Сёння 24 чэрвеня
Навіны

Малады Фронт адзначыў 17 траўня гамафобнай публікацыяй і суправадзіў зонаўскай ілюстрацыяй

Малады Фронт адзначыў 17 траўня гамафобнай публікацыяй і суправадзіў зонаўскай ілюстрацыяй

У артыкуле пад смачным загалоўкам "Гомасэксуалізм — чорная дзірка ў маралі грамадства" маладафронтаўка Вераніка Велігор разважае на сайце Маладога Фронта над паходжаннем гомасэксуальнасці, вешае ярлыкі на прадстаўнікоў ЛГБТ, разбаўляе ўсё гэта цытатамі знанага гоманенавісніка Паўла Севярынца. Куды ўжо там спецыялістам Усясветнай арганізацыі аховы здароўя і розным Асацыяцыям псіхолаў, сацыяльных работнікаў ды іншых міжнародных арганізацый да фантазіі юнай гарадзенкі, якая сама пра сябе піша на сваёй старонцы ў Кантакце "зазвычай эксцэнтрычная рудая дзяўчына".

омасэксуалісты – гэта эгаісты, якія знаходзяцца ў палоне сваіх вычварных сэксуальных фантазій. Яны шукаюць выключна фізічнае задавальненне ў сваіх адносінах, а байкі аб пошуку сваёй другой паловы проста апраўданне", - разбіраецца ў аднаполых адносінах маладафронтаўка Велігор.

Таксама варта звярнуць увагу на ілюстрацыю, якой суправаджаецца матэрыял. "Петухамі" называюць прымушаных да гомасэксуальных кантактаў мужчын у месцах пазбаўлення волі. Вераніка яўна ў гэтым разбіраецца.

"Калі разглядаць сям’ю як ячэйку грамадства, то асноўнай мэтай сям’і з’яўляецца працяг роду. А гомасексуалісты фізічна да гэтага нездольныя", - піша аўтарка.

Пасля Велігор прыводзіць вынікі ці то сваёй фантазіі ці то нейкага сацыялагічнага аналізу, на крыніцу якога яна, напраўду, не спасылаецца: "Гомасэксуалізм сёння набывае іншую форму. Калі разглядзець супольнасць сэксменшасцяў, як адзінку, то з іх толькі 1/4 так званыя біялагічныя, тыя, хто запраграмаванныя на гомасэксуальны інтарэс. Гэта вельмі складанае фарміраванне на генетычным узроўні.

Астатняя частка, а гэта 3/4 — гэта людзі з гетэрасэксуальным вопытам у мінулым. Гэта людзі творчара парыву, якія спрабуюць праз сваю “незвычайнасць” самарэалізавацца на фоне грамадства. Гэта шукаючыя людзі, якіх не задавальняюць стандартныя стасункі, дзе ім усё вядома, няма творчых парываў".

"Гамасэксуалізм з’яўляецца там, дзе слабая сям’я, дзе няма арыентыру, у сем’ях, дзе выхоўваецца адно дзіця, альбо дзеці з вялікай розніцай ва ўзросце.

Агулам нельга сказаць, што расце колькасць гамасэксуалістаў. Расце колькасць вычварэнцаў, якія прагнуць скаштаваць, паглядзень, адчуць новыя эмоцыі – звычайнае банальная цікавасць, падаецца. Гэты працэнт людзей называюцца бісэксуальнымі.

Адсотак амаральшчыны расце, мараль становіцца ўсё больш непатрэбнай. Талерантнае грамадства заплюшчвае вочы на чарговую чорную дзірачку дзірачку ў маралі таго самага грамадства. У чорных дзірк ёсць уласцівасць паглынаць у сябе тое, што перайшло бяспечную мяжу", - піша папулісцкую дэмагогію і ўласныя інсінуацыі аўтарка, якія спрабуе прадстпавіць як інфармацыю апошняй інстанцыі".

Агулам, нічога новага Вераніка Велігор не напісала - ўсе тыя ж самыя банальныя заезджаныя ярлыкі і стэрэатыпы, адзінае добра, што дзяўчына далучылася да Міжнароднага дня супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі і паспрыяла пашырэнню дыскусіі наконт правоў ЛГБТ у Беларусі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 7)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Геи, лесбиянки и их сторонники героически вышли на Московский гей-прайд 2012. Видео-репортаж "Новой газеты"

Концерт Lady GaGa в Джакарте отменен: "защитники ислама" не пустили гей-активистку в Индонезию

Гей национализма

Первый гей-прайд в Киеве 20 мая завершился бойней, избиты члены оргкомитета (фото и видео)

17 мая: Гамафобія - гэта тое, што яднае апазыцыю і ўладу (фота і відыё)

Афіцыйна падцверджана: кіраўнік аўтаномных нацыянал-бальшавікоў змешчаны ў СІЗА

"Трэба змагацца з безадказнасцю - экалагічнай і сэксуальнай"

Падлеткі, якія шукаюць педафілаў праз інтэрнэт, не бачаць розніцы паміж педафіламі і геямі

До десяти тысяч верующих вышли на крёстные ходы и митинги против шествия КиевПрайда2012 (фото; видео)

Активистки "ГейБеларуси" независмо от сексуальной ориентации сталкиваются с предвзятостью на рабочих местах

Камэнтары

бт | 18 траўня  [пятніца, 1938]

харашо пішаце)) якія вам патрэбныя правы? вас пераследваюць? вас збіваюць? вы можаце сустракацца з сабе падобнымі ў спецыялізаванных клюбах. вам не замінаюць. хочаце сцязкамі махаць? для гэта ёсць краіны, дзе гэта можна рабіць, дзе легалізавалі /"аднаполыя адносіны/". Здаецца, /"Маладафронтафобія/" у вас, спадарства

света из тибета | 21 траўня  [панядзелак, 1843]

Дорогой БТ.

Вы ведь прекрасно понимаете, что этой статьи не было бы, если бы не было оскорбляющих и гнусных высказываний девушки из МФ?

Может, обратились бы с Вашими вопросами к Веронике?

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte