Сёння 21 верасьня
Навіны

Першая кінагасцёўня на штабе "ГейБеларусі" прайшла 24 лістапада з самаробным печывам

Першая кінагасцёўня на штабе

На штабе праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у Мінску вырашана з лістапада праводзіць штотыднёвыя гасцінныя кінапрагляды. Пачынацца будуць кінагасцёўні а 20 гадзіне, а вось дні тыдня будуць змяняцца, каб прагляды былі даступныя для розных людзей.

24 лістапада на штабе “ГейБеларусі” глядзелі меладраму, камедыю “Фірмовая страва” (“Fuera De Carta”). Нягледзячы на тое, што гэта камедыя, фільм закранае шмат аспектаў жыцця гомасэксуалаў: гамафобію ў спорце, выхаванне дзяцей у аднаполых сем’ях, бацькоў гомасэксуалаў, талерантнае закрытае асяроддзе.

Кінапрагляды вырашана праводзіць у нефармальнай сяброўскай абстаноўцы, а каб зрабіць гэтую сустрэчу цяплейшай, ініцыятар і адказны за кінапаказы Макс Тыгрык Паласаты да гарбаты і кавы сам спёк хатняе печыва. Першую гасцёўню наведала 6 чалавек.

На прагляды можна прыносіць свае ўласныя кулінарныя вырабы:
Першая кінагасцёўня на штабе

Наступныя кінагасцёўні “ГейБеларусі” ў 2013 годзе пройдуць на штабе “ГейБеларусі” ў Мінску:

29 лістапада, чацвер (пачатак а 20-й гадзіне);
7 снежня, пятніца (пачатак а 20-й гадзіне);
13 снежня, чацвер (пачатак а 20-й гадзіне);
21 снежня, пятніца (пачатак а 20-й гадзіне);
25 снежня, аўторак (пачатак а 20-й гадзіне).


Першая кінагасцёўня на штабе

У Гомелі інфармацыйная сустрэча “ГейБеларусі” і прагляд фільма “Парад” пройдуць 2 снежня, у нядзелю, пачатак а 19 гадзіне. ПАДРАБЯЗНЕЙ ПРА ПАДЗЕЮ.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Суполка ў Кантакце: http://vk.com/club45944953

Тэлефон для даведак: +375 29 8630000.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Запрашаем на сустрэчу-кінапрагляд "Смяротнае пакаранне і чалавечая годнасць"

ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што падчас праверкі парушэнняў не выяўлена

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte