Сёння 10 верасьня
Навіны

Мінскія ўлады забаранілі семярым актывістам выходзіць на ЛГБТ-пікет "Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі"

Мінскія ўлады забаранілі семярым актывістам выходзіць на ЛГБТ-пікет

6 красавіка стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў актывісту праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Аляксею Куліку ў правядзенні ў беларускай сталіцы пікету на 7 чалавек «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі», запланаванага на 9 красавіка.

Па словах старшыні праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргея Андросенкі пікет планавалася правесці 9 красавіка ў Мінску на тэрыторыі, прылеглай да дамоў № № 8 і 10 па вул. Маякоўскага на адлегласці больш чым 50 метраў ад прыпынкаў грамадскага транспарту.

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікету па традыцыйнай прычыне - нібыта яго правядзенне будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў, а таксама руху транспарту па вул. Маякоўскага і функцыянаванню арганізацый, размешчаных недалёка ад месца планаванага пікету. Акрамя таго, Мінгарвыканкам не змог ўсталяваць з заяўкі канкрэтнае месца правядзення масавага мерапрыемства. У заяўцы было пазначана, што на пікет выйдзе 7 удзельнікаў”, - паведамляе Андросенка.

Дзень маўклівасці праходзіў у Мінску ў 2010 годзе:
Мінскія ўлады забаранілі семярым актывістам выходзіць на ЛГБТ-пікет

Мэтай плануемага мерапрыемства было прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы замоўчвання дыскрымінацыі і гамафобіі ў беларускім грамадстве.

У пачатку красавіка ў многіх гарадах свету праходзяць маўклівыя акцыі пад лозунгам «Мы маўчым, каб нас пачулі» супраць замоўчвання праблем ЛГБТ-супольнасці.

Акцыя несанкцыянавана таксама праходзіла ў 2009 годзе:
Мінскія ўлады забаранілі семярым актывістам выходзіць на ЛГБТ-пікет

Раней у гэтым годзе Мінгарвыканкам ужо адмовіў актывістам ЛГБТ-руху ў правядзенні ў сталіцы шэсця «Жэст супраць нецярпімасці» 17 сакавіка. Сваім шэсцем актывісты ЛГБТ-руху мелі намер падтрымаць Еўрапейскі тыдзень дзеянняў супраць расізму і ксенафобіі, які штогод праводзіцца 17-25 сакавіка. Акцыя прайшла ў выглядзе раздачы ўлётак.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Приглашаем на Международную конференцию "Квир-сексуальность: политики и практики" 6 октября в Минске

Беларускія дзівы выпусцілі ролік-запрашэнне на Беларускі квір-баль 30 жніўня (відыё)

Очередная встреча в суде Московского района Минска: запрет пикета возле партии БНФ признан законным

Запрет пикета на 17 мая на Бангалор обсудили в суде Московского района города Минска

Рок-гурт "NAKA" і Аксана Пагодзіна разнастаілі адпачынак гомасэксуальных і бісэксуальных жанчын (фота і відыё)

Адукацыяй і асветай па гамафобіі! Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012

"Правый Альянс" сообщил, что не нападал на ЛГБТ-активистов на Чернобыльском Шляхе 2012

"Трэба змагацца з безадказнасцю - экалагічнай і сэксуальнай"

Лидеры молодёжных организаций Европы посетили штаб-квартиру "ГейБеларуси" в Минске

Активистки "ГейБеларуси" независмо от сексуальной ориентации сталкиваются с предвзятостью на рабочих местах

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte