Сёння 21 траўня
Навіны

Марціновіч на Еўрарадыё: Што ні скажы, будзеш або цемрашалам, або п****сам

Марціновіч на Еўрарадыё: Што ні скажы, будзеш або цемрашалам, або п****сам

Інтэрнэт-супольнасць дагэтуль абмяркоўвае інцыдэнт, што здарыўся падчас Чарнобыльскага шляху. У аднаго з прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, якія ўдзельнічалі ў шэсці, вырвалі з рук вясёлкавы сцяг. Шматлікія каментатары робяць выснову, што гей-актывістаў выкарыстоўваюць спецслужбы, каб дыскрэдытаваць апазіцыйныя мерапрыемствы і саму апазіцыю. Чаму так адбываецца, Еўрарадыё распавёў палітычны аглядальнік, культуролаг, журналіст ды блогер Віктар Марціновіч.

Еўрарадыё: Чаму наша апазіцыя, якая нібыта змагаецца за свабоду для ўсіх, так не любіць гей-супольнасці?

Віктар Марціновіч: Давайце памятаць пра тое, што мы жывем у краіне, дзе слова “нахіляць” з’яўляецца асноўнай прымаўкай паліталагічнай дыскусіі. Гэта гамафобнае грамадства і таму ўсе звычайныя нармальныя для заходніх краін дыскусіі у нас набываюць амаль што характар грамадзянскага супрацьстаяння, нездаровы характар.

Еўрарадыё: Але калі б наша апазіцыя расслабілася і прызнала права гей-супольнасці, мець сваё меркаванне пра праблемы экалогіі і палітыкі, то ніякія спецслужбы выкарыстаць гей-супольнасць для дыскрэдытацыі не змаглі б. У чым тут дыскрэдытацыя?

Віктар Марціновіч: Асабіста я за тое, каб паважаць правы сэксуальных меншасцяў. Я за тое, каб легалізаваць канабіс. Але гэта мае персанальныя погляды, яны не супадаюць з поглядамі на гэтае пытанне беларускага грамадства. Да таго ж, у гэтай дыскрэдытацыі ёсць некалькі стадый. Першая – калі прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў выходзяць на шэсце. Другая – калі пра гэтае шэсце робіцца перадача на БТ, і ў гэтай справаздачы робіцца акцэнт не на тым, што людзі пратэставалі супраць будаўніцтва АЭС, а на тым, што геі і лесбіянкі (а дэ-факта ў падачы беларускай прапаганды гэта азначае: п***сы) - заадно з беларускай апазіцыяй. І вось так проста гэта і трэба ўспрымаць. Калі няма павагі да іншых меншасцяў – нацыянальных, калі нават беларускамоўная меншасць пераследуецца, сітуацыя, калі судзяць за спробу вырваць з рук сцяг сэксуальнай меншасці, мне падаецца маніпуляцыяй. А калі спецслужбы пачынаюць маніпуляваць нейкай тэмай, у грамадстве ўзнікае адчуванне, што гэтаму трэба супрацьстаяць. Такім чынам, калі маладзёвыя актывісты вырываюць сцяг з рук сэксуальных меншасцяў, яны нібыта не з рук сэксуальных меншасцяў вырываюць яго, а з рук спецслужбаў, дзеля таго, каб прадухіліць ператварэнне Чарнобыльскага шляху ў шэсце п***асаў.

Еўрарадыё: А вам не падаецца, што пры жаданні БТ ператворыць Чарнобыльскі шлях у шэсце п***саў незалежна ад таго, ці ёсць там прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў? Чаму тады апазіцыя ў сваіх шэрагах так на гэта рэагуе, яна ж не рэагуе, напрыклад, на беларускамоўных, як на тых, хто дыскрэдытуе?

Віктар Марціновіч: Мне здаецца, што ёсць сітуацыя стомы і раздражнення. Ёсць сітуацыя нецывілізаванасці з боку пэўных груповак у апазіцыі, якія так сябе паводзяць. Аднак, у адрозненне, ад астатніх момантаў, за якія я вельмі моцна крытыкаваў бы апазіцыю, я не магу сказаць, што ў дадзеным выпадку я апазіцыю не разумею. Бо брыдка так выкарыстоўваць сэксуальныя меншасці – для дыскрэдытацыі перш за ўсё не Чарнобыльскага шляху, а ідэі меншасці як такой. Беларусь – гэта краіна большасцяў. І грамадства адвучваюць ад ідэі, што меншасці могуць мець нейкія правы. Для гледачоў БТ паняцце любой меншасці зараз будзе шчыльна асацыявацца з ЛГБТ, і гэта вельмі прыкра. Характар гэтага закіду такі, што не павесціся на яго немагчыма. Мы з вамі, абмяркоўваючы гэтую тэму, па-рознаму яе ў сябе правакуем. Мы прамаўляем рэчы, якія могуць быць выкарыстаныя супраць нас, супраць нашых паняццяў пра цывілізаванасць. Гэта спрацоўвае таму, што людзей, якія вандравалі па свеце, якія разумеюць канцэпт роўнасці правоў, вельмі няшмат. БТ глядзяць простыя нармальныя неадукаваныя людзі. Для іх з’яўленне на акцыях прадстаўнікоў сэксуальнай меншасці – дыскрэдытацыя гэтых акцый.

Еўрарадыё: Што ў такім выпадку рабіць прадстаўнікам сэксуальных меншасцяў, якія, па-першае, лічаць што яны маюць права на існаванне, і па-другое, неабыякавыя да праблем Беларусі, якіх таксама хвалюе, напрыклад, што сядзіць Алесь Бяляцкі?

Віктар Марціновіч: У мяне адзіная парада, якая ўсё вычэрпвае: перастаць весціся на рэкамендацыі ці дапамогу спецслужбаў. Стварыць сітуацыю, у якой гэтая тэма не будзе ўспрымацца, як тэма супрацьстаяння спецслужбаў і грамадства. Адзін з каментарыяў да артыкула ў “Нашай ніве”, зроблены карыстальнікам з нікам Лявон Баршчэўскі, вельмі падрабязна распавядае, што гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі са сцягамі гей-супольнасці выйшлі фактычна з машын праваахоўных органаў, якія забяспечвалі парадак на мітынгу. Той факт, што пра гэта пішацца ў каментарыях, стварае сітуацыю неадназначнага стаўлення да прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў. Яны павінны быць ачышчаныя ад падазрэнняў у тым, што фактычна яны з’яўляюцца марыянеткамі, і што імі маніпулююць. Я памятаю, як яшчэ 5-6 год таму на кангрэсах дэмакратычных сілаў прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў выпускалі разам з вялікім чабурашкам – для беларускіх спецслужбаў гэта адно і тое ж. Трэба зрабіць так, каб яны змагаліся за роўнасць сэксуальных правоў, а не былі падазраванымі ў тым, што фактычна працуюць у інтарэсах стабільнасці беларускай дзяржавы. Тады прынамсі ў мяне асабіста пытанняў да іх не будзе.

"ГейБеларусь" прыйшла на Чарнобыльскі Шлях 2012 пад вясёлкавымі сцягамі (фота і відыё)
Марціновіч на Еўрарадыё: Што ні скажы, будзеш або цемрашалам, або п****сам

Еўрарадыё: А вам не здаецца, што праблема дыскрэдытацыі знікне ў той момант, калі мы як грамадства перастанем успрымаць прысутнасць геяў побач з намі як нешта ганебнае?

Віктар Марціновіч: Я асабіста не бачу ў гэтым праблемы. Але як мне патлумачыць гэта 9 мільёнам, якія гэтага не падзяляюць? Я асабіста сцяг з рук людзей не вырываў бы, бо я цывілізаваны чалавек. Аднак пастаўце сябе на месца тых людзей, якія гэта зрабілі. Па-першае яны адміністратыўна ўжо пакараныя…

Еўрарадыё: Але пакаралі маладафронтаўцаў, а пішуць, што сцяг вырывалі футбольныя фанаты. Штосьці не сыходзіцца.

Віктар Марціновіч: У мяне таксама не сыходзіцца. Аднак людзей пакаралі за тое, што яны неталерантна сябе паводзілі. Такім чынам, можна казаць пра тое, што нават беларуская сістэма прымусу клапоціцца пра правы сэксуальных меншасцяў і не клапоціцца пра іншыя меншасці.

Еўрарадыё: Але ж маладафронтаўцаў саджалі і тады, калі не было геяў у шэсці.

Віктар Марціновіч: Гэта вельмі добрая праца з грамадскай думкай, добрая праца па штучным стварэнні канфліктаў. Гэта робіцца вельмі таленавіта. Абраная тэма, у якой што б за думку ты не выказаў – ты не будзеш мець рацыі, ты будзеш або цемрашалам, або п***асам. У гэтым сэнсе беларускім спецслужбам можна пазайздросціць, што тычыцца сацыяльных тэхналогій ды сацыяльнага інжынерынгу.

Слухаць:

Паводле Еўрарадыё

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Дискриминация, которой нет? (видеопрос)

Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё "Свабода"

Вестэрвеле назваў Беларусь "ганьбай для Еўропы". Гэта тычыцца і Украіны

Поэт Кирилл Анохин: "Свобода - это такое состояние, когда свободны другие"

Сторонник однополых браков Франсуа Олланд избран новым президентом Франции

Артур Фінькевіч выказаўся пра ЛГБТ-актывістаў на Чарнобыльскім Шляху

Незалежныя журналісты выказаліся аб нападзенні на ЛГБТ-актывістаў падчас Чарнобыльскага Шляху

В Петербурге первомайский демократический марш перерос в крупнейшую российскую демонстрацию в поддержку ЛГБТ (видео)

Игорь Драко: Ведьмы и геи Великой и Белой Руси

Председатель Московского "Молодежного Яблока" осудил нападение на ЛГБТ-активистов на Чернобыльском Шляхе 2012 в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte