Сёння 13 лістапада
Навіны

Міклаш Харашці сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Міклаш Харашці сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб стане правоў чалавека ў Беларусі

18 лютага спецдакладчык па сітуацыі ў Беларусі Рады па правах чалавека (РПЧ) ААН Міклаш Харашці сустрэўся з беларускімі журналістамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў Кіеве.

На сустрэчы прысутнічал прадстаўнік Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” з Гомеля Вячаслаў Бортнік. Ён прадставіў аб’ектыўную інфармацыю аб стане захавання правоў чалавека ў нашай краіне ў дачыненні да ЛГБТ- супольнасці, а таксама паведаміў пра ціск на гомасэксуалаў напрыканцы 2012 – пачатку 2013 гадоў.

"Я зацікаўлены ў тым, каб у сваім дакладзе непрадузята паказаць сітуацыю ў Беларусі, у тым ліку пазіцыю беларускага ўрада, яго бачанне існуючых праблем і шляхі іх вырашэння", — заявіў Харашці на сустрэчы.

Паводле слоў Міклаша Харашці, падчас працы над дакладам, які павінен быць прадстаўлены на сесіі РПЧ у чэрвені гэтага года, ён пакуль змог сустрэцца толькі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі. Прычым усе сустрэчы праходзілі за межамі Беларусі, бо афіцыйны Мінск не прызнае яго мандат спецдакладчыка і не дае дазволу на візіт у краіну.

"Маё самае вялікае жаданне — каб супрацоўніцтва з урадам Беларусі было б такім жа поўным, як цяпер з грамадзянскай супольнасцю, - выказаў свае чаканні Міклаш Харашці. - Мы не губляем надзеі, што беларускія ўлады пачнуць з намі паўнацэнна супрацоўнічаць. Бо гэта ў інтарэсах як усяго беларускага народа, так і ўрада".

У працы над дакладам Харашці вялікую ўвагу надае таксама пытанню пра наяўнасць палітвязняў у Беларусі, умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, выкананне асноўных палітычных і грамадзянскіх правоў.

"Мой будучы даклад скіраваны ў тым ліку на тое, каб дапамагчы беларускім уладам выканаць рэкамендацыі Савета па правах чалавека і вярхоўнага камісара ў сферы выканання правоў чалавека. Акрамя таго, важнай часткай маёй працы з’яўляецца і выпрацоўка маіх уласных рэкамендацый ураду для паляпшэння сітуацыі", — паведаміў Харашці.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь по материалу Nn.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Американский моряк был избит гомофобами, когда вступился за друзей-геев

Заведующая отделением платных услуг Минского городского наркодиспансера Ирина Егорова сравнила гомосексуальность и алкоголизм

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Лесбиянка Сурганова не смогла в Гомеле определиться со своим отношением к закону о запрете "пропаганды гомосексуализма"

Завтра в Киеве запланирован Марш равенства в рамках форум-фестиваля "КиевПрайд2013"

Праваабарончы ўікэнд пройдзе 18-19 мая ў Гомелі і Магілёве! Спяшайся падаць заяўку!

Инспектор, возмущенный видеосъемкой, назвал водителя гомосексуалом

Запрашаем на сустрэчу-кінапрагляд "Смяротнае пакаранне і чалавечая годнасць"

Актывісты "ГейБеларусі" далучыліся да акцыі ў падтрымку праваабаронцы Набіла Раджаба

Вячеслав Бортник презентовал отчет о положении ЛГБТ в Беларуси на встрече со спецдокладчиком ООН Миклошем Харашти

У гомельскай краме чапаць тэхніку маюць права выключна гомасэксуалы

Гомельчане о геях и однополых браках

Ассошиэйтед-пресс: гомосексуалы в Беларуси подвергаются преследованию из- за попытки зарегистрировать правозащитную организацию

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte