Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Пра гей-парады, легітымны гвалт і беларускую талерантнасць

Пра гей-парады, легітымны гвалт і беларускую талерантнасць

Забаўная дыскусія адбылася на партале TUT.by пра “беларускую талерантнасьць”. У ёй удзельнічалі культуроляг Юлія Чарняўская і філёзаф Уладзімір Мацкевіч. Гэта было яшчэ да таго, як разагналі гей-парад у Беларусі, але Мацкевіч закрануў тэму геяў з цікавага канца: а што рабіць з хрысьціянамі, якія супраць такой зьявы, як гомасэксуалізм, і якія хочуць выказаць свой пратэст гей-параду? Філёзаф задае рэзоннае пытаньне, ці нармальна гэта, калі падчас гей-параду, напрыклад, ў Латвіі, разганяюцца акцыі пратэсту грамадзян, якія выступаюць супраць гомасэксуалізму.

Добрае пытаньне, што рабіць з такімі акцыямі пратэсту. Паліцыя магла б папаліць у баку, пакуль грамадзяне пакажуць сваю талерантнасьць у дачыненьні адно аднаго. Беларускія праваахоўныя органы абралі больш верны спосаб: каб зьняць напругу ў грамадстве, трэба ліквідаваць тое, з-за чаго ўвесь гэты сыр бор. Геяў проста зьбілі і разагналі. Міліцыя з народам. Купка “фрыкаў” зноў пахавалася па завугольлях. Беларусы могуць зноў спакойна сабе быць талерантнымі, напруга ў грамадстве зьнятая.

Нагадвае гэта ў вялікай ступені спробы беларускай апазіцыі “абудзіць у беларусах зьвера”. Але ж значная частка грамадзян Беларусі ніяк не падтрымлівае апазыцыю. Уяўляеце, што было б, каб пралукашэнкаўскія грамадзяне маглі самі сваімі рукамі, бесперашкодна надраць апазіцыянерам задніцы? Толькі ўявіце, які хаос быў бы ў Менску.

Разганяючы акцыі апазыцыі, міліцыя ахоўвае апазыцыянераў ад сутычак з мірным і талерантным, шчасьлівым беларускім народам, удзячным “да грабавой даскі” свайму першаму (і мабыць апошняму) прэзідэнту. Апазыцыя, якая зьбіраецца лічбамі крыху большымі за гей-парад, гэта гэткая самая “кучка фрыкаў”: машуць сваімі сьцяжкамі і крычаць абы-што. Праваахоўныя органы дзейнічаюць спраўна. Фрыкі разганяюцца па сваіх падваротнях, каб ніякая с*ка не забівала эфір, калі велічна гучаць словы гімна “Мы – мірныя людзі”.

Дзяржава мае права легітымнага гвалту, які мусіць ужывацца ў тым ліку, каб ліквідаваць напружаньні ў грамадстве. А то ўяўляеце, што было б, каб было бязладзьдзе. Талерантныя людзі папросту пазабівалі б адзін аднаго: ці то за веру, ці то за лепшае месца пад сонцам.

Пытаньне легітымнага гвалту – гэта можа быць пытаньнем да прыроды чалавека. Якім чынам мы сябе бачым? Homo homini lupus est? Магчыма і так. Ці “калі цябе ўдараць па шчацэ, падстаў іншую”? Большасьць відаць адкажа: Дзякуй, але хіба не :).

Гэта таксама пытаньне пра дзяржаўны лад, у якім мы хочам жыць. Аўтарытарныя ці таталітарныя дзяржавы больш схільныя падаўляць, зводзіць на нуль любыя праявы накшасьці, апазіцыйнасьці. Дэмакратыя – гэта красовер дыялёгу і пастаяннага палітычнага змаганьня. Легітымны гвалт ёсьць у любым палітычным рэжыме. Заўсёды ёсьць хтосьці, хто дае “чароўнага пендаля” (часам, неадэкватна і непрыгожа). Часам той, каму даюць “пендаля”, можа адказаць.

Вяртаючыся да таго, з чаго пачалі, гэта вялікае пытаньне, супраць каго мусіць ужывацца гэты легітымны гвалт. Я думаю, што пры дэмакратычным ладзе, трэба ўсё адно мінімізаваць сутычкі паміж антаганічнымі групамі грамадзянаў. А гвалт прымяняць трэба да таго, хто кіне першы камень. У Вільні падчас нядаўна прайшоўшага гей-парада гэта ўдалося кепска, але ўдалося. Было шмат паліцыі, паставілі загароды. Затрымалі толькі тых, хто праз гэныя загароды пералез (у тым ліку пару дэпутатаў Сойму).

Я сам неяк меў магчымасьць назіраць за гей-парадам ў Вашынгтоне. Гэта была вельмі мірная, неагрэсіўня акцыя. Такой яна магла б быць і ў Менску, і ў Вільні, каб не максімалізм, які, на жаль, прысутны ў рэлігійных (як хрысьціянскіх, так і паганскіх) колах, магчыма, як наступства атэістычнага “саўка”. Але гэтая яскравая варожасьць у дачыненьні да інакшасьці – гэта не пытаньне выключна рэлігіі. Тут няма дыхатаміі “вернік-нявернік”, хутчэй гэта больш шырокае пытаньне таго, што чалавек бачыць прымальным, а што не, што ён не разумее альбо чаго баіцца. Ксэнафобіяй (страхам іншага) вельмі глыбока прасякнута зямля нашай “поліэтнічнай” бацькаўшчыны. Магчыма, у гэтым частковая віна нашых інтэлектуалаў і палітыкаў, значная частка каторых маюць даволі неталерантныя погляды ў дачыненьні да іншых (Захаду ці Ўсходу, мусульман, амэрыканцаў, палякаў, пратэстантаў, каталікоў, габрэяў, геяў і г.д.). Магчыма, праблема неталерантнасьці мае больш глыбінныя карані: войны, зьмены дзяржаўных межаў, таталітарызм…

Цяпер, калі Беларусь незалежная, але несвабодная, многім у апазіцыйных колах хочацца не дапусьціць памылак пасьля Лукашэнкі. У часткі інтэлектуалаў ёсьць прага аднавіць “ідэальны” гістарычны лад, які камусьці бачыцца ў антычнасьці ці традыцыяналізме альбо ў хрысьціянскім пурызме. І гэтым ідэальным вобразам супрацьпастаўляецца лібэральна-талерантная Эўропа, якая нібы знаходзіцца ў маральным, духоўным заняпадзе альбо аўтарытарная Расея, якая толькі і хоча, каб Беларусь ператварыць у сваю калёнію.

Сам Лукашэнка – гэта галоўны выразьнік неталерантнасьці. Дастаткова паслухаць ледзьве не любую ягоную прамову. Вобразы ворагаў для большасьці беларусаў стварае і артыкулюе ён, а таксама мэдыі, якія кантралююцца ім жа. Зрэшты Лукашэнка і прыйшоў да ўлады, як адказ на страх іншага, які панаваў у нашым грамадстве: страх іншай сістэмы, якая на той момант яўна давала збоі. Людзі хацелі вярнуцца да нечага знаёмага, звыклага. Вярнуліся.

Адылі, гэта няправільна сказаць, што беларусы – талерантныя ці неталератныя людзі. “Мы” складаецца з амаль дзесяці мільёнаў “я”, і гэта вельмі не аднародная маса. Ёсьць талерантныя людзі, ёсьць агрэсіўныя, ёсьць халерыкі, мэлянхолікі, флегматы, сангвінікі, зьмешаныя тыпы. Ёсьць максімалісты, якім хочацца нечага вялікага, ідэальнага і пажадана адразу. Ёсьць тыя, у каго гэтае непрыняцьцё інакшасьці спараджае прагу “моцнай рукі” (каб наш, свой народны абранец разабраўся з усімі навокал, каб абараніў нас ад ворагаў, якія круцяць свае козьні, “зарацца на торцік чужой”).

“Беларус” – гэта ўмоўная катэгорыя, у якую кожны ўкладае нейкі свой сэнс (ці не ўкладае зусім). Унутры нас розныя людзі. І гэтая вельмі ўмоўная “талерантнасьць” залежыць толькі ад таго, ці здатныя мы да дыялёгу паміж собку і навакольным сьветам, ці будзем плявацца адзін у аднаго, як вярблюбы.

Паводле Westki.info: незалежная інтэрнэт-газэта Паазер'я і Віленшчыны

Аўтар артыкулу: Андрусь Храпавіцкі

Рэйтынг:
 (галасоў: 5)

Камэнтары

сергей минский | 17 траўня 2010 [панядзелак, 1733]

ну и в свой вашингтон! пусть тебе там вылизывают! а беларусы вам задницы лизать не будут! а яйца вам отобьют за не надобностью! =)

Пида | 20 траўня 2010 [чацвер, 1701]

а почему пришли только пидовки уровня Андросенки???

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte