Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Наталля Прадзед: "Я настолькі не люблю Лукашэнку, што гатова яшчэ адседзець"

Наталля Прадзед:

Актывістка ЛГБТ-руху Наталля Прадзед, асуджаная на 10 сутак за тое, што выйшла да мінскага гарвыканкаму з плакатам "ШОС", заявіла пра здзекі, запалохванні і жорсткае абыходжанне ў турме на Акрэсціна.

Натальля Прадзед распавяла у інтэрвію радыё "Свабодзе", што першыя тры дні ў турме адміністрацыя ізалятара на Акрэсціна ператварыла для яе ў кашмар: "Я гатовая была адседзець за свой пікет, але не гатовая была да такога стаўлення. Я проста вар'яцела ад такога абыходжання, я плакала, я ўпрошвала іх спыніць гэтыя здзекі... На мяне крычалі, запалохвалі, пагражалі, што пасадзяць на тры месяцы, што ўвогуле ня выпусьцяць з турмы".

"Ад мяне патрабавалі сказаць, хто мяне паслаў, хто быў арганізатарам акцыі, што значыць скарот "ШОС"… Я нічога не сказала і не напісала…", - распавядае Наталля.

Наталля паведаміла, што спачатку яе трымалі ў цёмнай камеры-адзіночцы, вадзілі на допыты, якія праводзіў адзін з начальнікаў турмы, які не называў свайго прозвішча. Ён і быў самы грубы ў стаўленні да яе, — сцвярджае спадарыня Прадзед. Паводле яе слоў, дапытваў яе і супрацоўнік КДБ.

Усе здзекі скончыліся, калі да Наталлі прыйшла адвакатка, нанятая яе братам. Яна растлумачыла Наталлі і адміністрацыі калоніі яе правы і параіла спадарыні Прадзед напісаць скаргу ў пракуратуру на кепскае абыходжанне ў турме. Праўда, супрацоўнікі ўстановы адмовіліся даць паперу для напісання такой скаргі.

Тым не меней Наталля збіраецца напісаць скаргу ўжо па выхадзе на волю.

Наталля кажа, што пасля такога абыходжання ў турме не гатовая зноў сама выходзіць на акцыі пратэсту:

"Аднак разам з кімсьці я зноў гатовая выходзіць на акцыі і сядзець за іх у турме. Я настолькі не люблю Аляксандра Рыгоравіча, што гатовая яшчэ адседзець", — падкрэсліла Наталля.

Паводле Радыё "Свабода"

Аўтар артыкулу: Радыё "Свабода"

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Наталья Маньковская подвергается преследованию на работе

Мэр Парыжу і адкрыты гей занепакоены арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

Одного из задержанных в "Клубе 6_А" обвинили в нападении на сотрудника милиции (+видео)

У "Клубе 6_А" затрымалі з невядомых прычынаў больш за 10 чалавек, на аднаго завялі крымінальную справу

З "Нафтана" прымусова звольнены актывіст Яўген Канстанцінаў

Яўгена Канстанціва з Наваполацка аштрафавалі на 350 тысяч

Яўген Канстанцінаў: "Маё затрыманне звязана выключна з грамадскай дзейнасцю"

Актывіста "ГейБеларусі" ў Віцебску дапытвалі ў пракуратуры

Сергея Андросенко били, пока он не сказал, что не имеет претензий к сотрудникам милиции

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Наталья Прадед на свободе рассказывает о своих 10 днях за решёткой (+відыё)

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Мингорисполком считает, что гей-активист пытался дестабилизировать работу исполкома

Пятнадцать жалоб подано в суд на запрет публичной акции 17 мая

Белорусские ЛГБТ-активисты подали заявление о проведении марша равноправия

Гей-активист Сергей Прадед пошлёт Лукашенко учебник по сексологии

В Минске состоялся первый санкционированный пикет против гомофобии

Мінгарвыканкам ўпершыню дазволіў публічнае мерапрыемства супраць гамафобіі

Сергея Прадеда задержала милиция, спросив про трансгендеров

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte