Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Намесніка старшыні "ГейБеларусі" Максіма Дзмітрыева выклікаюць на гутарку ў гарадскі "наркакантроль"

Намесніка старшыні

15 жніўня раніцай аднаму з лідараў “ГейБеларусі” Максіму Дзмітрыеву патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся Паўлам Аляксандравічам з Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама. Ён запрасіў Максіма Дзмітрыева на гутарку. Актывіст адмовіўся ісці на сустрэчу без позвы. Супрацоўнік міліцыі дадаў, што можа даслаць позву па электроннай пошце або праз факс.

Яшчэ супрацоўнік міліцыі дадаў, што позву яму можа ўручыць таксама або ўчастковы, або нейкі супрацоўнік ДАІ.

Адзначым, ад пачатку 2013 года Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі разгарнула цэлую кампанію супраць беларускіх гомасэксуалаў і ЛГБТ-актывістаў, супрацоўнікамі ўпраўлення былі апытаныя больш за 60 заснавальнікаў “ГейБеларусі” ў 10 гарадах краіны; супрацоўнікі ўпраўлення таксама зладзілі не менш за 8 рэйдаў на забаўляльныя ЛГБТ-вечарыны ў Мінску і Віцебску, дзе перапісвалі звесткі наведвальнікаў, падчас аднаго з рэйдаў блізу 40 адпачываючых былі затрыманыя да высвятлення асобы. Гаспадароў кватэры, якую здымаў лідар “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка ў лютым 2013 таксама выклікалі ў “наркакантроль”, дзе ім паведамілі, што іх квартарант “гомасэксуаліст” і займаецца “спакушэннем малалетніх”.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

О давлении на "ГейБеларусь" в передаче "Слово правозащитнику" (видео)

ЛГБТ-велопробеги без разрешения властей тоже под запретом

Адну з лідарак "ГейБеларусі" Наталлю Манькоўскую знялі з цягніка пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы

Что общего в Беларуси у гей-парада и марша за "традиционную семью"? Запрет на проведение из Мингорисполкома

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Беларусский "наркоконтроль" пожурил журналиста TUT.BY за "пропаганду гомосексуализма"

Пацярпелы гей распавёў, як давёў да суда гамафобаў у масках

Милиция осудила самосуд над геем в Минске, который устроили "охотники за педофилами" и обещает уголовные дела в отношении организаторов произвола

Бойцов российского ОМОНа заинтересовала сексуальная ориентация участников международного "Восток Форума"

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte