Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі

Пракуратура палічыла, што ў збіцці супрацоўнікамі міліцыі няма грамадска небяспечнай дзеі

Пракуратура Цэнтральнага раёна горада Мінска не ўгледзела ў збіцці кіраўніка праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргея Андросенкі грамадска небяспечнай дзеі, яму адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Падчас правядзення адной з акцый маўклівага пратэсту 15 чэрвеня Сяргей быў незаконна затрыманы і збіты супрацоўнікамі спецназа і УУС Цэнтральнага раёна сталіцы. На наступны дзень C. Андросенка падаў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы. Да заявы было прыкладзена відэа, дзе быў засняты збіўшы яго спецназавец (або супрацоўнік іншых сілавых ведамстваў), фатаграфіі Андросенкі на выхадзе з УУС са слядамі збіцця на твары. Таксама ў заяве было ўказана на наяўнасць сведкі таго, што адбылося.

15 чэрвеня актывіста ЛГБТ-руху, падчас знаходжання ў Цэнтральным РУУСе, адвялі ў кабінет для дачы тлумачэнняў, пыталіся, адкуль на твары сляды пабояў. Пасля адказу, што Андросенка быў збіты спэцназаўцамі адразу пасля затрымання ў аўтобусе, адзін з супрацоўнікаў РУУС пачаў біць яго па твары, патрабуючы, каб той адмовіўся ад думкі, што яго хтосьці біў і працягваў біць да таго часу, пакуль ён не адмовіўся ад свайго пункту гледжання. У кабінеце адначасова знаходзілася 6-7 супрацоўнікаў міліцыі, якія назіралі за тым, што адбываецца.

Актывісту таксама пагражалі, што на яго могуць скласці пратакол аб тым, што ён нібыта быў у нецвярозым выглядзе і мацюкаўся, і яны ўсе гэтаму могуць быць сведкамі.

Супрацоўнікі міліцыі пагражалі маладому чалавеку, што калі ён будзе пісаць скаргі ці яшчэ раз да іх трапіцца, то яго будуць біць так, што “пакуль лайно з азадка не пацячэ”, - распавядае Сяргей Андросенка.

«Кожная размова са следчымі пракуратуры тым ці іншым чынам суправаджалася псіхалагічным ціскам з іх боку. Мяне палохалі крымінальнай адказнасцю за дачу загадзя ілжывых паказанняў, паклёп на супрацоўнікаў міліцыі, у выпадку, калі не будзе пацверджаны факт збіцця, цікавіліся, ці не баюся я ў будучыні праблем на вучобе і іншых магчымых праблем. Не магу сказаць, што супрацоўнікі пракуратуры добразычліва да мяне паставіліся як да ахвяры міліцэйскага бясчынства і выказвалі гатоўнасць добрасумленна расследаваць гэтую справу. Я так і не зразумеў, у інтарэсах каго працуе пракуратура: закона ці сілавых ведамстваў», - паведамляе старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка.

У пастанове аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы следчая Ляжнёва Марыя Аляксандраўна паведамляе, што па выніках праведзенай праверкі грамадска небяспечнае дзеянне адсутнічае.

Пры гэтым не быў дапытаны сведка, не даследаваны фота- і відэаматэрыялы. Адзіным следчым дзеяннем з'яўлялася правядзенне службовай праверкі Упраўленнем ўласнай бяспекі МУС.

«Не магу сказаць, што такі вынік стаў нечаканасцю. Следчая прадказальна нядбала паставілася да вядзення гэтай справы. Калі б былі даследаваны ўсе прадстаўленыя доказы, было б немагчыма адмаўляць факт збіцця Сяргея Андросенкі некалькімі супрацоўнікамі ўнутраных спраў. Тым не менш, лічу неабходным абскардзіць вынесеную пастанову асабіста пракурору Цэнтральнага раёна і, у выпадку неабходнасці, давесці скаргу да Генеральнай пракуратуры, Вярхоўнага суда і, у выпадку неэфектыўнасці механізмаў абароны ў краіне, накіраваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека», - каментуе кіраўнік праваабарончага аддзела «ГейБеларусі» Наталля Манькоўская.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Активисты "ГейБеларуси" приняли участие в конференции "Высшее образование глазами студентов"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" супраць гульняў з рэжымам Лукашэнкі

Верховный комиссар ООН по правам человека Нави Пиллэй сделала видеообращение в поддержку ЛГБТ

Міжнародная назіральная місія выступіла з заявай аб катаваннях у беларускіх турмах

Заўтра дэдлайн падачы заяваў на школу правоў чалавека для адукатараў і моладзі

Эхо 17 мая: переписка с прокуратурой продолжается

Наталля Прадзед выказала сваю пазіцыю і атрымала 10 сутак арышту

Суд: Мингорисполком законно запретил акции в день борьбы с гомофобией

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда

Ці дазволяць прадуктовыя перадачы адміністратыўна арыштаваным?

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

Сергей Андросенко: Меня не впустили в клуб из-за моей правозащитной деятельности

30 жніўня ў Мінску - вечарына любові і талерантнасці і Дзень Народзінаў Андросенкі Сяргея

Сергей Андросенко - "БелГазете": "Любимых вещей у меня нет, у меня есть любимые люди"

Польскае радыё: "Як беларуская міліцыя катуе ды збівае нявінных людзей" (аўдыё)

Сергея Андросенко били, пока он не сказал, что не имеет претензий к сотрудникам милиции

Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде

Сергей Андросенко: "Проблема гомофобии и социальная изоляция ВИЧ-положительных в Беларуси актуальнее расизма"

Суд супраць Лукашэнкі праіграны, наперадзе Камітэт ААН па правах чалавека

20 снежня ў Мінгарсудзе будзе разгледжана позва гей-актывіста супраць Лукашэнкі

Камэнтары

максим царьков | 2 жніўня  [аўторак, 2058]

сочувствую, хотя Сереж, ты прекрасно знаешь мое отношение к "активизму".
но все равно приношу тебе свои соболезнования и выражаю искреннее сочувствие.
выздоравливай и постарайся наказать этих ублюдков. ты прекрасно знаешь, насколько мне было тяжело и больно после двух нападений.
держись!:супер:

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte