Сёння 23 чэрвеня
Навіны

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект "ГейБеларусь" пачынаюць актыўнае супрацоўніцтва

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект

Старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка і каардынатар “ГейБеларусі” ў Брэсцкай вобласці Арцём Іваноў наведалі ў сакавіку офіс Польскай Кампаніі супраць гамафобіі (далей – КСГ). Беларускіх прадстаўнікоў сустрэў вядомы польскі ЛГБТ-актывіст Томаш Шыпула.

Мы вельмі шчаслівыя пачатку супрацоўніцтва з беларускім бокам, апошнія некалькі гадоў мы думалі пра магчымасць праекта з нашымі ўсходнімі суседзямі. У нас ёсць група пад назвай “КСГ Усход”, дзе ў нас ёсць людзі, якія гавораць на рускай, беларускай або украінскай мовах і нясуць адказнасць за наш сайт на рускай мове”, - распавядае Томаш Шыпула.

Мы высока цэнім ролю Амбасады Нідэрландаў у Варшаве, якая зрабіла магчымай сустрэчу з ЛГБТ-актывістамі з Беларусі, што і паклала пачатак нашаму супрацоўніцтву.

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект На фота: Томаш Шыпула

Першая сустрэча аказалася вельмі перспектыўнай. Я веру, што мы знойдзем шмат спосабаў супрацоўніцтва. Мы хацелі б падзяліцца нашым вопытам, які атрымалі ў апошнія 10 гадоў. Я спадзяюся, што наш вопыт адвакацыі, грамадскай працы, міжнародны вопыт будуць карысныя для нашых беларускіх калегаў.

Я ведаю, што ёсць шмат праблем у Беларусі, асабліва з пабудовай грамадзянскай супольнасці, але тут, у Польшчы, мы ішлі да таго, што маем, працяглы час, і мы яшчэ шмат чаму навучымся самі.

Нам цікава працаваць з беларусамі і мы рады будзем дапамагчы беларускай ЛГБТ-арганізацыі і беларускай ЛГБТ-супольнасці ўзмацніць свой патэнцыял”, - такую ацэнку першай сустрэчы “ГейБеларусі” і “КСГ” даў Томаш Шыпула.

Старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка ўскладае на супрацоўніцтва з КСГ вялікія надзеі і мае на яго вялікія планы.

Зараз беларускія і польскія ЛГБТ-актывісты абмяркоўваюць канкрэтныя планы і магчымасць іх рэалізацыі на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.

Польска-беларускае супрацоўніцтва паміж ЛГБТ-арганізацыямі прывітаў і першы адкрыты гей у польскім парламенце (Сейме), парламентарый Роберт Бедронь.

Даведка. Томаш Шыпула (Tomasz Szypuła) быў членам савета дырэктараў КСГ з 2004 года, з 2010 года да лютага 2012 быў прэзідэнтам КСГ, у 2006-2010 гадах быў членам савета ILGA-Europe, кандыдат у дэпутаты на мінулых парламенцкіх выбарах Польшчы.

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

ГейБеларусь приглашает! 20-21 июня - Гомель, 22-24 июня - Могилёв

"ГейБеларусь" в Гродно возглавила известная травести-дива Симона Глэм

"ГейБеларусь" представлена на VII конгрессе Ассамблеи НГО, который проходит в Минске 16-17 июня

ЛГБТ-активисты Беларуси, Украины, Швеции и Норвегии встретились в Симеизе

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае чальцоў да стратпланавання: уплывай на сваю арганізацыю

16 і 17 чэрвеня наведай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне (праграма)

17 европейских ЛГБТ-организаций высказали свою обеспокоенность ситуацией вокруг "КиевПрайда2012"

Представители ILGA-Europe приедут в Беларусь в 2013 году

"ГейБеларусь" віншуе Алега Яроміна з абраннем на пасаду старшыні РМГА "Сустрэча"

Нашы паштоўкі ў кнізе "Thank You Thomas Hammarberg"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Права ЛГБТ и демократия. Записки Алексея Кулика из Варшавы

Беларусы на Параде Равенства в Варшаве: "Лучше быть геем, чем диктатором" (фото)

Запрашаем на навучальны візіт "Правы ЛГБТ і дэмакратыя" з удзелам у Варшаўскім Прайдзе 2012

Парад Равенства пройдёт в Варшаве 2 июня. Среди организаторов - беларус

Лідары "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у Форуме беларускіх недзяржаўных ініцыятываў у Варшаве

Правозащитные организации России, Польши и Швеции также поддержали Минский гей-прайд 2011

Член польского парламента высказал слова поддержи Минскому гей-прайду

Сяброўка "ГейБеларусі" запрашала ў Варшаве на Мінскі гей-прайд (+фота і відыё)

Польский МИД опроверг информацию о бесплатных визах для белорусских, российских и украинских участников варшавского гей-парада

Активиста польской ЛГБТ-организации избила варшавская полиция

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte