Сёння 22 сакавіка
Навіны

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

Мы сядзім з Аняй у кавярні «СаюзАнлайн», што ў Доме афіцэраў у самым цэнтры Мінска. П’ем каву, Аня задуменна кажа: "Вось я табе расказваю, і ў мяне перад вачыма ўсе гэтыя твары… Ну вось жа было, праўда? Цяпер нібыта больш свабоды, а ні халеры няма!" На стале - уключаны дыктафон.

Выбар месца для інтэрв’ю - невыпадковы і сімвалічны. Мы сядзім над месцам, якое многія гады збірала разнамасную квір-публіку Мінска. Гэта Аляксандраўскі сквер - плешка, яна ж Панікоўка, ці "Паніка", як яе называлі заўсёднікі.

Чым жа была Панікоўка для яе сталых наведнікаў? Што яны тут шукалі? Што прымушала прыходзіць сюды кожны дзень "як на працу" і чаму, урэшце, усё гэта знікла?

Аня (25 гадоў): "Гэта было месца, пра якое ты ведаў дакладна: у любы дзень тыдня пасля шасці вечара сюды можна прыйсці, і там абавязкова будзе хтосьці знаёмы. Так, ва ўсіх былі свае кампаніі і тусоўкі, але ўсе яны збіраліся тут, стыкаваліся на "Паніцы". Не ўсе любілі "Паніку", але ўсё адно ўсе там былі — хто раз на месяц, хто раз на тыдзень, хто кожны дзень.

Са сваёй дзяўчынай я пазнаёмілася менавіта на "Паніцы". Акурат у той год, калі "Паніка" памірала… І гэта вялікі сцёб жыцця! Яна не панікоўская панна, але факт: мы пазнаёміліся там. У гэтым уся "Паніка". Ты можаш там не тусіць, але калі зойдзеш адзін раз у жыцці..."

Панікоўка (ці "Паніка"), як яе звычайна называлі заўсёднікі, - першае месца, з якога мы пачынаем цыкл матэрыялаў пра жыццё ЛГБТ-супольнасці ў Мінску ў мінулыя гады.

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

У 2013 годзе пасля шматлікіх міліцэйскіх рэйдаў перастаў існаваць першы беларускі гей-клуб (спачатку "Встреча", пасля "Нарцисс" ("Люцік"), апошняя назва - "6_А"). У 2009 годзе закрыўся клуб "Вавілон". За ім - шэраг іншых клубаў. Сёння ў Мінску існуе адзіны гей-клуб - "Каста-Дзіва", які пазіцыянуе сябе як клуб выключна для хлопцаў (уваход для дзяўчат туды ў 4 разы даражэйшы). Спынілі сваё існаванне многія ініцыятывы і выданні ЛГБТ-тэматыкі. Гэтым - і далейшымі - матэрыяламі ў рубрыцы "Рэтра" мы хочам захаваць памяць, а таксама бяспечным спосабам зрабіць бачным жыццё ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі. 

Вялікі свет

Для большасці маіх суразмоўцаў Панікоўка стала першым месцам, дзе яны пазнаёміліся з іншымі геямі і лесбіянкамі, ці папросту "тэмай", як самі сябе называлі.

Лёша цяпер жыве ў Лондане. Першы раз ён трапіў на Панікоўку ў 2000-м - ужо 14 гадоў таму.

Лёша (35 гадоў): "…досыць выпадкова. Я прыйшоў у інтэрнэт-кавярню "СаюзАнлайн", пасля выходжу, гляджу - ядзяць нейкія людзі. Вось яна — "тэма", падумаў я. У прынцыпе, я нікога там не ведаў, але са мной адразу пазнаёміліся некалькі чалавек, досыць вясёлыя.

Калі я туды прыйшоў, мне здаецца, гэта быў росквіт Панікоўкі. Кожны вечар там збіралася вельмі шмат людзей. Нехта граў на гітары, заўжды спявалі песні - у асноўным Земфіры. І гэта было вельмі файна, бо акрамя бухла людзі яшчэ бавілі час - гулялі ў гульні. Стваралі сабе месца. Афарбоўвалі яго як маглі".

Хтосьці прыходзіў на Панікоўку з надзеяй пазнаёміцца, у іншых ужо былі сталыя адносіны. Так, мая суразмоўніца Таня ўпершыню трапіла на Панікоўку летам 2003 года. На той момант яна ўжо два гады сустракалася з аднакурсніцай, але яны жылі вельмі закрыта. Сваё першае наведванне "Панікі" Таня апісвае як выхад у "вялікі свет".

Таня (29 гадоў): "Я ў "тэме" з 2001 года (смяецца). Не, я і раней пра сябе ведала, але я з маленькага гарадка, сядзела там сабе і думала, што адна на ўвесь свет такая… А тут прыязджаю ў Мінск - і опа!

Мы жылі з ёй у адным пакоі. І праз нейкі час зразумелі, што нам трэба сябе лічыць нечым большым, чым сяброўкамі. Жылі ў такім маленькім свеце. Нікога ў свой закутак не пускалі, не сігналізавалі пра тое, хто мы… Толькі адна з адной і стасаваліся вельмі доўгі час. У 2001 годзе ў верасні мы пачалі жыць разам, зімой ужо спалі ў адным ложку, елі з адной талеркі, пісалі адна адной на пэйджар смскі, маўляў, грэй суп, я іду, і г.д.

Год 2003, канец лета… Я таксама пайшла туды. О так, там было крута, там была гітара, была жахлівая колькасць людзей. І ўсе згуртаваліся, сабраліся вакол мяне (смяецца). Мы гралі песні Земфіры… Мяне па плячы пахлопваў нават Трамвай [са "старажылаў" Панікоўкі — Рэд.] і казаў: "Малыш, давай яшчэ што-небудзь!"

Пытаюся, колькі людзей было ў той вечар на Панікоўцы.

"Ну, не ведаю. Напэўна, чалавек 80. Агромністая колькасць народу! І можна сказаць, што вось у той дзень у канцы лета 2003 года мы выйшлі ў "вялікі свет".

"Паніка" — гэта школа жыцця"

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу я пагутарыла з чатырма дзяўчатамі і двума хлопцамі, адзін з якіх — FtM-транссэксуал. Міша ў свой час прыйшоў на Панікоўку, каб знайсці людзей з падобнымі праблемамі ("…гэта ж не тое, што цяпер. Набярэш у інтэрнэце, і табе Вікіпедыя ўсё раскажа, тады ж Вікіпедыі не было. Нічога не было. Вось так і хадзіў па "панікоўках").

Міша (28 гадоў): "Напэўна, паўгода пратусаваўся. Апошні раз я там быў увесну 2007-га. Людзей ужо меней стала. Але мне пашчасціла.

Калі б я не пачаў тусавацца ў гэтым асяроддзі, я б не знайшоў столькі знаёмых з такімі ж праблемамі — былі на "Паніцы" і транссэксуалы. Пасля ўжо і мне званілі, як даведваліся, казалі: слухай, а куды ісці, я вось таксама такі. За той кароткі час, што я там прабавіў, я і пазнаёміўся з людзьмі, і іншым дапамог, напэўна.

Цяпер дзякуючы інтэрнэту транссэксуал знаходзіць супольнасць транссэксуалаў, а не лесбіянак. Я заспеў час, калі мне давялося ўсё прайсці. Але я не шкадую. Мне весела было".

У гісторыях іншых маіх суразмоўцаў таксама часта гучыць думка, што на Панікоўку прыходзілі ў тым ліку ў пошуках сябе. Гэта было месца, дзе многія атрымалі свой першы досвед камунікацыі з ЛГБТ-асяроддзем. Для некаторых менавіта з гэтага месца пачаўся працэс самаідэнтыфікацыі.

"Паніка" — гэта школа жыцця. Я вось не ведаю, што б рабіла, куды б пайшла, калі б асэнсавала сябе цяпер", - кажа Аня. Першы раз яна трапіла на Панікоўку ў 17 гадоў, калі была студэнткай першага курса. Каб адчуць сябе камфортна, давялося спачатку "прымерыць" розныя ролі.

Аня: "Калі ты нічога не ведаеш пра "тэму", але раптам адчуў патрэбу, ты можаш прыйсці, пазнаёміцца і нейкую інфармацыю атрымаць. Я не люблю сябе ўпісваць у рамкі, але з асэнсаваннем сябе, сваёй арыентацыі праходзіш пэўныя этапы… Ну а як знайсці некага? Натуральна, што ты праз гэтую субкультуру ідзеш і на пэўны час трапляеш пад стэрэатыпы. Ты разумееш: нешта "фем" не ў фаворы, трэба стрыгчы валасы, надзяваць штаны. У мяне да 18 гадоў былі валасы па пояс! Але я прыходзіла, і на мяне ніхто не звяртаў увагі. Думаю: трэба падстрыгчыся, надзець штаны, стаць больш брутальнай.

Гэта такі этап самастанаўлення. Праз нейкі час, калі ты гэта ўсё праходзіш, то проста робішся сабой. З’яўляецца ўнутраная ўпэўненасць. Ёсць нейкі досвед, табе ўжо па барабане, як ты выглядаеш, ты ведаеш, што можаш быць ахуеннай у любым амплуа — хоць з касой па пояс".

Дрэс-код: "Who is too cool for school/ Who is not too cool for school"

Нягледзячы на разнамаснасць тусоўкі, на Панікоўцы была свая іерархія і свае правілы. Пра гэта кажуць амаль усе мае суразмоўцы.

- Безумоўна, была свая градацыя. "Who is too cool for school. Who is not too cool for school". Гэта выгаленая херацень на галаве, пафарбаваная. Камелоты, гэтыя мужчынскія штаны з кішэнямі. Дзе яны іх бралі? У якім месцы? Я не ведаю (Аня).

- Былі там, канечне, любімчыкі - такія "зоркі". І былі свайго кшталту "квазімоды", з якіх усе кпілі, ад якіх шарахаліся (Лёша).

Што да дзяўчат, тут іерархія часта выбудоўвалася ў залежнасці ад ступені іх брутальнасці. Самыя жаноцкія (іх называюць фем) займалі найніжэйшую ступень, адпаведна, бучы (найбольш мужчынападобныя) — найвышэйшую.

Таня: "На той старой добрай "Паніцы" ўсё ж дрэс-код быў. Былі і заплечнікі, і кофты з капюшонам ці на замку. Кароткія валасы. Толькі кароткавалосая, з кароткімі пазногцямі «тэма» лічылася "тэмай". Было тры катэгорыі ў залежнасці ад ступені выяўленасці "лесбійскіх прыкметаў". Былі куры, яны ж клавы, былі дайкі і былі бучы.
"Кура", "курачка"… Калі бачылі такіх "тэмаў", мы нават казалі, калі яны праходзілі: "цып-цып-цып". Карацей, клава-кура, пасля дайк — рангам вышэйшая, і яшчэ вышэйшая — буч
".

Чытай цалкам на партнёрскім сайце Makeout.by ТУТА

Паводле Makeout.by

Аўтар артыкулу: Makeout.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Приглашаем на семинар по правам человека в Молодечно

У Леши Липа вышел главный альбом

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

У Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы"

Міклаш Харашці сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Актывісты "ГейБеларусі" выказваюць навагоднія віншаванні і распавядаюць аб цікавых падзеях 2012 года (відэа)

Апошняя ў 2012 годзе кінагасцёўня праваабарончага праекта "ГейБеларусь" пройдзе 25 снежня ў Мінску

Сяргей Андросенка ў Брэсце заявіў, што хоча дзяржаўнага фінансавання "ГейБеларусі" (фота, відыё)

В Витебске состоялась информационная встреча правозащитного проекта "ГейБеларусь" (фото, видео)

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Відэапраект "Грамадзянскія супольнасці Беларусі" запрашае ўдзельнікаў

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

Трэнінг "ВІДЭА ПРА НДА - вучымся на практыцы"

Мингорисполком не разрешил публичные акции девятого Минского гей-прайда из-за всемирного Дня снега и "неправильно составленной заявки"

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte