Сёння 8 кастрычніка
Навіны

"Любоў Усходняга блока" неўзабаве выйдзе на экраны (+трэйлер)

«Любоў Усходняга блока» - дакументальны фільм пра ЛГБТ-рух у складаных странах Усходняй Еўропы, рэжысёрам якога з’яўляецца малады аўстралійскі хлопец Логан Муха (Logan Mucha). Фільм пакажа стаўленне да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў (ЛГБТ) у краінах Усходняй Еўропы, найбольшая ўвага ў карціне надаецца беларускаму ЛГБТ-руху і Славянскаму гей-прайду 2010 у Мінску.

У фільме распавядаецца, што ў Беларусі, калі ты адкрыта дэманструеш сваю гомасэксуальнасць – гэта прыводзіць да збіццяў і арыштаў, у фільме распавядаецца як малады хлопец Сяргей і яшчэ шэраг смелых актывістаў выйшлі на вуліцу з патрабаваннем раўнапраўя. Галоўны герой стужкі – беларускі ЛГБТ-актывіст, які зараз навучаецца ў Варшаве, Сяргей Енін.

Галоўнай мэтай «Любові Усходняга блока» з'яўляецца інфармаванне шырокай грамадскасці аб агульных праблемах і бягучай сітуацыі з правамі ЛГБТ ва Усходняй Еўропе.

Здымкі фільма «Любоў Усходняга блока» ў Мінску вяліся пры ўдзеле праваабарончага праекта «ГейБеларусь» і Аргкамітэта Славянскага гей-прайда 2010.

«Паглядзеўшы на вынікі Славянскага гей-прайда ў Маскве ў 2009 годзе, мы прынялі рашэнне здымаць кіно і ў Мінску, каб асвятліць беларускі гей-прайд і даць перспектыву намаганням актывістаў, якія арганізуюць гей-прайд у Беларусі», – казаў Логан Муха яшчэ да Прайда 2010 у Мінску.

«Я абураны, што ўлады забаранілі шэсце Прайду, мяне прымушае засмучвацца, што актывісты “ГейБеларусі” не маюць дастатковай міжнароднай падтрымкі і маюць абмежаваныя рэсурсы на арганізацыю Прайда ў Мінску».

Зыходзячы з ідэалаў ліберальнага грамадства, як аўстралійскае, беларуская ЛГБТ-супольнасць да гэтага часу знаходзіцца пад прыгнётам.

ЛГБТ-супольнасць Аўстраліі абсалютна не ведае аб цяжкасцях, якія ўсё яшчэ існуюць з асновамі роўнасці і свабоды для ЛГБТ у такой краіне, як Беларусь. Акрамя таго, большасць аўстралійцаў не ведаюць, што "праблемы" аўстралійскай ЛГБТ-супольнасці нязначныя ў параўнанні з беларускімі. «Любоў Усходняга блока» накіраваная паказаць, што патрэбна большая падтрымка міжнароднай ЛГБТ-супольнасці краінам, дзе геі і лесбіянкі сутыкаюцца з яскравымі парушэннямі сваіх правоў.

«У Аўстраліі гей-прайд – гэта святкаванне прыняцця, але ў Беларусі гэта сімвал непадпарадкавання і нязгоды. Гледзячы на мужнасць і стойкасць актывістаў “ГейБеларусі”, іх пастаянную барацьбу, я натхняюся гэтым, я лічу гэта выдатным і вартым павагі» - казаў Логан.

Аўстралійскі дакументальны фільм «East Bloc Love» намінаваўся на Берлінскі міжнародны кінафестываль Берліналэ 2011, але, на жаль, не быў уключаны ў конкурс за ўзнагароду Тэддзі.

Праваабарончы праект “ГейРасія” выступіў адным з прадзюсераў гэтага фільма.

Неўзабаве павінны адбыцца прэм'еры фільма па ўсім свеце.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Разгон Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску пракаментуе начальнік паліцыі Заходняга Мэрсі

Фильм о движении гей-прайдов в Восточной Европе "East Bloc Love" покажут в Сан-Франциско

"Распаўсюджваючы мужнасць" распавядае пра ЛГБТ у Азіі і Джак'якарцкія прынцыпы

ЛГБТ-кинопоказы в Витебске - уже реальность

Фильм об активистах ГейБеларуси покажут сегодня в Минске (смотрите открытие онлайн, +трейлер)

Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи

В Росиии гомофобный фильм признали экстремистским

"I Leave Here'": люди всего мира могут поддержать историю любви

А "Детки в порядке" (+трейлер)

17 октября в Минске. Проведи время с интересом и пользой!

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Naviny.by: Как пройдёт в Минске гей-прайд?

Гомофобы пытались прорваться в минский гей-клуб

Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео)

Разгон Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску пракаментуе начальнік паліцыі Заходняга Мэрсі

Белорусские ЛГБТ-активисты приняли участие в конференции Форума гражданского общества Восточного партнёрства

2001 год: первый гей-парад в Минске

В Минске прошел дебат-клуб "Гей-прайд: за или против. Активизм - это..."

16 февраля в минском гей-клубе пройдёт Ночь перформанса

В Минске состоялся первый санкционированный пикет против гомофобии

Администрация и суд Минска запретили ряд публичных акций белорусских ЛГБТ-активистов

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte