Сёння 13 лістапада
Навіны

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ

У некаторых СМІ і на сайце партыі Беларускі Народны Фронт з’явілася інфармацыя аб меркаванні намесніка старшыні партыі БНФ Аляксандра Стральцова аб палітычным развіцці краіны, Еўрапейскім Саюзе і руху за правы ЛГБТ. У 2009 годзе адыёзны гамафоб праз інтэрнэт ужо быў распаўсюджваў адкрыты ліст з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «ГейБеларуссю».

Гей-парад з’яўляецца адназнача палітычнай маніфестацыяй. Ніхто не абмяжоўвае іх у ніякіх культурных правах, а ўсе іх заявы пра так званыя саюзы – па-за межамі нашай цывілізацыі. Таму я не магу з гэтым пагадзіцца і выступаю рэзка супраць. Я таксама выказваю праз сродкі масавай інфармацыі просьбу да адпаведных органаў беларускай дзяржавы прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні падобных з’яваў у будучыні”, - мяркуе гамафобны палітык.

Хаця ў нашай партыі няма фармальна прынятай пазіцыі ў адносінах да гомасэксуальнай субкультуры, якая вельмі дынамічна апошнім часам развіваецца, тым не менш, я адзначу сваю пазіцыю, якая па вялікім рахунку згодная з пазіцыяй кіраўніцтва і, спадзяюся, з пазіцыяй большасці сябраў. БНФ усё ж такі з’яўляецца партыяй, якая стаіць на хрысціянскіх пазіцыях як асноватворных.

Гомасэксуалізм як з’ява з’яўляецца складаным псіхічна-медычным комплексам кожнага канкрэтнага чалавека. І пэўныя схільнасці, якія прысутнічаюць у канкрэтнага чалавека, гэта асабістая справа дадзенага чалавека. І ніхто з нас не збіраецца дыскрымінаваць гэтую канкрэтна ўзятую асобу з-за схільнасцяў ці нейкіх прыкметаў” – разважае сп. Стральцоў.

Разам з тым у нармальным грамадстве не могуць быць дапушчаны праявы іх неадпаведнай палітычнай дзейнасці. Сюды адносяцца сцвярджэнні гэтых асобаў ці іншых асобаў, якія не маюць такіх схільнасцяў, а хочуць выкарыстаць гэтую псіхічна-медычную з’яву для росту свайго палітычнага капіталу, што з’ява комплекса гомасэксуальнасці можа быць нейкім чынам распаўсюджана на іншыя асобы. Альбо, што многія людзі маюць такія схільнасці, але яны схаваныя нейкім чынам да пэўнага моманту, а потым могуць быць раскрытыя. Альбо, што нават сам чалавек можа пра гэта не ведаць напачатку, а потым ён пра гэта выпадкова ці пад іх уздзеяннем даведваецца, і падобным чынам забяспечваецца гэтае пашырэнне. Альбо яны сцвярджаюць, што могуць гэтыя схільнасці прышчапляць і дзецям, і ў такім выпадку яны павінны мець права на заключэнне пэўнага роду фармальна-прававых саюзаў з мэтай выхавання дзяцей. Альбо яны павінны мець з гэтай рацыі магчымасць палітычнай рэпрэзэнтацыі ў выглядзе сваіх дэпутатаў, што здараецца ў заходніх краінах. Альбо яны заяўляюць, што чалавек мае права на змену свайго полу”, - выказаўся палітык Стральцоў пра медычыны аспект гомасэксуальнасці.

З палітычнага пункту гледжання дадзеная сіла павінна быць адназначна аднесена да дэструктыўных. Стабільнае грамадства можа быць збудавана толькі на цвёрдай ячэйцы, якой можа быць толькі традыцыйная сям’я. І гомасэксуальны саюз такой адзінкай быць не можа ніяк. Гэта аксіёма.

Гэта глупства ўдавацца з гэтымі людзьмі ў дыскусію наконт асноватворных прынцыпаў стварэння грамадства. Калі яны гэтага не разумеюць, значыць, яны цывілізацыйна проста знаходзяцца ў іншай сферы. І барацьба з імі павінна быць барацьбой цывілізацыйнай. Гэта іншая цывілізацыя, якая абсалютна шкодная, якая нясе цывілізацыі нармальных людзей знішчэнне. І ўсе нармальныя людзі павінны жорстка выступіць супраць гэтага. Зноў жа без дыскрымінацыі гэтых людзей у індывідуальным парадку, але супраць выказвання іх пастулатаў у палітычным плане”, - падсумаваў палітык, настроены рэзка супраць ЛГБТ-меншасці.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Американский моряк был избит гомофобами, когда вступился за друзей-геев

Заведующая отделением платных услуг Минского городского наркодиспансера Ирина Егорова сравнила гомосексуальность и алкоголизм

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

Усе акцыі супраць гамафобіі, якія планавалася правесці 17 траўня, забаронены Мінгарвыканкамам

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

Грязные политтехнологии во время выборов в Молодечно

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte