31 сакавіка — Першая беларуская канфэрэнцыя лесьбіянак «Лесьбіянкі ў Беларусі і сучасным сьвеце»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Рассылка ГейБеларусі: навіны, афіша

 

Slavic Gay Pride

 

Маніторынг дыскрымінацыі ЛГБТ у Беларусі

 

Кнігі ў продажы

 

ГейРасія

 
 

Харві Мілк

 

На кватэры гродзенскіх гей-актывістаў скончыўся пяротрус, канфіскаваныя тэхніка і дыскі

На кватэры гродзенскіх гей-актывістаў скончыўся пяротрус, канфіскаваныя тэхніка і дыскі

Навіны. Беларусь.
20 траўня 2009 а 1230.
Сяргей.

17:45: Пяротрус скончаны. Былі забраны 2 ноўтбукі, 1 стацыянарны кампутар, пералік кружэлак.

16:25: Гей-актывістам, калі яны працягнуць зараз кантакты па тэлефоне, пагражаюць тым, што распавядуць суседзям, што хлопцы «голубые». Хлопцы, на кватэры якіх вядзецца пяротрус, жывуць грамадзянскім шлюбам, з’яўляюцца сямейнай парай і не могуць узаконіць свае адносіны па прычыне абмежавання падобнага права сямейным заканадаўствам і Канстытуцыяй.

16:20: Была атрымана кансультацыя ў юрыста праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

16:10: У Аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю горада Гродна адмовіліся тлумачыць прычыны пяротрусу, спаслаўшыся на таямнічасць справы.

15:30: Гродзенскіх гей-актывістаў падазраюць у вырабе і/або распаўсюдзе парнаграфічнай прадукцыі. Звязана гэта з наяўнасцю на гродзенскім сайце 69gay69.com выяваў эратычнага зместу. Зараз у рабят робяць пяротрус, канфіскоўваюць тэхніку і дыскі.

Позвы ў Аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю заверыць актывістам адмовіліся. Пяротрус робяць сп. Саковіч і сп. Шчэрбанаў Аляксей Анатольевіч.

13:28: Прохар выйшаў на сувязь. Сказаў, што ўсё ў парадку і што патэлефануе пазней.

12:16: «У 11:55 мы прыехалі ў Аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. У нас адразу адабралі тэлефоны. Прохара павялі дапытваць першым. Чутно, што ўключылі відыё. Аб чым гавораць не чуваць, але трымаюць яго ўжо 25 хвілін».

Сёння на допыт у Аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (г.Гродна, вул. Соламавай, 60) выклікалі двух беларускіх удзельнікаў Славянскага гей–прайда, якія пражываюць у Гродне.

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

 Калифорнийский борец с геями признался в гомосексуальности

 Общественный Совет по нравственности Беларуси считает «Rammstein» воплощением порока

 Екатеринбургский городской родительский комитет написал Лукашенко

 У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана і журналістку незалежнай газеты

 В Гондурасе застрелен гей-активист и участник сопротивления государственному перевороту

 Сямёра мужчын арыштаваны на Мальдывах за гомасэксуальнасць

 Двенадцати иранским мужчинам грозит казнь по обвинению в «содомии»

 «Матери против наркотиков» сравнили отстаивание своих прав гомосексуалами с нацистской идеологией

 У інтэрнэце распаўсюджваюць адкрыты ліст з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «ГейБеларуссю»

 Редакция сайта Федерации профсоюзов Беларуси поддерживает гомофобию

 

InterPride

 
Rating All.BY