Сёння 19 кастрычніка
Навіны

Пачалася падрыхтоўка кампаніі «Месяц барацьбы з гамафобіяй у Беларусі — 2009»

Пачалася падрыхтоўка кампаніі «Месяц барацьбы з гамафобіяй у Беларусі — 2009»

Кампанія пройдзе, як і ў мінулым годзе, з 17 красавіка па 17 траўня. Асноўным цэнтрам падзей кампаніі стане Мінск, але некаторыя мерапрыемствы таксама закрануць і беларускія рэгіёны. Арганізатарамі кампаніі выступілі дзьве вядучыя ЛГБТ–ініцыятывы краіны: праваабарончы праект «ГейБеларусь» і Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе, пры падтрымцы парталу Gay.by, Беларускага Хельсінскага Камітэта, Беларускай Партыі «Зялёныя», Маладых сацыял–дэмакратаў — Маладой Грамады. Памер кампаніі ў 2009 годзе мае больш шырокі характар, чым у 2008 годзе — прагрэс відавочны.

Падчас месячнай кампаніі адбудуцца — публічныя дэманстрацыі фільмаў ЛГБТ–тэматыкі, круглыя сталы, удзел у акцыі «Чарнобыльскі Шлях», акцыя ў абарону навакольнага асяроддзя, культурныя і забаўленчыя вечарыны, таксама ў панядзелак актывістамі ГейБеларусі мае быць пададзена заява на правядзене вулічнай акцыі «Акцыя салідарнасці» ў Мінгарвыканкам.

На выяве: лагатып беларускай кампаніі супраць гамафобіі.

Асноўнымі мэтамі Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі з′яўляюцца:

– процідзеянне любому фізічнаму, маральнаму і сімвалічнаму гвалту ў дачыненні да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй;

– праява салідарнасці з усімі лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі і транссэксуаламі свету, у тым ліку тымі, якія не маюць магчымасці выступаць за свае правы;

– правядзенне шырэйшай кампаніі па абароне правоў чалавека.

Завершыцца кампанія 17 траўня ў Міжнародны дзень процідзеяння гамафобіі. У час прадстаўнікі праекту «ГейБеларусь» будуць прымаць удзел у «Славянскім прайдзе», які адбудзецца ў Маскве, а ў Мінску Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ўскладзе кветкі ля мемарыяла «Трасцянец», у памяць аб ахвярах нацызму, якімі таксама з′яўляліся і гомасэксуалы, закатаваныя ў канцлагерах нацысцкай Нямеччыны.

Больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі», можна адшукаць на афіцыйнай бачыне кампаніі www.homophobia.gay.by.

Для даведкі:

Міжнародны дзень процідзеяння гамафобіі

Штогод 17 траўня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень процідзеяння гамафобіі. 17 траўня 1991 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) выключыла гомасэксуалізм з усеагульнай Міжнароднай класіфікацыі хвароб. З гэтага часу гомасэксуалізм перастаў быў дыягназам, саступіўшы месца шырокай сацыяльнай з′яве — гомасэксуальнасці. З гэтага часу да носьбітаў гомасексуальнай арыентацыі перастаў ужывацца тэрмін «гамасэксуаліст»: агульнаўжывальным і нарматыўным стала паняцце «гомасэксуал», які ўжываецца як да мужчын (геяў), так і жанчын (лесбіянак).

Адмысловая рэзалюцыя Еўрапарламента «Гамафобія ў Еўропе» ад 18 студзеня 2006 г. вызначае гамафобію як «ірацыянальны страх і агіду да гомасэксуальнасці і да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і транссэксуалаў (ЛГБТ), заснаваных на прадузятасцях і падобны да расізму, ксенафобіі, антысемітызму і сексізму».

Гамафобія

Гэтае паняцце адносяць, у яго вузкім сэнсе, да некантралюемых адмоўных эмоцый (страх, агіда, гнеў і г.д.) у дачыненні да людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі і аднаполых сэксуальных кантактаў. Асобных клінічных прыкмет гамафобіі ў псіхіятрыі і псіхатэрапіі не існуе, такой хваробы няма ў «Дыягнастычным і статыстычным кіраўніцтве па псіхічных адхіленнях» амерыканскай псіхіятрычнай асацыяцыі. У некаторых выпадках паводзіны чалавека могуць адпавядаць агульнай клінічнай карціне фобіі, аднак сам тэрмін «гамафобія» не з′яўляецца пазначэннем псіхічнага адхілення.

У шырэйшым значэнні ўжываецца ў дачыненні любых іншых праяў негатыўнага дачынення — пачуццяў нянавісці або непрыязнасці, агрэсіўных дзеянняў супраць прадстаўнікоў гомасексуальнай супольнасці. Тэрмін «гамафоб» утрымоўвае канатацыю страху і боязі, пры гэтым перанос дадзенага значэння на праціўнікаў памяркоўнага дачынення да гомасэксуальнасці можа расцэньвацца імі як абраза. У якасці альтэрнатывы высоўваюцца больш нейтральныя тэрміны, напрыклад «гоманенавіснік».

Гамафобія як непрыязнае дачыненне да прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў уяўляе сабою вельмі распаўсюджаную з′яву, якое часцяком прыводзіць да гвалту і абраз, інстытуцыяванай гамафобіі, г.зв. гетэрасэксізму — дыскрымінацыі людзей гомасексуальнай арыентацыі з боку грамадства.

Лесбафобія

Апошні час некаторымі адмыслоўцамі і актывістамі прапанаваны адмысловы тэрмін лесбафобія (ангел. lesbophobia) для спецыялізаванага пазначэння негатыўных рэакцый менавіта супраць лесбіянак. Па меркаванню прадстаўнікоў французскага цэнтра па барацьбе з гамафобіяй, такое адасабленне мае значэнне ў сувязі з тым, што лесбіянкі, у параўнанні з геямі, неахвотна прызнаюцца ў фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да іх, хоць у рэчаіснасці такія факты маюць месца.

Лесбафобія звязаная з некаторымі адмысловымі стэрэатыпамі — напрыклад, з прадузятасцю ў дачыненні да жанчын спорту ў сувязі з падазрэннямі, што большасць з іх — лесбіянкі. Пакуль, аднак, падзел паняцця гамафобіі на прадузятасці ў дачыненні да геяў і прадузятасці ў дачыненні да лесбіянак застаецца малаўжывальным.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Ужо ў другі раз у Мінску прайшоў Дзень Маўклівасці (+фота)

22 апреля "Всё о моей матери" в "Клубе 6_А"

Месяц против гомофобии в Беларуси пройдет в третий раз

Кампанія «Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі 2009» увайшла ў ТОП-5 культурных падзей года па версіі часопіса «Новая Еўропа»

7 траўня, Мінск, «Rainbow House», фотасправаздача ад Юліі Аляксандравай

Карэспандэнт «Нашай Нівы» пабываў на менскай гей-вечарыне

Вечарына талерантнасці «Rainbow House» - 7 траўня ў «6_А»

3 траўня — Марафон прысвечаны барацьбе з гамафобіяй

Расцяжку БНФ на Чарнобыльскім Шляху–2009 неслі і геі

У Мінску прайшоў «Дзень маўклівасці» (+фота)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Перададзены зварот да Аргкамітэта Чарнобыльскага Шляха ад праекта ГейБеларусь

У Беларусі падыходзіць да канца прыём заявак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе

Штотыднёвая перадача «ГейБеларусь і ГейРасія сёння» стартуе сёння ўвечары на Галоўным Gay–радыё Расіі

На Паседжанне праекту ГейБеларусь, якое адбудзіцца 7 сакавіка, прыедзе Мікалай Аляксееў

У Беларусі пачаўся прыём заявак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе

Арганізатары Славянскага гей-прайда наведалі офіс ILGA-Europе

Праект ГейБеларусь афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі

Арганізатары Славянскага гей-прайда наведалі Еўрапейскі парламент

«Малады Фронт» забараніў геям любіць Беларусь

Інфармацыю аб Славянскім гей–прайдзе можна атрымаць у беларускім гей–клубе

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte