Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Лідары

Пасля заявы Цэнтральнага савета Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі аб тым, што трэба ўвесці адказнасць за так званую “прапаганду гомасэксуалізму”, лідар Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” адразу накіраваў свой пратэст на адрас Цэнтральнага савета ЛДПБ. Пасля было дамоўлена, што трэба правесці сустрэчу, каб лепей зразумець адзін аднаго.

23 ліпеня на мінскім офісе Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Цэнтральнага савета ЛДП з лідарамі Праваабарончага праекта “ГейБеларусь”. Трэба адзначыць, што атмасфера сустрэчы была дастаткова добразычлівай.

З боку ЛДП на сустрэчы прысутнічалі старшыня партыі Сяргей Гайдукевіч, намеснік старшыні Алег Гайдукевіч, кіраўнік упраўлення агітацыі і прапаганды ЛДП Яўген Крыжаноўскі і намеснік старшыні ЛДП, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ЛДП Аляксей Дзямешка.

З боку Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” былі намеснік старшыні Максім Дзмітрыеў і адна з лідарак праваабарончага ЛГБТ-руху Наталля Манькоўская.

На сустрэчы бакі абмеркавалі бачанне сітуацыі і розныя пытанні, звязаныя з жыццядзейнасцю ЛГБТ.

Па выніках сустрэчы ЛГБТ-актывісты прыйшлі на высновы, што старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі не з’яўляецца прыхільнкам дыскрымінацыі ЛГБТ і спадзяюцца, што ў будучым ЛДПБ не будзе прадпрымаць крокі па абмежаванні правоў і свабод беларускіх гомасэксуалаў.

На фота: старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte