|
|
|
|
Сёння 3 верасьня
|
Навіны » Беларусь » 17 красавіка 2009 а 711 Пачаўся Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі![]() Кампанія пройдзе, як і ў мінулым годзе, з 17 красавіка па 17 траўня. Мерапрыемствы закрануць і беларускія рэгіёны. Арганізатарамі кампаніі выступілі дзьве вядучыя ЛГБТ–ініцыятывы краіны: праваабарончы праект «ГейБеларусь» і Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе, пры падтрымцы парталу Gay.by, Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Беларускай Партыі «Зялёныя», Маладых сацыял–дэмакратаў — Маладой Грамады, РМГА «Встреча». Памер кампаніі ў 2009 годзе мае больш шырокі характар, чым у 2008 годзе — прагрэс відавочны. Падчас месячнай кампаніі адбудуцца — урачыстае адкрыццё, публічныя дэманстрацыі фільмаў ЛГБТ–тэматыкі, круглыя сталы, удзел у акцыі «Чарнобыльскі Шлях», акцыя ў абарону навакольнага асяроддзя, культурныя і забаўленчыя вечарыны. Таксама падчас Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі ў мінскім Доме кіно пакажуць фільм пра палітыка-гея «Харві Мілк». На выяве: лагатып беларускай кампаніі супраць гамафобіі. Асноўнымі мэтамі Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі – процідзеянне любому фізічнаму, маральнаму і сімвалічнаму гвалту ў дачыненні да людзей з іншай сэксуальнай арыентацыяй або гендэрнай ідэнтыфікацыяй; – праява салідарнасці з усімі лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі і транссэксуаламі свету, у тым ліку тымі, якія не маюць магчымасці выступаць за свае правы; – правядзенне шырэйшай кампаніі па абароне правоў чалавека. Завершыцца кампанія 17 траўня ў Міжнародны дзень процідзеяння гамафобіі. У гэты час прадстаўнікі праекта «ГейБеларусь» будуць прымаць удзел у «Славянскім гей-прайдзе», які адбудзецца ў Маскве, а ў Мінску Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ўскладзе кветкі ля мемарыяла «Трасцянец», у памяць аб ахвярах нацызму, якімі таксама Больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках кампаніі «Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі», можна адшукаць на афіцыйнай бачыне кампаніі www.homophobia.gay.by. Праграма Месяца супраць гамафобіі ў Беларусі Урачыстае адкрыццё Месяца супраць гамафобіі і прагляд прэм'еры фільма пра гомасэксуальных хрысціян адбудзецца сёння, 17 красавіка, у клубе "6_А. Пачатак а 19:00. Уваход вольны. Кантакт з ГейБеларуссю: lgbt.belarus@gmail.com або +375 29 8630000 Аўтар артыкулу: GayBelarus Матэрыялы, блізкія па тэматыцыУжо ў другі раз у Мінску прайшоў Дзень Маўклівасці (+фота) 22 апреля "Всё о моей матери" в "Клубе 6_А" Месяц против гомофобии в Беларуси пройдет в третий раз Беларуская дэлегацыя выехала ў Маскву на Славянскі гей-прайд 7 траўня, Мінск, «Rainbow House», фотасправаздача ад Юліі Аляксандравай Карэспандэнт «Нашай Нівы» пабываў на менскай гей-вечарыне Вечарына талерантнасці «Rainbow House» - 7 траўня ў «6_А» |
Камэнтары
Няхай усё заплянаванае атрымаецца! Посьпехаў лепшаму праваабарончаму праекту блакітнавокай Беларусі