у паўсядзённым жыцці мы сустракаемся з непрыманнем. Напрыклад, аднаполая пара хоча зняць кватэру. Яны будуць прадстаўляцца кім заўгодна, але не парай, бо ёсць вялікі шанец проста не быць зразуметымі. Гэта ў лепшым выпадку.

Атрымліваецца, што такія вечарыны, бадай што адзінае месца, дзе можна пачуваць сябе так, як хочаш?

Так. Мы імкнемся да таго, каб геі і лесбіянкі былі больш адкрытыя, больш публічныя, бо без гэтага няма далейшай працы па абароне правоў ЛГБТ-супольнасці, няма далейшага развіцця. Калі ў Мінску яшчэ нешта больш-менш адбываецца, дык у рэгіёнах сітуацыя выглядае трохі інакш. Не ўсе абласныя гарады могуць пацягнуць нават такую вечарыну, якая прайшла ў Гродне. Напрыклад, у Брэсце падобнае мерапрыемства будзе мець закрыты характар. Усё залежыць ад актыўнасці мясцовых.

Чаму так важна ў публічнай прасторы казаць пра абарону правоў ЛГБТ-супольнасці?

Трэба дакладна і ясна ўсведамляць, што будуючы дэмакратычнае грамадства немагчыма не ўлічваць правы ЛГБТ-супольнасці. Калі мы паглядзім на краіны, на якія мы хочам арыентавацца, то ўсе яны прайшлі шлях да талерантнага ўспрымання розных людзей.

Рана ці позна ў грамадстве пачнуцца перамены і мы павінны быць гатовыя да таго, што, хаця б як у Расіі, будуць прымацца гамафобныя законы, каб супраціўляцца гэтаму. І пачынаць трэба ўжо зараз.

Канешне, праваабарончыя мэсэджы нашай арганізацыі могуць падавацца не вельмі рэальнымі, бо вынікі працы мы не пабачым ані сёння, ані нават заўтра, але тут варта звярнуць увагу на доўгатэрміновую перспектыву. Я лічу вельмі добрым вынікам тое, што ў медыйнай прасторы пачалі з’яўляцца артыкулы, якія асвятляюць дзейнасць арганізацыі ці нейкія мерапрыемствы. Значыць, ёсць цікавасць і попыт.

Што тычыцца развіцця ЛГБТ-супольнасці ў абласных гарадах, дык тут мы сутыкаемся з такімі праблемамі, як варожае гамафобнае асяроддзе. Тое самае, канешне, ёсць і ў Мінску, аднак у меншых населеных пунктах існуе менавіта фактар малога горада. Таму існуе страх адкрыцца. Вось прыйдзе студэнт нейкага каледжа на нашую вечарыну, а яго ўбачаць, няхай і выпадкова, людзі традыцыйнай арыентацыі. Яшчэ скажуць каму і панясецца… Наогул, мы збіраемся прязджаць у абласныя цэнтры, праводзіць тлумачальную працу, неяк спрабаваць змяніць абстаноўку, скажам так, на больш цывілізаваную. Спадзяемся, штосьці будзе атрымлівацца, вельмі спадзяемся…

Паводле Твой Стыль

Аўтар артыкулу: Альгуня Камягіна

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

7 сентября в Минске: "Евдокимов шоу" на Дне Рождения театра караоке "Богема" (+видео)

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

"Вечерний Гродно": Травести Симона Глэм зажигает публику и борется с гомофобией

9 ноября в Гродно смотрят и обсуждают гей-"Парад"

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte