Сёння 25 сакавіка
Навіны

Маладой мастачцы і студэнтцы патрабуецца дапамога

Маладой мастачцы і студэнтцы патрабуецца дапамога

Гэта дзяўчынка заўсёды была актыўнай, яна заўсёды і паўсюль выказвае пазіцыю, яна таксама была на адкрыцці Славянскага гей-прайда 2010 у Мінску. Гэта свой чалавек са светлай душой!

Наша сяброўка — маладая мастачка, мінская студэнтка Наста Майтрэнка. Сябры ды знаёмыя часта называюць яе Стася. Ёй 22 гады. Яна, як і ўсе мы, любіць жыццё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб'ездзіла мноства музычных і мастацкіх фестываляў. Як гаворыцца, лёгкая на ўздым.

Так было. Яшчэ паўтара гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаванне паказала нездаровае ўтварэнне ў лёгкім. Хіміятэрапія, аперацыя. На гэтым усё не скончылася. Рак.

У студзені Насцю павінны былі адправіць у Хайфу, ў клініку "Рамбо", на абследаванне. Але яе не адпусцілі лекары - збаяліся праблемы з сэрцам, і ляцець апынулася небяспечна. Цяпер яна жыве ў рэжыме «Мінск-Бараўляны-Мінск» і чакае магчымасці адправіцца ў Ізраіль. Само абследаванне каштуе каля 5 тыс. даляраў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, даведаемся толькі пасля абследавання. Бацькі Стасі гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру, каб сабраць патрэбную суму. Яны бацькі. Яны абавязаны дапамагаць.

Чаму павінны дапамагаць вы? Вы не павінны. Вы можаце. Магчыма, гэтая дзяўчына жыве непадалёк. А можа, вы ніколі не ведалі яе. Цяпер - ведаеце. А мы ведаем, што невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек - гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі. Як дапамагчы? Спосабаў некалькі. Вось адзін з іх. Мы прымаем удзел у зборы грошай. Запрашаем да ўдзелу і ВАС! Разам у нас абавязкова атрымаецца!

http://belarusbank.by/ru/blagotvoritelnost/1128
http://vk.com/stasya_help

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte