Сёння 22 верасьня
Навіны

"Паляўнічых" на геяў аштрафавалі на 10 мільёнаў і далі "хатняй хіміі"

Суд Фрунзенскага раёна сталіцы скончыў разгляд справы Віталя Гуляка. Як паведамляла Еўрарадыё, пацярпелы гей давёў гамафобаў у масках да лавы падсудных.

Адзін з абвінавачаных на працэсе прысутнічаў за кратамі, бо ён праходзіць яшчэ і па іншай крымінальнай справе. Акрамя штрафу, ён асуджаны на 6 месяцаў "хатняй хіміі" — без накіравання ў месцы адбыцця пакарання. Гэты тэрмін ён атрымаў па ранейшай судзімасці. Другі з аштрафаваных акрамя штрафу атрымаў 4 месяцы 13 дзён "хатняй хіміі" — таксама ў дадатак да ранейшай судзімасці.

У каментары Еўрарадыё Віталь Гуляк адзначыў, што прысудам задаволены, хоць ён і даволі мяккі. Па словах Гуляка, гэта пачатак таго, што людзі нясуць адказнасць за самасуд.

Адзін з асуджаных сказаў Еўрарадыё, што згодны з прысудам. У той жа час ён лічыць беларускае заканадаўства недасканалым, а ўзрост у 16 гадоў — малы для пачатку сэксуальных сувязяў.

Нагадаем, 27 ліпеня 2012 у Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска.

Калі Віталь чакаў знаёмца каля кінатэатра “Аўрора” (непадалёк ад метро “Пушкінская”), да яго падбеглі некалькі чалавек. “Не меньш за дзясятак”,- удакладняў Віталь. Некаторыя з іх былі ў масках. У аднаго ў руках быў фалаімітатар, іншы ўсё здымаў на відэа. Віталя схапілі, некалькі разоў ударылі па твары, абражалі і здзекваліся, пасля выклалі відыё з абразамі ў інтэрнэт.

Паводле Еўрарадыё

Аўтар артыкулу: Яўген Валошын

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Наказав белорусских "гомофобов в масках", Виталий Гуляк засуживает польских

Пацярпелы гей распавёў, як давёў да суда гамафобаў у масках

Суд указал разрешить шествие Балтийского Прайда по центральному проспекту Вильнюса

Мадэльеру Аляксандру Варламаву далі пяць гадоў абмежавання волі і вызвалілі з залы суда

Николай Алексеев обратиться в уголовный трибунал в Гааге за геноцид по отношению сексуальных меньшинств в России

Штраф в 12 тысяч евро - ЛГБТ-фестиваль "Бок о Бок" пытался изменить "политические устои" России

Организаторы нападения на гей-прайд в Тбилиси переложили вину на Иисуса Христа

Европейский Суд признал правомерными увольнения британских христианских гомофобов

Суд не разрешил известному белорусскому модельеру-гею Варламову лечиться на свободе

Жительница Нью-Йорка может войти в историю, как человек, добившийся отмены дискриминационного Акта о защите брака

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte