Сёння 20 красавіка
Навіны

Міжнародная арганізацыя маладых геяў і лесбіянак IGLYO асудзіла забарону на мірныя дэманстрацыі ЛГБТ у Мінску

Міжнародная арганізацыя маладых геяў і лесбіянак IGLYO асудзіла забарону на мірныя дэманстрацыі ЛГБТ у Мінску

Міжнародная арганізацыя маладых геяў і лесбіянак IGLYO, офіс якой знаходзіцца ў Брусэлі, асуджае рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта забараняць мірныя дэманстрацыі ЛГБТ-актывістаў у Мінску і заклікае мясцовыя ўлады паважаць права сваіх грамадзян на свабоду сходаў. Аб гэтым міжнародная арганізацыя паведамляе ў разасланым прэс-рэлізе.

Нагодай для заявы стала чарговая забарона на публічнае ЛГБТ-мерапрыемства ў Мінску - гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў актывістам праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у правядзенні ў беларускай сталіцы 9 красавіка пікета “Дзень маўклівасці”.

Публічнае мерапрыемства пад лозунгам “Мы маўчым, каб нас пачулі" павінна было адбыцца на вуліцы Маякоўскага ля дамоў №№8 і 10, удалечыні ад бліжэйшых аўтобусных прыпынкаў, паведаміў Сяргей Андросенка, старшыня праваабарончага ЛГБТ-праекта “ГейБеларусь”.

Адной з падстаў забароны стала тое, што гарвыканкам не змог вызначыць дакладнае месцазнаходжанне правядзення мірнага пікету. У пікеце павінны былі ўзяць удзел усяго сем чалавек.

Мэтай плануемага мерапрыемства было прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы замоўчвання дыскрымінацыі і гамафобіі ў беларускім грамадстве.

Раней у гэтым годзе Мінгарвыканкам ужо адмовіў актывістам ЛГБТ-руху ў правядзенні ў сталіцы шэсця «Жэст супраць нецярпімасці» 17 сакавіка. Сваім шэсцем актывісты ЛГБТ-руху мелі намер падтрымаць Еўрапейскі тыдзень дзеянняў супраць расізму і ксенафобіі, які штогод праводзіцца 17-25 сакавіка. Акцыя прайшла ў выглядзе раздачы ўлётак.

Міжнародная арганізацыя маладых геяў і лесбіянак IGLYO асуджае рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта забараняць мірныя дэманстрацыі ЛГБТ-актывістаў у Мінску і заклікае мясцовыя ўлады паважаць права сваіх грамадзян на свабоду сходаў. Гэта асноватворнае права абаронена Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, артыкулам 35, у якім сказана аб тым, што "свабода правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетаў, якія не парушаюць закон і парадак, не парушаць правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, павінны быць гарантаваныя дзяржавай".

IGLYO з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй, якая прадстаўляе патрэбы і інтарэсы маладых лесбіянак, геяў, бісэксуалаў, трансгендараў і квіроў ва ўсёй Еўропе. Офіс арганізацыі месціцца ў Брусэлі.

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" поздравляет московскую "Радужную ассоциацию" с предстоящим съездом

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект "ГейБеларусь" пачынаюць актыўнае супрацоўніцтва

У Беларусі пачынаецца прыём заявак на ўдзел у КиївПрайд2012

Лидеры молодёжных организаций Европы посетили штаб-квартиру "ГейБеларуси" в Минске

Закат толерантности. Новосибирские депутаты внесли в Госдуму проект закона о запрете гей-пропаганды в России на федеральном уровне

Глава МИД России: Мы оградим наше общество от пропаганды гомосексуализма

Амбасада Нідэрландаў у Варшаве арганізавала абед з беларускімі ЛГБТ-актывістамі

"ГейБеларусь" приняли в Евразийскую коалицию по мужскому здоровью

Студенты-политологи из Нидерландов посетили в Минске лекцию о белорусском ЛГБТ-движении (+фото)

В Костромской области вступил в силу запрет "пропаганды гомосексуализма"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte