Сёння 19 кастрычніка
Навіны

Перададзены зварот да Аргкамітэта Чарнобыльскага Шляха ад праекта ГейБеларусь

Перададзены зварот да Аргкамітэта Чарнобыльскага Шляха ад праекта ГейБеларусь

У Межах месяца барацьбы з гамафобіяй праваабарончы праект ГейБеларусь запланаваў удзел у Чарнобыльскім Шляху, жалобным шэсці з нагоды гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, у знак салідарнасці з ахвярамі чалавечай безадказнасці.

07 красавіка зварот да Аргкамітэта і на імя аднаго з яго сустаршынёў — Віктара Івашкевіча, намесніка старшыні Партыі БНФ, быў перададзены ў Партыю Беларускі Народны Фронт, а на імя другога сустаршыні — Анатоля Лябедзькі, старшыні Аб′яднанай Грамадзянскай Партыі, дасланы па пошце.

Зварот да Аргкамітэта Чарнобыльскага Шляху–2009

«Мы хочам паведаміць Вам аб удзеле прадстаўнікоў ЛГБТ–руху ў мерапрыемстве Чарнобыльскі Шлях–2009 у Мінску са сваёй сімволікай — шасцікаляровым вясёлкавым сцягам.

Мы лічым, што сцяг руху гомасэксуальных людзей, якія складаюць найменей 2% насельніцтва, ніякім чынам не можа нашкодзіць рэпутацыі жалобнага мерапрыемства, так як у цывілізаваным грамадстве немагчыма знявага па прычыне сэксуальнай арыентацыі.

Мы хочам прыняць удзел у мерапрыемстве, каб выказаць сваю салідарнасць з ахвярамі чалавечай безадказнасці і нагадаць пра трагічную дату. Прыцягнуць да пытання “мірнага атама” і звязаных з ім праблемаў ўвагу ЛГБТ–супольнасці і грамадства цалкам. Прыцягнуць увагу да ўсведамлення важнасці прынятых рашэнняў.

Таксама просім Вас не лічыць гэта правакацыяй, так як гэта было ў мінулым годзе і часта бывае ў асяродках правай беларускай апазіцыі.

Мы лічым, што сцяг сусветнага ЛГБТ–руху нічым не горшы за сцягі рухаў “Малады Фронт”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, “Руху “За Свабоду”, Руху за свабоду прадпрымальніцтва і таму бачым яго прысутнасць на шэсці абсалютна заканамерным і нармальным.

Пры распальванні варожасці да асоб гомасэксуальнай арыентацыі Аргкамітэтам Чарнобыльскага Шляху, на яго можа быць ускладзена адказнасць за здароўе гомасэксуальных удзельнікаў на шэсці.

Нагадаем таксама Вам, што Рэзалюцыя Еўрапарламэнту «Гамафобія ў Еўропе» ад 18 студзеня 2006 года вызначае гамафобію як «ірацыянальны страх і агіду да гомасэксуальнасці і да лесбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэрных людзей, заснаваных на прадузятасці, падобнай расізму, ксенафобіі, антысемітызму й сэксізму». Гамафобія ў дэмакратычных краінах свету прыроўненая да расізму і ў шматлікіх развітых краінах свету караецца паводле закону. А згодна еўрапейскім паняткам прапаганда гамафобіі падобная ўслаўленню вайны, гвалту і нянавісці.»

06 красавіка была пададзеная заяўка ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынту Чарнобыльскі шлях. Адзначэнне гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у гэтым годзе ініцыявала Партыя БНФ. Заяву падпісалі старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, яго намеснікі Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, старшыня ПКБ Сяргей Калякін.

Паводле заяўкі шэсце пачнецца а 12:00 каля Акадэміі Навук і пройдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцах В. Харужай, М. Багдановіча, вул. Кульман, вул. Карастаянавай, вул. Арлоўскай да пляцоўцы перад царквой у гонар іконы Божай Маці.

Нагадаем, што вясёлкавы сцяг быў узняты на шэсці Чарнобыльскага Шляху у мінулым годзе. Тады гей–актывісту, які нёс сцяг, пагражалі гвалтам. Падтрымку гей–актывісту выказаў рух анархістаў, у калоне якіх і быў падняты сцяг руху гомасэксуалаў.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Ужо ў другі раз у Мінску прайшоў Дзень Маўклівасці (+фота)

Арганізатары Чарнобыльскага Шляху 2010 заклікаюць прыходзіць на марш без сцягоў

На Чарнобыльскім шляху 2010 абяцаюць звязваць гомасэксуалаў і здаваць у міліцыю

22 апреля "Всё о моей матери" в "Клубе 6_А"

Месяц против гомофобии в Беларуси пройдет в третий раз

Кампанія «Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі 2009» увайшла ў ТОП-5 культурных падзей года па версіі часопіса «Новая Еўропа»

7 траўня, Мінск, «Rainbow House», фотасправаздача ад Юліі Аляксандравай

Карэспандэнт «Нашай Нівы» пабываў на менскай гей-вечарыне

Вечарына талерантнасці «Rainbow House» - 7 траўня ў «6_А»

3 траўня — Марафон прысвечаны барацьбе з гамафобіяй

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

У Беларусі падыходзіць да канца прыём заявак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе

Пачалася падрыхтоўка кампаніі «Месяц барацьбы з гамафобіяй у Беларусі — 2009»

Штотыднёвая перадача «ГейБеларусь і ГейРасія сёння» стартуе сёння ўвечары на Галоўным Gay–радыё Расіі

На Паседжанне праекту ГейБеларусь, якое адбудзіцца 7 сакавіка, прыедзе Мікалай Аляксееў

У Беларусі пачаўся прыём заявак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе

Арганізатары Славянскага гей-прайда наведалі офіс ILGA-Europе

Праект ГейБеларусь афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі

Арганізатары Славянскага гей-прайда наведалі Еўрапейскі парламент

«Малады Фронт» забараніў геям любіць Беларусь

Інфармацыю аб Славянскім гей–прайдзе можна атрымаць у беларускім гей–клубе

Камэнтары

7 красавіка 2009 [аўторак, 1543]

Ты вельмі мужны чалавек. І вельмі сумленны актывіст. Гэта падкупае і прымушае табе давяраць. Ты - малайца. Зычу посьпехаў у працягу тваёй працы

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte