Сёння 6 сьнежня
Навіны

Лідарская праграма "Акадэмія Першых" запрашае да ўдзелу!

Лідарская праграма

Што значыць быць лідарам сваёй арганізацыі? А лідарам Беларусі і Еўропы? Як кіраваць і ацэньваць праекты? Як эфектыўна арганізаваць асабісты час, сфармаваць каманду і дасягнуць выніку? Пра гэта і іншае вы даведаецеся падчас «Акадэміі Першых», якая аб'яўляе новы набор.

Гэтую школу маладых грамадскіх лідараў скончыла шмат ЛГБТ-актывістаў, сярод іх - Сяргей Андросенка, Наталля Манькоўская, Сяргей Енін, Настасся Долюшка.

Да ўдзелу ў «Акадэміі Першых-2013» запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Дэдлайн 3 сакавіка 2013.

Адукацыйны курс АП-2013 складаецца з 5 семінараў (17 семінарскіх дзён), хатніх заданняў, рэалізацыі навучальных праектаў.

Вы пройдзеце ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучыцеся фармуляваць мэты і фарміраваць каманду, пазнаёміцеся з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы. Больш падрабязна са змястоўнай часткай курса Вы зможаце пазнаёміцца пад час Прэзентацыі і на нашым сайце (на беларускай альбо рускай мовах).

Мэта АП-2013 – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцей.

Па выніках кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат Акадэміі Першых-2013.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 год, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
Каб прыняць удзел у курсе, неабходна:

1. Да 3 сакавіка даслаць запоўненую анкету-заяўку (на беларускай альбо рускай мовах) на эл.скрыню lidarbelarusi2013@gmail.com (заяўкі, якія прыйдуць пазней, разглядацца не будуць).

2. Да 3 сакавіка даслаць дзве рэкамендацыі (адну – ад кіраўніка Вашай арганізацыі/ ініцыятывы) на эл.скрыню lidarbelarusi2013@gmail.com (разам з анкетай-заяўкай).

Да 5 сакавіка кандыдаты будуць запрошаныя да ўдзелу ў асноўным курсе.
Графік мерапрыемстваў АП-2013

Прэзентацыя праграмы - 28 лютага

Семінар №1: «Я як Лідар» - 8-10 сакавіка

Семінар №2: «Я – Лідар для Арганізацыі і Супольнасці» - 12-14 красавіка

Семінар №3: «Кіраванне праектамі» - 9-12 траўня

Семінар №4: «Маніторынг і ацэнка праектаў» - 28-30 чэрвеня

Рэалізацыя навучальных праектаў - 12 ліпеня – 30 лістапада

Семінар №5: «Я – Лідар для Беларусі і Еўропы» - 11-13 кастрычніка

Сустрэча па ацэнцы вынікаў праекта Акадэмія Першых-2013 - 7 лістапада

Выпускны Баль - 18 студзеня 2014

Падрабязную інфармацыю пра Акадэмію Першых-2013 можна атрымаць на Прэзентацыі, якая адбудзецца 28 лютага.

Месца сустрэчы: г. Мінск, ля Дома Кіно, вул. Талбухіна, 18.

Час сустрэчы: 18.00.

Пры неабходнасці магчыма правядзенне он-лайн трансляцыі прэзентацыі (пішыце на пошту lidarbelarusi2013@gmail.com).

Просьба пацьвердзіць Ваш удзел у Прэзентацыі да 26 лютага на адрас lidarbelarusi2013@gmail.com.

Паводле Ampby.org

Аўтар артыкулу: Ampby.org

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

27 лістапада, Стакгольм: Сяргей Андросенка госць семінару "У бягах ад прыгнёту"

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

Беларускі ДПЧ імя Барыса Звозскава запрашае валанцёраў

Приглашаем журналистов на круглый стол "Освещение ЛГБТ-тематики в белорусских СМИ"

Цыкл семінараў "Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Альпинист покорит семь высочайших вершин мира ради ЛГБТ-благотворительности

Гомофобы пришли с петухами на открытие Недели против гомофобии в Москве (ВИДЕО)

В середине апреля вильнюсский суд решит, пускать ли ЛГБТ-шествие по центру города

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte