Сёння 22 сакавіка
Навіны

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Праваабарончы цэнтр

Калі ты падзяляеш каштоўнасныя прынцыпы салідарнасці, узаемнага даверу і добраахвотнай дапамогі, гатовы падзяліцца сваім часам і прапанаваць свае паслугі - далучайся да каманды валанцёраў “Вясны”!

Асноўныя напрамкі працы, у якіх патрэбная валанцёрская дапамога:

- Назіранне за акцыямі;
- Назіранне за судовымі працэсамі;
- Тэхнічная дапамога па апрацоўцы працэсуальных дакументаў і інфармацыі;
- Аналітычная праца па асобных грамадска-прававых працэсах;
- Журналісцкая праца па асобных падзеях (для фотажурналістаў);
- Распрацоўка крэатыўных ідэяў для грамадскіх кампаній (“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, супраць адміністратыўнага пераследу, у падтрымку палітвязняў і інш.)
- Іншыя віды дапамогі - у залежнасці ад пажаданняў, здольнасцяў і магчымасцяў.

Ахвотныя далучыцца да праваабарончай дзейнасці мусяць разумець яе спецыфіку: гэта не палітычная дзейнасць. Праваабаронцы выконваюць функцыю “шчыта” ў стасунках паміж чалавекам і ўладай, з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу стварэння інстытута грамадскага кантролю. Дзейнасць праваабаронцаў скіраваная на ўдасканаленне дзеючай улады, выпрацоўку рэкамендацыяў па паляпшэнні сістэмы абароны правоў чалавека ў краіне, патрабаванне ад уладаў выканання міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. У сваёй дзейнасці праваабаронцы кіруюцца такімі фундаментальнымі дакументамі, як Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, “Дэкларацыя пра правы і абавязкі пэўных асобаў, групаў і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (“Дэкларацыя аб правааабаронцах”).

Для таго, каб стаць валанцёрам ПЦ “Вясна”, неабходна запоўніць прапанаваную анкету з пазнакай сваіх сапраўдных дадзеных і чакаць адваротнай сувязі! Пры гэтым трэба ўлічваць, што валанцёрская дапамога не аплочваецца.

Паводле Spring96.org

Аўтар артыкулу: Spring96.org

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Комитет ООН по правам ребенка рекомендовал России отменить закон о запрете "гей-пропаганды"

ЛГБТ права в Европейском суде по правам человека: один шаг за один раз

Европарламент одобрил "дорожную карту" по подавлению дискриминации ЛГБТ во всех странах Евросоюза

Шотландский парламент окончательно одобрил законопроект о легализации однополых браков

Ученицу 9 класса брянской школы привлекли к ответственности за "гомопропаганду" среди сверстников

Гомельский ЛГБТ-активист инициировал кампанию против гомофобных законов в Беларуси

Северный Кипр стал последней юрисдикцией в Европе, декриминализировавшей добровольный гей-секс

Freedom House: Беларусь далей несвабодная

На Бродвее высмеяли принятый в России закон о запрете "пропаганды гомосексуализма" (видео)

Гей Альянс Беларуси начинает предоставление правовой помощи представителям ЛГБТ-сообщества Беларуси

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Відэапраект "Грамадзянскія супольнасці Беларусі" запрашае ўдзельнікаў

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

Трэнінг "ВІДЭА ПРА НДА - вучымся на практыцы"

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

Мингорисполком не разрешил публичные акции девятого Минского гей-прайда из-за всемирного Дня снега и "неправильно составленной заявки"

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte