Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Мінгарвыканкам ўпершыню дазволіў публічнае мерапрыемства супраць гамафобіі

Мінгарвыканкам ўпершыню дазволіў публічнае мерапрыемства супраць гамафобіі

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў актывістам беларускага ЛГБТ-руху правесці публічнае мерапрыемства, якое асуджае гамафобію. Мерапрыемства павінна адбыцца 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна.

Як паведамляе адзін з заяўнікаў акцыі Сяргей Прадзед, ён ужо пабываў у ГУУС і Міністэрстве аховы здароўя, дзе ўзгадніў пытанні забеспячэння парадку і аказання медыцынскай дапамогі падчас правядзення акцыі 14 лютага. Згодна заяўцы ў мерапрыемстве супраць гамафобіі ўдзел прымуць да 15 чалавек.

Раней беларускія ўлады ні разу не давалі гей-актывістам дазволаў на правядзенне публічных мерапрыемстваў ні ў адным з гарадоў, акрамя Мінска спробы правядзення публічных мерапрыемстваў былі ў Гомелі і Мазыры. У маі мінулага года ў Мінску было забаронена правядзенне шэсця Славянскага гей-прайда, яго ўдзельнікі былі затрыманыя міліцыяй.

Як адзначыў у інтэрв'ю беларускаму ЛГБТ-парталу Gay.by Сяргей Прадзед, 14 лютага, дзень усіх закаханых, абраны не выпадкова:

«Шмат у чым пытанне гомасэксуалаў - гэта толькі пытанне кахання і любові. Усе маюць права кахаць. У гэты дзень мы хочам нагадаць, што многія лесбіянкі, геі і трансгендарныя людзі баяцца адкрыта любіць з-за існуючай гамафобіі».

Актывісты руху плануюць выйсці з плакатамі, што заклічуць да адкрытасці ЛГБТ-супольнасць і да барацьбы з гамафобіяй.

Аднак міліцыя забараніла выкарыстоўваць у ходзе мерапрыемства вясёлкавы сцяг - міжнародны сімвал геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендераў, спасылаючыся на тое, што ён не зарэгістраваны ў Беларусі. У Мінгарвыканкаме папрасілі прадставіць доказы таго, што дадзены сцяг зарэгістраваны ў Беларусі ва ўстаноўленым парадку, інакш пікет злічаць несанкцыянаваным.

«Гэта, безумоўна, новая дата ў гісторыі беларускага гей-супольнасці. 14 лютага цяпер для нас будзе сапраўды днём усіх закаханых. Мы вітаем рашэнне Мінгарвыканкама дазволіць першы ЛГБТ-пікет у Беларусі, хаця разумеем, што расслабляцца і мець ілжывыя ілюзіі з нагоды «адлігі» не варта.

Але зараз у нас, вядома, значна больш надзеі на тое, што публічную акцыю Мінскага гей-прайда 2011 можна будзе правесці ў чэрвені ў дазвольным фармаце», - пракаментаваў атрыманы дазвол на пікет кіраўнік праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і арганізатар Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Маладая беларуска ў Сан-Францыска ля Консульства Расіі: Лепей гей, чым дыктатар (фота)

ОМОН пресек попытку десантников избить гей-активиста на Дворцовой площади в Петербурге (фото)

Антигомофобная акция на Красной площади в Москве: "Гомофобия - религия быдла" (видео)

У Посольства России в Кишинёве состаялась белорусско-молдавская акция в поддержку российского ЛГБТ-сообщества (фото и видео)

У Мінгарвыканкам пададзена заява на пікет ля Амбасады Францыі ў падтрымку аднаполых шлюбаў і канцэрта Мілэн Фармер у Мінску

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

В Берлине протестовали возле посольства России с белорусами в руках (фото)

В Москве полиция задержала участников акции против гомофобии и насилия над ЛГБТ

В Минске состоялся первый санкционированный пикет против гомофобии

Администрация и суд Минска запретили ряд публичных акций белорусских ЛГБТ-активистов

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Гей из Беларуси переехал в Испанию, чтобы завести семью и усыновить детей

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая

Белорусские ЛГБТ-активисты подали заявление о проведении марша равноправия

Гей-активист Сергей Прадед пошлёт Лукашенко учебник по сексологии

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte