Сёння 8 сакавіка
Навіны

Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства

Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства

За подпісам старшыні арганізацыйнага камітэта Мінскага Гей Прайда Сяргея Андросенкі 4 студзеня былі накіраваны лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства. Ад імя арганізацыйнага камітэта праваабарончага ЛГБТ-форума Андросенка віншуе чыноўнікаў з Новым годам і выказвае спадзяванне, што яны зоймуць у надыйшоўшым годзе прынцыповую пазіцыю адносна роўнасці ўсіх перад законам і ў падтрымаюць ініцыятывы ў падтрымку талерантнасці.

Мы спадзяемся, што ў 2012 годзе Вы і Ваша ведамства будзе дэманстраваць прынцыповую пазіцыю адносна захавання правоў ЛГБТ і падтрымку талерантнасці, правоў чалавека, плюралізму і галоснасці. Таксама спадзяемся, што Вы акажыце падтрымку ініцыятывам, якія фарміруюць талерантнае стаўленне да беларускіх геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў, ўмацоўваюць паважлівае стаўленне беларусаў адзін да аднаго, нягледзячы на розныя біялагічныя асаблівасці і ідэалагічныя погляды”, - звяртаецца арганізатар Мінскага гей-прайда да чыноўнікаў у лісце.

Мінулы 2011 год быў незвычайна багаты на падзеі для нашай ініцыятыўнай групы - мы, без перабольшання, унеслі значны ўклад у развіццё ЛГБТ-супольнасці Беларусі, прапаганду талерантнага стаўлення да гомасэксуалаў, бісэксуалаў і трансгендараў у нашай краіне. Мы ўмацоўвалі ўзаемаадносіны паміж беларусамі і нашымі замежнымі партнёрамі і сябрамі, спрыялі развіццю і ўмацаванню дэмакратыі, правоў чалавека, празрыстасці і галоснасці ў нашым асяроддзі і сярод нашых партнёраў”, - паведамляецца чыноўнікам.

У лісце таксама падаецца інфармацыя пра Мінскі гей-прайд і ягоныя прынцыпы: “Наш форум праходзіць пад дэвізам «Аб праве быць сабой», мы жадаем бачыць сваіх суайчыннікаў шчаслівымі людзьмі, незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці. Мы выступаем за паважлівае стаўленне, роўныя правы і аднолькавыя сацыяльныя гарантыі незалежна ад сэксуальнай арыентацыі або гендарнай ідэнтычнасці".

Мінскі Гей Прайд накіраваў лісты ў 31 дзяржаўнае ведамства

У якасці навагодніх сюрпрызаў чыноўнікам былі адасланы кішэнныя календары Мінскага Гей Прайда на 2012 год.

Лісты былі накіраваны ў Мінгарвыканам і гарадскія выканкамы ўсіх абласных гарадоў, а таксама ў аблвыканкамы, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў, Міністэрства ўнутраных спраў і ГУУС Мінгарвыканкама, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў саму Адміністрацыю Прэзідэнта, Савет Міністраў, Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства спорта і турызму.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte