Сёння 13 лістапада
Навіны

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае чальцоў да стратпланавання: уплывай на сваю арганізацыю

Праваабарончы праект

Сябры праваабарончага праекта “ГейБеларусь”, запрашаем вас прыняць удзел у 5-дзённым выяздным трэнінгу па стратэгічным планаванні для праваабарончага праекта “ГейБеларусь” на 2013-2015 гады.

Трэнінг адбудзецца з 26 па 30 чэрвеня ў адной з маляўнічых мясцінаў беларускіх абшараў. Трэнерамі і фасілітатарамі выступяць спецыяльна запрошаныя эксперты з партнёрскай малдаўскай ЛГБТ-арганізацыі “ГендарДок-М”. Усіх чакае насычаная праца, але таксама прадугледжаныя і вольны час, і гульні, і забаўляльная праграма з удзелам малдаўскай драг-к'уін.

На працягу 5-ці дзён мы паразважаем над тым, як адказаць на канкрэтныя запыты разнастайных сегментаў ЛГБТ-супольнасці, як лепей наладзіць інфармацыйную працу з разнастайнымі групамі супольнасці, улічваючы іх спецыфіку. Падыскутуем над патрэбамі мэтавай групы і патрэбамі арганізацыі.

Таксама цягам трэнінгу будуць абраны стратэгічныя накірункі дзейнасці арганізацыі на бліжэйшыя тры гады, пастаўлены вымяральныя мэты.

У трэнінгу прымуць удзел лідары "ГейБеларусі", актыўныя сябры арганізацыі, рэгіянальныя прадстаўнікі, прадстаўнікі мэтавай групы.

Выказаць жаданне да ўдзелу ў стратпланаванні проста, дашлі заяўку на э-пошту: да 23 чэрвеня. У лісце пазнач наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар тэлефона, рэгіён, пазіцыя ў структуры, а таксама матывацыю да ўдзелу ў стратпланаванні.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў законнай адмову ў рэгістрацыі беларускага рэспубліканскага моладзевага ЛГБТ-аб'яднання

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Запрашаем на сустрэчу-кінапрагляд "Смяротнае пакаранне і чалавечая годнасць"

ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што падчас праверкі парушэнняў не выяўлена

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte