Сёння 8 кастрычніка
Навіны

ЛІПавы альбом! Абсалютна фрэш, абсалютна фры!

ЛІПавы альбом! Абсалютна фрэш, абсалютна фры!

Медыя-часопіс “34” прадставіў сусветную inet-прэм’еру новага альбома ад Лёшы Ліпа, самага правакацыйнага музычнага проджэкту сезону лета–восень! Абсалютна фрэш, абсалютна фры!

Стыль у якім валіць Ліп – гэта штосьці кшталту салодкага электра-акуджавы. Стаф модны паводле саўнду і прынцыпова шчыры ў лірыцы. Унікальныя вакальныя партыі ў сумесі са сцёбам, які залягае ў кожным трэку шчыльнымі пластамі, дазваляюць прадукту належаць адразу да дзвюх моцных музычных плыняў: мяса і ф’южну. Паводзіны артыстаў на сцэне ўвогуле слаба паддаюцца апісанню. Карацей, гэта вынас мозгу ў стылі нашай секты!

Можна спампаваць і пачуць тое, што хутка будзе рваць усе чарты і тузіны ТУТа.

«Я хачу падтрымаць ЛГБТ-супольнасць, так як для мяне важна, каб усе людзі былі роўныя. Кожны мае права на каханне. Бо галоўнае ў жыцці любіць і быць каханым і зусім не важна, якая ў цябе арыентацыя ці колер скуры», - адзначыў быў раней у інтэрв'ю Gay.by Лёша Ліп.
 

Паводле Медыя-часопіс “34”

Аўтар артыкулу: danila berencef

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte