Сёння 6 сьнежня
Навіны

Нашы мерапрыемствы на нядзелю 22 красавіка. Прыходзь!

Нашы мерапрыемствы на нядзелю 22 красавіка. Прыходзь!

22 красавіка, у нядзелю, праваабарончы праект “ГейБеларусь” і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашаюць на свае сумесныя праваабарончыя мерапрыемствы. А 16 гадзіне – трэнінг “У Еўропу і Беларусь БЕЗ ВІЗ”, а 18:30 – прагляд фільма аб смяротным пакаранні “Прычына смерці – прочырк”.

Моладзевыя арганізацыі хочуць прыцягнуць увагу сваіх сяброў да актуальных тэмаў, надзённых праблем і апошніх тэндэнцый у беларускім грамадскім жыцці. На мерапрыемствы можна прыйсці, папярэдне зарэгістраваўшыся.

Кантактная інфармацыя: , тэлефон: +375 29 86300000.

Нашы мерапрыемствы на нядзелю 22 красавіка. Прыходзь!22 красавіка, нядзеля, 16:00
Трэнінг “У Еўропу і Беларусь БЕЗ ВІЗ”

“У Еўропу і Беларусь БЕЗ ВІЗ” – праект, які створаны кааліцыяй беларускіх і літоўскіх арганізацый. Сёння працэс атрымання візы вельмі складаны і для таго, каб простаму беларусу наведаць Вільню, а гэта ўсяго 170 км ад Мінска, трэба добра папацець. На трэніну літоўскай арганізацыі “Belarus Watch” для сяброў “ГейБеларусі” і ЗБС будзе прадастаўлена інфармацыя: якія ёсць рэжымы атрымання візы; што трэба, каб беларусам віза каштавала на 50% менш; інфармацыя пра пазітыўны досвед краін, дзе намаганнямі актыўнай грамадзянскай супольнасці адбылося скасаванне візаў.

Нашы мерапрыемствы на нядзелю 22 красавіка. Прыходзь!22 красавіка, нядзеля, 18:30
Кінапрагляд “Прычына смерці – прочырк”

Стужку пад назвай "Прычына смерці - прочырк", адмыслова створаную ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, зняў рэжысёр Віктар Трацякоў па сцэнары Паліны Сцепаненкі.

Паводле аўтараў фільма, смяротнае пакаранне ў Беларусі - гэта сапраўдная таямніца: родным асуджаных не паведамляюць дату выканання прысуду, не выдаюць цела пакаранага і нават не кажуць, дзе чалавек, пакараны смерцю, знайшоў свой апошні прытулак. Больш за тое, у пасведчанні пра смерць у графе “прычына смерці” ставіцца прочырк, што і тлумачыць назву фільма.

Аўтары фільму звярнулі ўвагу гледачоў на пакуты сваякоў тых, хто быў асуджаны на смяротнае пакаранне. Гераіняй фільму стала маці Андрэя Жука, расстралянага ў сакавіку 2010 году. Святлана Жук даведалася пра смерць сына, калі прывезла яму чарговую перадачу. Яе не прынялі, а ахоўнік толькі сказаў: “Не шукайце яго нідзе. Адбыў па месцы выканання прысуду”. Так Святлана Жук зразумела, што сына ўжо расстралялі.

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль існуе і прыводзіцца ў выкананне смяротнае пакаранне. З гэтай прычыны Беларусь не можа стаць краінай-удзельніцай Рады Еўропы.

Рэгіструйся і прыходзь на мерапрыемствы! Не заставайся ў баку ад прабем грамадства.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte