Сёння 13 лістапада
Навіны

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

Аляксандр Бацкель, аўтар раману "Мімікрыя. Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў", выдадзенага сёлета выдавецтам "Ковчег", у сваім Жывым Журнале вырашыў распавесці пра "гомасэксуальныя страсці" ў сваёй вёсцы. Напраўду, гэты тэкст пра вясковыя забабоны, мужчынскую любоў ды сяброўства на вёсцы. Прыводзім ніжэй тэкст з захаваннем правапісу.

«у нашых мясьцінах жыве дзядзька Рыгор, усе кажуць, што ён гей. гэта звычайна як бывае, кажаш каму-небудзь, трэба б трактар замовіць, перакапаць свае соткі, дык у дзядзькі Рыгора, акурат новы трактар: не, хуй вам, які дзядзька Рыгор, ён жа підар!

гэта цалкам нармальна для мясцовых - не карыстацца, альбо не зьвяртацца па дапамогу да чалавека, бо ён "піліцца ў жопу". мясцовыя спакойна знойдуць сабе напаўжывога каня, якога заманаюць да белай пэны, але па трактар ня пойдуць.

дзядзька Рыгор, нармальны, як сусьветны абсалют, мужык, заможны, бо шмат працуе, свой дэсэртны вінаград і яблыкі возіць на нейкі завод, прадае, дом у яго дагледжаны, нават газон падстрыгае, як пан, карацей. але вось у чым чыньнік - ён за сваё жыцьцё не пасьпеў жаніцца, і тры гады ў яго жыў мужчына, ён усім казаў, што гэта стрыечны брат, і першы час яму давалі веры, але аднойчы на нейкай п'янцы камбайнёраў, дзядзька Рыгор нажлукціўся і неяк для сьмеху пацалаваў у вусатыя вусны дзядзьку Барыса. адгроб пізьдзюлей і быў выгнаны з усіх мужчынскіх сымпозіюмаў і "вазліяньняў".

мне асабіста дзядзька Рыгор даспадобы, ён мне шмат у чым дапамагае, то наліўкі прыгатаваць, а калі й трактар пазычыць. і вось акурат сёньня, калі я ішоў праз наш галоўны "магазін", на лаўцы сядзелі мужыкі, і гучна так спрачаліся, казалі: "я ў гэтага жапасуя нічога браць ня буду, няма чаго рабіць!" а калі мяне пабачылі, прыціхлі, і пачалі глядзець у розныя бакі, і курыць сваё лайно бяз фільтру, трымаючы ў жоўтых і брудных кіпцюрох.

ну што ж, гэта нават цудоўна, мая пэрсона тут набывае абароты, я і дзяўчат спакушаю, бо па вечарох абавязкова да мяне хтосьці завітвае выпіць, пасядзець каля вогнішча, палапаць майго Гамлета альбо пагуляцца з Карнэлем (як гучыць, а? эротыка, адным словам), а тут яшчэ й з мясцовымі меншасьцямі якшаюся.
бяда!
»

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Американский моряк был избит гомофобами, когда вступился за друзей-геев

Заведующая отделением платных услуг Минского городского наркодиспансера Ирина Егорова сравнила гомосексуальность и алкоголизм

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

В Таможенном союзе бушует гомофобия. Казахстан тоже озаботили гомосексуалы

Квир-фестиваль в Петербурге открылся нападением на ЛГБТ-активиста

Корреспондент "Советской Белоруссии" в ЕС: "Секс и много пропаганды"

В России скинхеды объявили войну геям-подросткам. Подростков-геев унижали на камеру (видео)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte