17 снежня двух удзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана, якая адбылася 16 снежня, Сяргея Прадзеда і Аляксандра Гагарына супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінска паасобку выклікалі на размову. Пры спробе патэлефанаваць адвакату ў Сяргея Прадзеда паспрабавалі забраць тэлефон. Пасля размоў актывістаў адвезлі ў суд.
Аляксандр Гагарын быў прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце і атрымаў штраф у тры базавыя велічыні (105 тысяч беларускіх рублёў). Сяргей Прадзед на судзе ж засведчыў, што міліцыянты пры затрыманні парушылі шэраг законаў і нагадаў, што мае права на адваката. Таму слуханне па справе Сяргея Прадзеда перанеслі на 22 снежня. Суд над Сяргеям Андросенкам адбудзіцца 23 снежня ў 11:00 у судзе Савецкага раёна (Лагойскі тракт, 3).
Як паведамляе Сяргей Прадзед: «Мяне распытвалі пра акцыю і кантакты з рознымі асобамі гадзіну. Размова была кшталту «вось мы думалі, што вы сапраўды за геяў, а вы гробаныя апазіцыянеры, мы да вас па-добраму, а вы нашу дзяржаву ачарняеце». Пасля міліцыянт сказаў ісці за ім, а пры спробе патэлефанаваць, ён загадаў забіраць у мяне тэлефон пры першай спробе тэлефоннай размовы і павезлі, не паведаміўшы куды. Было, сапраўды, страшна.
Прывезлі ў суд. Спаслаўшыся на артыкул 62 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і на незаконныя дзеянні міліцыі, якая мяне прымусова ўтрымлівала і не паведамляла пра тое, куды мы едзем, я паведаміў, што маю адваката, але ён вольны толькі ў аўторак і суд перанеслі на 22 снежня».
Аляксандр Гагарын кажа, што дзеянні міліцыі былі досыць ветлівыя, але ў нефармальнай размове міліцыянт параіў яму не хадзіць па плошчах і не махаць сцягамі.
Абодвух актывістаў распытвалі аб кантактах з журналісткай незалежнай газеты «Наша Ніва»Настассяй Шамрэй і пра арганізатара акцыі.
На фота Настассі Шамрэй: Сяргей Прадзед і Аляксандр Гагарын
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана http://gaybelarus.by/naviny/belarus/u-minsku-zatrymali-udzelnikau-akcyi-u-abaronu-asudzhanyh-na-smerc-geyau-irana-i-zhurnalistku-nezalezhnai-gazety.html
«Наша Ніва» http://nn.by
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял http://gaybelarus.by/naviny/belarus/milicyya-daterminova-advezla-gei-aktyvistau-u-sud.html
працягваючыйся у некалькіх краінах свету халакост і генацід па націянальнаму, саціяльнаму альбо эданціфікату-павінен быць скончаны!!! добра што хацябы гэтым 2м ці тром геям не усёроуна. нажаль да сракі усім астатнім!
раю пераглядзець муві спілберга "спіс шынглера"-аналогія тая ж.
дзякуй хлопцы!
2009
субота
134