Сёння 13 лістапада
Навіны

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць гей-актывістаў закамплексаванымі

На вялікае і разгорнутае пытанне, зададзенае Янукевічу падчас сённяшняй онлайн-канферэнцыі на Радыё «Свабода», старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» атрымаў наступны адказ: «Пытаньні асабістага, а тым больш інтымнага жыцьця лічу прыватнай справай кожнага. Калі вельмі карціць пра гэта паразмаўляць публічна - магчыма, гэта ёсьць праява пэўных комплексаў».

Такім чынам новаспечаны старшыня БНФ пазбегнуў адказу на ўсе пастаўленыя пытанні юрыдычнага і палітычнага характару, пастаўленых перад палітыкам. Гэтаксама падобна сябе павёў ў кастрычніку 2008 колішні лідар апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, а ў сакавіку 2009 на пытанне гей-актывіста колішні кандыдат у прэзідэнты Беларусі, сацыял-дэмакрат і палітзняволены Аляксандр Казулін прызнаўся ў сваёй гетэрасэксуальнасці.

Пытанне Сяргея Андросенкі сп. Янукевічу гучала наступным чынам:

«Добрага дня!

Аднойчы Вы ў маёй прысутнасці сказалі прыблізна наступнае: “пры нашай дэмакратыі, можаце не хвалявацца, ніякіх аднаполых шлюбаў і маршаў садамістаў у Беларусі не будзе”…

Атрымліваецца, што Вы не прызнаеце права гомасэксуалаў на свабоду сходаў? Я правільна вас зразумеў?

15 траўня 2010 у Мінску плануецца правядзенне другога Славянскага гей-прайда (першы быў у Маскве ў дзень фіналу "Еўрабачання") і маніфестацыі ў падтрымку сэксуальна-гендарнага раўнапраўя і супраць дыскрымінацыі на падставе пола і сэксуальнай арыентацыі. Якое Ваша стаўленне, як палітыка, да гэтага мерапрыемства.

Ці прызнаеце Вы за актывістамі ЛГБТ-руху права на арганізацыю і правядзенне падобнага мерапрыемства ў Мінску ў наступным годзе? Ці прызнаеце Вы права на юрыдычнае афармленне адносінаў двух хлопцаў або двух дзяўчат, якія кахаюць адзін аднаго, разам жывуць і вядуць сумесную гаспадарку?

У канцы жніўня заявіла аб сваім існаванні ЛГБТ-арганізацыя Кансерватыўнай Партыі Вялікабрытанні. Камісіі ЛГБТ ужо існуюць пры кансерватыўных партыях у Іспаніі, Бельгіі і Нідэрландах. Ці дапускаеце Вы стварэнне ЛГБТ-групы ў Беларусім Народным Фронце? І што Вы зробіце з тымі чальцамі партыі, якія праініцыююць стварэнне падобнай структуры, магчыма, насуперак Вашаму асабістаму гледзішчу?

26 верасня ў Мінску пройдзе Пятая беларуская міжнародная ЛГБТ канферэнцыя. Нягледзячы на тое, што ў прыватным парадку на канферэнцыі будзе прысутнічаць у тым ліку чалец БНФ, ці не лічыце Вы важным дэлегаваць на канферэнцыю афіцыйнага прадстаўніка партыі, як гэта зрабілі сацыял-дэмакраты і "зялёныя"?

У краіне штогод збіваюць дзясяткі людзей на падставе сэксуальнай арыентацыі, якая, згодна рашэнню ўсіх міжнародных арганізацый (і медычных, і палітычных) не з'яўляецца хваробай і дэманстрацыяй распусты. Ці не лічыце Вы важнай працу беларускіх ЛГБТ-актывістаў, якія намагаюцца прыцягнуць да праблемы ўвагу грамадскасці і знізіць узровень гамафобіі ў "памяркоўных" беларусаў?

Ці не плануеце Вы зрабіць гамафобію афіцыйнай пазіцыяй партыі, як гэта ўжо зрабілі Малады Фронт і Правы Альянс?

З павагай і надзеяй на плёнае супрацоўніцтва на карысць свабоднай і дэмакратычнай Беларусі, старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка»

Пасля атрыманага адказу Сяргей Андросенка пракаментаваў адказ Янукевіча: «Напэўна, Янукевіч не адказаў на шэраг пастаўленых адэкватна пытанняў не толькі таму, што ён не любіць геяў, хаця ён іх не любіць - гэта дакладна, перажыткі савецкай эпохі і патрыярхальнае грамадства таму прычынамі, а таму, што ён проста не ведае, што сказаць. Хаця, калі адпавядаць разважанню Янукевіча, то тады можна не выключаць і таго, што 1) ён сам гей, але без комлексаў, і таму ніхто не ведае пра яго гомасэксуальнасць; 2) калі ён не гей, то проста любіць лесбійскае порна. Я ж не кажу пра гэта і не кажу яму пра свае густы ў сэксе.

Калі б у Янукевіча хапіла шырыні поглядаў, то ён бы ўбачыў, што я пытаўся ў яго не пра магчымы сумесны інтымны кантакт, а пра дыскрымінацыю і заканадаўства».

Таксама Сяргей Андросенка абяцае: «Таварыш Янукевіч, мы з Вамі на гэтым не спынілі размову. Яна толькі пачынаецца

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

КХП-БНФ: Лукашызм "лібералізуецца" - збачэнцам усё можна

Усе акцыі супраць гамафобіі, якія планавалася правесці 17 траўня, забаронены Мінгарвыканкамам

Еўрарадыё: ЛГБТ vs БНФ. Кажуць Андросенка і Кастусёў

Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксандр Стральцоў называе рух за правы ЛГБТ "дэструктыўнай сілай"

Грязные политтехнологии во время выборов в Молодечно

Ці зменіць БНФ арыентацыю?

КХП БНФ разявіла сваю гамафобную пашчу і трапіла ў Чорны спіс гамафобаў

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte