Сёння 23 кастрычніка
Навіны

На "Беларусь 1" тэлепрадзюсерка, псіхалагіца і шоўвумэн выступілі супраць аднаполых шлюбаў

На

28 траўня, якраз напярэдадні першага аднаполага шлюба ў Францыі, на інтэрактыўным жаночым шоў “Дзень у вялікім горадзе”, што ідзе ў прамой трансляцыі па тэлеканале “Беларусь 1”, крытыкавалі і выказвалі сваё “фе” ў адносінах да права гомасэксуалаў на шлюб і ўсынаўленне імі дзяцей. Адэкватна ацэньвала сітуацыю толькі вядучая праграмы Тамара Лісіцкая (між іншым, маці трох дзяцей!), якая на фоне ўсіх астатніх не раскідвалася “тэорыямі” і “сваімі думкамі”, а казала па справе і прыводзіла факты.

Мажная Марыя Федарэнка, прадстаўленая як шоўвумэн (пра якую, праўда, не ведае нават “google.com”) ў тлумачэнні, чаму яна супраць аднаполых шлюбаў, была досыць зразумелай: “Мне патрэбны просты беларускі мужык” – прыкладна так выказалася госця эфіру адразу ў пачатку перадачы. Відаць, на мужыкоў ёй не шанцуе і тэарэтычныя аднаполыя шлюбы гэтаму прычына.

“Псіхалагіца” Надзея Цыркун, якой і Брэд Піт з Анджалінай Джалі не аўтарытэты, на працягу праграмы разважала пра спакушэнні, асацыяльнасць гомасэксуальнасці, нейкую шкоднасць аднаполага бацькоўства. Крый лёс трапіць да такой псіхалагіцы на прыём, бо будзе праводзіць тэрапію калі не па бібліі, то па савецкай энцыклапедыі. Хаця хваробай гомасэксуальнасць назваць яна так і не наважылася - чыста растройства і адхіленне.

Іншая ўдзельніца эфіру, тэлепрадзюсерка Алена Будрыцова, не за тое, каб закідваць геяў камянямі, але супраць таго, каб яны неслі сваю культуру ў масы. Пра якую культуру ідзе гаворка – так і не стала зразумела.

Перадача шла ў прамым эфіры і ўсе тыя, хто дазваніўся ў студыю, як адзін, выказваліся супраць аднаполых шлюбаў і толькі адзін чалавек, які патэлефанаваў падчас эфіру, быў за легалізацыю аднаполых шлюбаў. У студыю дазваніўся малады мужчына, які прадсатвіўся 31-гадовым Андрэем з Мінска і сказаў, што хоча заключыць аднаполы шлюб з хлопцам, мець права на ўсынаўленне і валодаць усімі правамі.

Перадача вельмі складаная для ўспрымання ЛГБТ-асобамі, талерантнымі асобамі, людзьмі, якія валодаюць аб’ектыўнай інфармацыя аб гомасэксуальнасці і ладзе жыцця гомасэксуалаў. Калі вы паліце – то падрыхтуйце перад праглядам цыгарэты, калі не - каву ці віно.

Тым не менш, калі ў вас ёсць смеласць і здароўе, то паглядзець перадачу можна ў запісе з сайта ТБ-канала “Беларусь 1”.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В Нью-Джерси начали заключаться однополые браки, а губернатор признал свое поражение

Открытый гей станет ведущим конкурса Мисс Вселенная в Москве

Австралийская столичная территория первой в стране узаконит однополые браки 22 октября

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новыя рыцары ночы. Пра змагароў з геямі ад апазіцыі Рудкоўскага і Севярынца піша Уладзіслаў Гарбацкі

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

Вядомая беларуская праваабаронца Таццяна Рэвяка пра ЛГБТ-тэматыку ў беларускіх медыях і ў палітычным мэйнстрыме (відэа)

Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў пра асвятленне тэмаў ЛГБТ у СМІ: "Нашыя калегі баяцца гэтай тэмы" (відэа)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte