Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Актывістка беларускага ЛГБТ-руху Наталля Прадзед атрымала 10 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што 19 ліпеня адна выйшла да будынка Мінгарвыканкама з плакатам «ШОС». Суд адбыўся ў той жа дзень увечары, 19 ліпеня. Судзіў 20-гадовую дзяўчыну суд Маскоўскага раёна горада Мінска.

Затрыманую ўжо наведаў адвакат. Таксама на рашэнне раённага суда накіраваная скарга ў Мінскі гарадскі суд.

У аўторак, 19 ліпеня, Наташа выйшла да будынка Мінгарвыканкама з плакатам «ШОС». Такім чынам дзяўчына хацела выказаць свой пратэст палітыцы дзейнай улады, парушэнню правоў чалавека ў рэспубліцы, а таксама хацела прыцягнуць увагу грамадскасці да гамафобіі чыноўнікаў, уключаючы кіраўніка дзяржавы.

Адзіночны пікет прайшоў на Плошчы Незалежнасці 19 ліпеня а 13.00. Наталля Прадзед падышла да будынка Мінгарвыканкама, стала насупраць увахода і разгарнула плакат, на якім былі напісаныя тры літары: «ШОС».

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Акцыя доўжылася пару секундаў. Амаль адразу на дзяўчыну кінуліся спецназаўцы, сярод якіх прысутныя журналісты пазналі палкоўніка Яўсеева. Дзяўчыну пасадзілі ў прыпаркаваны непадалёк мікрааўтобус «Фальксваген» з нумарам 9656 ІА-7.

Актывістка ЛГБТ-руху Наталля Прадзед такім чынам пратэставала супраць парушэння чалавека ў нашай краіне, міліцэйскага праізволу, звяртала ўвагу на праблему гамафобіі ў нашай краіне.

Пасля таго, як яна разгарнула плакат, да яе падбеглі некалькі людзей у цывільным, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі.

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Першапачаткова ў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт была пададзена заяўка на правядзенне акцыі супраць гамафобіі чыноўнікаў і асабіста Аляксандра Лукашэнкі, аднак атрымалі адмову ад гарвыканкама.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фото: Еўрапейскае радыё для Беларусі

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Маладая беларуска ў Сан-Францыска ля Консульства Расіі: Лепей гей, чым дыктатар (фота)

ОМОН пресек попытку десантников избить гей-активиста на Дворцовой площади в Петербурге (фото)

Антигомофобная акция на Красной площади в Москве: "Гомофобия - религия быдла" (видео)

У Посольства России в Кишинёве состаялась белорусско-молдавская акция в поддержку российского ЛГБТ-сообщества (фото и видео)

Беларусь занимает 41 место среди 49 европейских стран по уровню защиты прав ЛГБТ

У Беларусі створана нефармальная кааліцыя меншасцяў

Amnesty International осуждает запрет публичных акций ЛГБТ в Беларуси и шествий Минского гей-прайда

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

Приглашаем на семинар по правам человека в Молодечно

Замбийская полиция арестовала гей-активиста сразу же после выступления на телевидении

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Гей из Беларуси переехал в Испанию, чтобы завести семью и усыновить детей

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая

Белорусские ЛГБТ-активисты подали заявление о проведении марша равноправия

Гей-активист Сергей Прадед пошлёт Лукашенко учебник по сексологии

В Минске состоялся первый санкционированный пикет против гомофобии

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte