Сёння 29 сьнежня
Навіны

Праваабарончы ўікэнд пройдзе 18-19 мая ў Гомелі і Магілёве! Спяшайся падаць заяўку!

Праваабарончы ўікэнд пройдзе 18-19 мая ў Гомелі і Магілёве! Спяшайся падаць заяўку!

Не раз мы можам чытаць, што ў розных краінах парушаюцца Правы Чалавека: то разгоняць дэманстрантаў, то судовы працэс пройдзе з вялікімі пытаннямі. Ці сапраўды мы можам давяраць СМІ, не разумеючы, што маецца на ўвазе пад словазлучэннем «правы чалавека»? Жадаеш разабрацца - удзельнічай у праваабарончым уікэндзе 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве! Дэдлайн на абодва 16.05.

У праграме ўікэнда два семінары: 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве (субота і нядзеля), а таксама вялікая колькасць разважанняў на тэму правоў чалавека, талерантнасці, большасці і меншасці, а таксама пра тое, якая розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі.

Заяўкі прымаем да 16 мая (чацвер) ўключна! Спяшайцеся - колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і фундаментальныя ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым нам дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».

Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Гомелі і Магілёве 18 і 19 мая 2013 адпаведна (субота і нядзеля) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Анлайн-заяўку запаўняйце ТУТ. Дэдлайн падачы заявак 16 мая 2013 уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы чалавека «на пальцах» - адукацыйна-асветніцкі семінар па Правах чалавека, які праходзіць на рэгулярнай аснове. Семінар з'яўляецца першым этапам Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Семінары ладзяцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта, прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада», праваабарончага цэнтра «Вясна», «Цэнтра прававой трансфармацыі» (Lawtrend).

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"Абарані сябе: бяспека і правы чалавека" - трэнінг для журналістаў

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

У Вільні 25 кастрычніка пройдзе Базавы курс па правах чалавека з вядомым праваабаронцам Андрэем Юравым

"Правы Чалавека "на пальцах" пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!

Семінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў

Праграма "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў" абвяшчае набор удзельнікаў

"Круглое Озеро-2013" - тест на толерантность для активных!

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2013

Цыкл семінараў "Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!

Лесбиянка Сурганова не смогла в Гомеле определиться со своим отношением к закону о запрете "пропаганды гомосексуализма"

Инспектор, возмущенный видеосъемкой, назвал водителя гомосексуалом

У гомельскай краме чапаць тэхніку маюць права выключна гомасэксуалы

Гомельчане о геях и однополых браках

Міклаш Харашці сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, каб даведацца аб стане правоў чалавека ў Беларусі

Белорусская милиция хочет сорвать создание ЛГБТ-организации

У Магілёве напярэдадні антыканстытуцыйнага Славянскага маршу затрымалі актывіста, які расклейваў антыфашыстоўскія ўлёткі

Магілёўскі гарвыканкам дазволіў правядзенне рускага нацыяналістычнага "Славянскага маршу"

Эмоциональное письмо 18-летней девушки из Гомеля

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte