Праект ГейБеларусь афіцыйна стаў каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі
Навіны. Беларусь.
17 лютага 2009 а 1800.
GayBelarus.
15 лютага падчас сустрэчы лідара беларускага праваабарончага праекту ГейБеларусь Сяргея Андросенкі з заснавальнікам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі (IDAHO), прэзідэнтам Камітэта IDAHO Луі-Жоржам Танам было прынята рашэнне назначыць афіцыйным каардынатарам Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі ў Беларусі праваабарончы праект ГейБеларусь.
Луі-Жорж Тан, які згуляў ключавую ролю ў нядаўняй заяве ў Генеральнай Асамблеі ААН аб дэкрыміналізацыі гомасэксуальных стасункаў у свеце, якое падтрымала 66 краін, заявіў, што вельмі рад, што ў свеце IDAHO адзначаецца ўсё шырэй і шырэй. Ён быў рады пазнаёміцца з беларускім праектам і гісторыяй развіцця беларскага ЛГБТ-руху. Падчас сустрэчы з актывістамі з Беларусі і Расіі Луі-Жорж Тан у чарговы раз адзначыў, што падтрымлівае ідэю сумеснага беларуска-расійскага Славянскага гей-прайда і прыме ў ім удзел у траўні 2009 года ў Маскве.
Адзначаемы 17 траўня ў шматлікіх краінах свету Міжнародны дзень супрацьстаяння гамафобіі (IDAHO), заснаваны па ініцыятыве французскага навукоўца Луі-Жоржа Тана, прымеркаваны да выключэння Генеральнай Асамблеяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя гомасэксуальнасці з класіфікацыі псіхічных захворванняў, што адбылося 17 траўня 1990 года.
Нягледзячы на вялікі прагрэс, дасягнуты ў барацьбе з гамафобіяй па ўсім свеце за апошнія гады, больш 80 краін па-ранейшаму пераследуюць за ўступленне ў добраахвотныя гомасэксуальныя адносіны ў крымінальным парадку, а сем краінаў (Саўдаўская Арабія, Іран, ААЭ, Емен, Маўрытанія, Нігерыя і Судан) караюць гомасэксуалаў смяротным пакараннем.
У шматлікіх краінах геі і лесбіянкі па-ранейшаму пазбаўлены правоў на свабоду выказвання і правядзення сваіх мірных публічных акцый. Гэта асабліва актуальна у краінах Усходняй Еўропы, у тым ліку для Беларусі.
17 траўня ў шіматлікіх краінах праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да IDAHO, у прыватнасці публічныя акцыі, семінары, канферэнцыі, выставы, кінапаказы і проста забаўленчыя мерапрыемствы.
Нагадаем, што ў студзені гэтага года праект ГейБеларусь таксама стаў паўнапраўным чальцом Міжнароднай асацыяцыі арганізатараў прайдаў InterPride.
Лідар праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка заявіў, што «Луі-Жорж Тан прадставіў мяне іншым каардынатарам дня. Акрамя нас, у IDAHO з’явілася два новых каардынатары – з Люксембурга і Швейцарыі».

Сяргей Андросенка адзначыў, што «сёння я атрымаў першую інфармацыю ад Камітэта IDAHO і ўжо пачаў трымаць сувязь з іншымі каардынатарамі адносна планаў правядзення мепрапрыемстваў у будучым. Я вельмі рады стаць часткай міжнароднай сеткі. У глабальным плане мы будзем, у прыватнасці, дапамагаць кампаніі па ўсясветнай дэкрыміналізацыі гомасэксуальных адносінаў на ўзроўні ААН».
Па словах лідара праекта ГейБеларусь, «наша мэта – звязаць дзейнасць, якой мы займаеся ў Беларусі з міжнароднымі кампаніямі. Да прыкладу, мы маем намер абмеркаваць з мясцовымі арганізацыямі ў Беларусі пытанне кампаніі IDAHO 2009 года аб барацьбе з трансафобіяй».
Сяргей Андросенка выказаў удзячнасць расійскім калегам з праекта ГейРасія за арганізацыю сустрэчы з прэзідэнтам Камітэта IDAHO і магчымасць пачатку міжнароднага супрацоўніцтва.
Сяргей Андросенка і Луі-Жорж Тан сумесна з расійскімі гей-актывістамі Мікалаем Аляксеевым, Мікалаем Баевым і Юрасём Гаўрыкавым з праекта ГейРасія, які з’яўляецца каардынатарам IDAHO ў Расіі, прынялі ўдзел у акцыі пратэста супраць парушэння права на свабоду сходаў гомасэксуалаў у Беларусі і Расіі, якое адбылося 15 лютага каля штаб-кватэры ААН у Жэневе.
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
заяве ў Генеральнай Асамблеі ААН
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/lgbt-aktyvisty-nakiravali-zvarot-u-mzs-krainy-i-pradstauniku-belarusi-pry-aan-z-prosbai-padtrymac-zayavu-aan.html
стаў паўнапраўным чальцом
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/gaybelarus-stala-syabram-mizhnarodnai-arganizacyi-praidau-interpride.html
ГейРасія
http://gayrussia.ru
у акцыі пратэста
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/belaruski-i-zamezhnyya-gei-aktyvisty-pravyali-piket-kalya-shtab-kvatery-aan-u-zheneve-fota.html