Сёння 13 лістапада
Навіны

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і

Чаму абмежаванае кола моладзевых арганізацый фінансуецца з дзяржбюджэта, а іншыя вымушаны шукаць яго за мяжой і баяцца крымінальнай адказнасці? Як адстойваць свае інтарэсы ва ўмовах манаполіі БРСМ і што рабіць беларускім маладзёнам?

Адказы спрабуе знайсці Нацыянальны моладзевы савет «РАДА» ў сваім даследванні прававога становішча моладзі ў Беларусі.

«Часта можна пачуць, што законы ў нас добрыя, але яны не працуюць. Дык вось і законы ў нас не заўсёды добрыя», – кажа Дар’я Каткоўская, юрыстка Цэнтра прававой трансфармацыі і складальніца экспертнага заключэння аб прававым становішчы моладзі ў Беларусі.

Сапраўды, сёння моладзевыя НДА хоць і з’яўляюцца адным з тых, хто апроч міністэрства і прэзідэнта, можа ўплываць на моладзевую палітыку, але фактычна ў іх такіх магчымасцей мала.

Прычыны розныя: ад страху страціць рэгістрацыю да больш шырокіх – у нас проста няма адмысловага органа ці праграмы для працы з моладдзю (14-31 год), якой зараз у Беларусі каля чвэрці насельніцтва. Пры гэтым адзіная крыніца ведаў аб моладзевай палітыцы – справаздача Мінадукацыі – ужо пару год як не выходзіць у свет.

Па законе «Аб асновах моладзевай палітыкі» ў Беларусі ніхто, і ў тым ліку БРСМ, не можа прэтэндаваць на манаполію і ніхто не павінны прымушацца да ўступлення ў НДА. Тым не менш і тое, і тое парушаецца, у прыватнасці, з боку вышэйзгаданай арганізацыі.

Кажа Дар’я Каткоўская: «І тое, і тое не патрабуе доказаў: дастаткова паглядзець бюджэт за апошнія тры гады. І абавязак Мінадукацыі падаваць справаздачу нікуды не падзеўся. У 2010 годзе міністэрства “стамілася” і перастала рабіць іх, але абавязак у законе дагэтуль ёсць».

Калі казаць пра рэгістрацыю арганізацый, то яна не такая і сумная, на першы погляд: на 1 ліпеня 2011 года было зарэгістравана 220 моладзевых аб’яднанняў, а ў першым паўгоддзі 2011 зарэгістравалася 51 грамадскае аб’яднанне. Аднак большая частка з іх так ці інакш звязана са спортам.

Яшчэ адна праблема, што ў большасці грамадскіх арганізацый няма доступу да буйных СМІ, хаця арганізацыі маюць права на рэгістрацыю ўласных. У той жа час інфармацыя на сайтах арганізацый – гэта не СМІ, бо працэдура рэгістрацыі інтэрнэт-выданняў заканадаўча не ўрэгулявана.

“Прабачце, не падкажаце, як прайсці да льгатавання і субсідавання?”

Па законе моладзевыя НДА маюць права на фінансаванне, ільготы і субсідзіраванне праектаў. Па гэтыя сродкі можна звяртацца да раённых уладаў. Вельмі рэдка з гэтай магчымасці карыстаюць, і не факт, што яна спрацуе.

«Але спытацца ў дзяржавы: “Прабачце, не падкажаце, як прайсці да льгатавання і субсідавання” – цалкам можна», – кажа Дар’я Каткоўская.

Што тычыцца спонсарскай падтрымкі, то атрымаць яе не так лёгка. Але можна скарыстаць, напрыклад, указ №300 пра атрыманне спонсарскай дапамогі ад камерцыйных арганізацый. За гэта можна расплаціцца пасільнай рэкламай.

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці, праз які адбываецца рэгістрацыя замежных сродкаў для НДА, розніцы між выбарамі, правамі чалавека і экстрэмізмам не бачыць. Пад гэтыя мэты зарэгістраваць сродкі наўрадці атрымаецца. Сама працэдура рэгістрацыі доўгая (не менш за пару месяцаў, а часта – болей), але гэта адзіны легальны шлях атрымаць грошы НДА ад замежных рэзідэнтаў.

Цалкам неўрэгуляванай застаецца сфера валанцёрства. Адізная форма, згаданая ў заканадаўстве – будаўнічыя атрады. Што тычыцца гендэрных пытанняў, то сустракаюцца парадоксы накшталт мэты ў дакуменце аб гендэрнай роўнасці «растлумачыць розніцу ролі мужчыны і жанчыны ў соцыюме». Зрэшты, пра гэтыя і іншыя цікавосткі можна пачытаць у поўным тэксце дакумента.

Арганізацыям трэба ўсвядоміць, што праца, якую яны робяць, важная

Тое, што ў Беларусі рэгіструюць не ўсе НДА, а некаторых і пазбаўляюць рэгістрацыі, з’яўляецца рычагом ціску на іх. Наталля Баржэлі з Міжнароднага цэнтра некамерцыйнага права (ЗША) лічыць беларускае заканадаўства для НДА адным з найбольш абмежавальных у рэгіёне.

«Можна было б параўнаць з Узбекістанам і Туркменістанам. Крымінальнай адказнасці, напрыклад, за ўдзел у нефармальных арганізацыях нідзе няма», – кажа Наталля.

Таксама Наталля сказала, што ў Беларусі, нягледзячы на гэта, ёсць пэўная колькасць рэальна дзеючых арганізацый, чаго ў тым жа Туркменістане няма.

Зміцер Дабравольскі, генеральны сакратар Нацыянальнага моладзевага савету «Рада» (скарочана – «РАДА»), лічыць адной з галоўных праблемаў для моладзевых арганізацый у Беларусі крыміналізацыю дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый.

«Гэта нараджае страх арганізацый з’яўляцца ў публічнай прасторы і зніжае актыўнасць і эфектыўнасць іх дзейнасці. Людзям трэба тлумачыць, што яны маюць правы і яны роўныя ў сваіх правах. Ненармальна, калі адзін пераўзыходзіць іншага, і гэтым яго надзяліла дзяржава. Чаму 98% бюджэту сыходзіць БРСМ, 2% – пятнаццаці арганізацыям у рэестры, а ўсе астатнія вымушаныя выжываць і баяцца? Баяцца не трэба: калі арганізацыя губляе сувязь са сваёй мэтавай групай, то яна яе страчвае. Я б параіў усвядомліваць, што праца, якую яны (арганізацыі – аўт.) робяць, важная», – упэўнены Зміцер Дабравольскі.

«РАДА», па замове якой было зробленае даследванне, зноў з’явілася ў публічнай прасторы і мае на мэце стварыць пляцоўку для камунікацыі моладзевых НДА, бо зараз яны адасобленыя адна ад адной. Існаванне такой пляцоўкі, а таксама даследванні і выпрацоўка меркавання буйной супольнасці могуць дапамагчы ў вырашэнні агульных праблем.

Паводле АМП

Аўтар артыкулу: АМП

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Открытый гей станет ведущим конкурса Мисс Вселенная в Москве

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Новыя рыцары ночы. Пра змагароў з геямі ад апазіцыі Рудкоўскага і Севярынца піша Уладзіслаў Гарбацкі

Вядомая беларуская праваабаронца Таццяна Рэвяка пра ЛГБТ-тэматыку ў беларускіх медыях і ў палітычным мэйнстрыме (відэа)

Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў пра асвятленне тэмаў ЛГБТ у СМІ: "Нашыя калегі баяцца гэтай тэмы" (відэа)

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Беларуская журналістка Адар'я Гуштын пра асвятленне тэмаў аб ЛГБТ у беларускіх медыях (відыё)

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte