Сёння 21 траўня
Навіны

Незалежныя журналісты выказаліся аб нападзенні на ЛГБТ-актывістаў падчас Чарнобыльскага Шляху

Незалежныя журналісты выказаліся аб нападзенні на ЛГБТ-актывістаў падчас Чарнобыльскага Шляху

У сваім блогу выказаўся вядомы беларускі журналіст “Еўрапейскага радыё для Беларусі” Алесь Пілецкі, ён асудзіў дзеянні не толькі юнакоў, якія напалі на актывістаў, але і некаторых з лідараў беларускай апазіцыі, якія падбухторваюць да гвалту ў адносінах да ЛГБТ-меншасці на мірных акцыях. Таксама ў сацыяльных сетках удалося знайсці меркаванні іншых журналістаў.

Піша Алесь Пілецкі: “Падбеглі, хаваючы твары, да групы актывістаў, сарвалі сцягі і ўцяклі ў натоўп. Гэта я не пра ціхароў. Гэта я пра дзеячоў "Маладога фронту" і БНФ”.

На Чарнобыльскім шляху мяне засмуціла не малая колькасць удзельнікаў, як, напрыклад, спадара Хадыку. А выхадка дэмакратычных актывістаў, якія скралі сцягі ў невялікай групкі геяў, лесбіянак і ім спачуваючых. Скралі ў лепшых традыцыях беларускага спецназу, альбо моладзевага пракрамлёўскага руху "Наши". Я бы не пісаў пра гэта асобны пост, калі б ўчора адзін харошы і набліжаны да апазіцыйнай тусоўкі чалавек не расказаў мне падрабязнасцяў. А менавіта аб тым, што напад на сэксменшасці быў не проста дурной выхадкай пары недазрэлых хлопцаў. Пра яго ведалі лідары -- Янукевіч, Садоўскі, Дземідзенка. І не проста ведалі, а далі дазвол на гэтую акцыю.

У прынцыпе, нічога дзіўнага. Спачатку ярыя актывісты забаранілі геям прыходзіць на Чарнобыльскі шлях (агульнанацыянальны, нагадаю), потым паабяцалі ім разбіць твары, а ў выніку скралі сцягі, падкраўшыся з-за спінаў. Усё па плану. На дзеянні людзей, якія трымаюцца дэмакратычных каштоўнасцяў, не падобна ні разу, але па плану. Гэтаксама беларускія ўлады дзейнічаюць супраць саміх маладафронтаўцаў і бэнээфаўцаў. Адзін у адзін.

Можна, канешне, сказаць, што геі не ўпісваліся ў фармат шляху, прысвечанага угодкам Чарнобыльскай трагедыі. Толькі я маю пытанне, як у гэты фармат упісваліся шматлікія сцягі іншых партый, рухаў і груповак, якія аб трагедыі Чарнобыля ў сваіх праграмах не маюць ні слова, а ўзгадваюць аб ім раз на год, калі можна паказаць сябе на вуліцах з неахвотнага дазволу ўладаў.

А можна сказаць, што геі стваралі прыгожую карцінку для БТ. Тады б я запытаўся, чаму дэмакратычныя актывісты вырывалі вясёлкавыя сцягі, а не мікрафоны і камеры афіцыйных журналістаў. І увогуле, мне падаецца, што калі ты клічаш за сабой увесь народ, то мусіш быць гатовым да таго, што геі прыдуць таксама.

Такая вось гісторыя. Мяне не адзін чалавек прасіў не пісаць позвішчы тых хлапцоў, якія ўдзельнічалі ў "спецаперацыі". Маўляў, зараз большасць з іх на Акрэсціна, а потым можа быць так, што яны паедуць вучыцца на захад і гісторыя з нападам на геяў можа перашкодзіць добра ўладкавацца ў добрых ўніверсітэтах. Я не буду пісаць прозвішчы. Не таму, што шкадую хлапцоў. Я проста не ведаю ўсіх. Пісаць толькі аб некаторых героях не выпадае. Хаця на кампус добрага ўніверсітэта я б іх не пусціў, каб мог” – піша сп. Пілецкі.

На фота Уладзя Грыдзіна: адна з лідараў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Людміла Волкава абараняе вясёлкавы сцяг, сімвал сусветнага руха за правы ЛГБТ-супольнасці
Незалежныя журналісты выказаліся аб нападзенні на ЛГБТ-актывістаў падчас Чарнобыльскага Шляху

Пракаментавала сітуацыю і вядомая фотажурналістка Юлія Дарашкевіч: “Я считаю ситуацию просто отвратительной, так как люди, которые якобы борются за демократические ценности и права человека поступили как мусорские тихари. Мне очень стыдно, и тут неважно, как мы относимся к геям. Разрешённые акции оппозиции давно стали похожими одна на другую, так как это шанс пропиарить свои движения и партии. И неважно, что тематика чернобыльская - БХД носит свой флаг, ЕБ - свой, МФ борется не с последствиями Чернобыля, а за выход политзаключённых, растяжка "Свободу Беляцкому" тоже не соответствовала теме митинга. И эта солянка объясняется только тем, что других легальных методов говорить открыто о своих проблемах или делать себе рекламу - нету. И я очень боюсь прихода к власти людей, которые борются силовыми методами с теми, кто по каким-то причинам не вписываются в их систему ценностей”.

Журналістка “Салідарнасці” Алена Якжык наступным чынам пракаментавала сітуацыю: “В продолжение темы о ситуации на ЧШ-2012 с радужными флагами и действиями молодофронтовцев. Возмущению моему нет предела, и даже не потому, что ближайшие мне люди, которых я считаю семьей, - представители того самого флага цвета радуги, а самые-самые мужчины в моей жизни - кстати, геи. Просто колбасит от самого факта того, что определенные персонажи кричат о стремлении жить в современном европейском обществе, а сами в своей твердолобости застыли где-то далеко-далеко в жутком прошлом, о котором нынче снимают фильмы и нормальный человек льет слезы от того, что подобное варварство творилось.

И, кстати, в 2008-м уже была подобная ситуация на Чернобыльском шляхе, и тогда я писала по этому поводу, тоже возмущенная до желания встряхнуть Дашкевича с вопросом: "Что вы, ребята, себе позволяете???". Но, похоже, годы на родине, которую я благодаря и таким ситуациям давно стала называть уродиной, проходят, но не меняется ни власть, ни взгляды определнных групп "борцовы за права". Отстой".

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte