Сёння 1 жніўня
Навіны

«Малады Фронт» забараніў геям любіць Беларусь

«Малады Фронт» забараніў геям любіць Беларусь

5 лютага праект ГейБеларусь накіраваў ліст да арганізатараў акцыі «Любові! Свабоды! Пераменаў!», арганізаванай рухам «Малады Фронт», з просьбай дазволіць далучыцца да акцыі 14 лютага, прымеркаванай да Дня ўсіх закаханых. Праект ГейБеларусь падтрымаў лозунг і мэты акцыі.

Але нягледзячы на тое, што лідар «Маладога Фронту» Зміцер ДАШКЕВІЧ на афіцыйным сайце акцыі заклікае далучыцца да яе ўсіх ахвотных, руху ГейБеларусь было адмоўлена ва ўдзеле ў акцыі. Праект ГейБеларусь атрымаў ліст, у якім гаворыцца, што «Малады Фронт, як арганізацыя заснаваная на маральным падмурку хрысціянскіх каштоўнасцяў, асуджае садомства і ня можа дазволіць вам (ГейБеларусі) удзел у сваіх мерапрыемствах.» Таксама ў лісце адзначаецца, што «ўдзел прадстаўнікоў вашага праекту (ГейБеларусі) ў маладафронтаўскай акцыі на Дзень Святога Валянціна будзе расцэнены намі як правакацыя, на якую мы будзем вымушаныя адпаведным чынам і рэагаваць

Такім чынам актывісты «Маладога Фронта» плануюць або збіць прадстаўнікоў ЛГБТ–супольнасці, або здаць іх міліцыі. Да іншага, на дадзены момант акцыя яшчэ не санкцыянавана мінскімі ўладамі.

«Малады Фронт» забараніў геям любіць БеларусьЛідар «Маладога Фронту» Зміцер ДАШКЕВІЧ: «Малады фронт» з′яўляецца ініцыятарам гэтай акцыі. Мы ніколі не гаварылі, што маем нейкую манаполію на нейкае мерапрыемства, намі ініцыяванае. З радасцю заклікаем усіх, хто жадае, далучацца да тых акцый, якія мы будзем ладзіць, прымеркаваных да дня святога Валянціна, да дня любові

Таксама ў апісанні акцыі адзначаецца: «Акцыя Любові — традыцыйны моладзевы хэпініг ў цэнтры Мінску, прысвечаны Дню Святога Валянціна — святу любові, пазітыву і добрых эмоцый. Моладзь пераканана, што ў гэты дзень варта не толькі дарыць радасць блізкім і сваякам, але і прызнавацца ў любові да роднай Беларусі. Традыцыйна Малады Фронт імкнецца прадэманстраваць неад′едмнасць нашай краіны ад еўрапейскай сям′і народаў, таму акцыя мае і выразную еўрапейскую накіраванасць

У аргкамітэт акцыі «Любові! Свабоды! Пераменаў!» сёлета, акрамя маладафронтаўцаў, увайшлі Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімір Арлоў, Піт Паўлаў, Алесь Пушкін і Павел Севярынец.

«Малады Фронт» забараніў геям любіць БеларусьЛідар праваабарончага праекту ГейБеларусь Сяргей АНДРОСЕНКА пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: «Рабяты з Маладога Фронту відавочна заблыталіся: тут Зміцер Дашкевіч зразумелай мовай запрашае да сябе на акцыю ўсіх, тут нам ужо выстаўляюць забарону, тут яны хочуць прадэманстраваць сваю прыхільнасць дэмакратычным прынцыпам, а тут яны ўжо не хочуць. Маладафронтаўцы ўжо не аднойчы прадэманстравалі тое, што слова «свабода», якое яны так часта эксплуатуюць у сваіх мэтах, насамрэч для іх нічога не азначае, па–гэтаму трое з яе лідараў ужо і апынуліся ў беларускім спісе гамафобаў. Яны не гатовы адпавядаць еўрапейскім прынцыпам. Мы будзем шукаць магчымасці сустрэчы з лідарам беларускай апазіцыі Аляксандрам МІЛІНКЕВІЧАМ, які да гэтага часу пастаянна пазбягае кантактаў з намі, каб папрасіць у яго спрыяння ў пытанні барацьбы з гамафобіяй у колах беларускіх дэмакратаў».

Пытанне гамафобіі па–ранейшаму застаецца актуальным як у колах урадавага апарата, так і ў колах беларускай апазіцыі, частку якой фінансуе захад, з мэтай пабудовы ў Беларусі дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці.

Афіцыйна праект ГейБеларусь вырашыў адмовіцца ад удзелу ў акцыі, але гэта не пазбаўляе магчымасці далучыцца да акцыі «Любові! Свабоды! Пераменаў!» асобных прадстаўнікоў ЛГБТ–руху са сваімі сцягамі або без іх.

Аўтар артыкулу: GayBelarus.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

На юго-западе Ирана задержана "Банда пидоров"

Vceti.by закрыла ЛГБТ-группы "за распространение порнографических материалов или предметов"

Во Львове собрали 17500 подписей за "запрет пропаганды гомосексуализма" (+фото)

Пока украинское ЛГБТ-движение бездействует, гомофобы активно нападают на их права

Суд в Перми оштрафовал коммуниста за гомофобный плакат "Пидорасам - уголовное преследование" (+фото)

"Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці

Гомельская милиция встала на сторону гомофобов

Реакция нацболов: "Пиздить его надо" (добавлено видео)

Міліцыя забараняе праяўляць гомасэксуальнасць на вуліцах

GUVD_MINSK: "Кроплі крыві запырскаюць фоцік"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека

GayBelarus.By = GayBelarus.Org

В 2011 году в белорусской столице пройдет седьмой Минский гей-прайд

Сергей Андросенко: "Цель Славянского гей-прайда - полноценная правозащитная гражданская акция"

Сергей Андросенко: "Верховный Суд выворачивает нормы международного права, как коромысло"

Верховный Суд Беларуси подтвердил незаконность гей-пикета около посольства Ирана в Минске

На Чарнобыльскім шляху 2010 абяцаюць звязваць гомасэксуалаў і здаваць у міліцыю

На факультэце журналістыкі БДУ адбылася сустрэча з гей-праваабаронцамі

Мінгарвыканкам дасць дазвол на шэсце Славянскага гей-прайда за 5 дзён да правядзення

Зачыніўся папулярны пакой для стасункаў геяў і лесбіянак на Chat.by

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte