Сёння 21 верасьня
Навіны

"Правы Чалавека "на пальцах" прыедуць у Брэст 16 сакавіка

Вы жадаеце ведаць, якімі правамі валодаеце і як іх абараніць? Да каго можна звярнуцца па дапамогу? Якія дзеянні можна распачаць самастойна?

Шукаем адказы 16 сакавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах» у Брэсце. Дэдлайн 14.03.

У праграме семінара 16 сакавіка (субота): тэорыя і філасофія правоў чалавека, дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і прававыя механізмы абароны правоў чалавека.

Заяўкі прымаем да 14 сакавіка (пятніца) ўключна! Не цягніце з падачай – колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

Першая частка семінара – гэта дзве гадзіны пра гісторыю і філасофію Правоў Чалавека. Пасля мы разам падумаем над метадамі абароны правоў чалавека. У гэтым нам дапаможа інструмент пад назвай «Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў».

Апошняя частка семінара прысвечана прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а пра вельмі канкрэтныя рэчы.

Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка 2013 (субота) з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 14 сакавіка 2013 уключна.

Увага! Удзел ва ўсім семінары абавязковы!

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

«Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.
 

Паводле Spring96.org

Аўтар артыкулу: Spring96.org

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Беларусь занимает 41 место среди 49 европейских стран по уровню защиты прав ЛГБТ

Цыкл семінараў "Гендарныя інтэрвенцыі ў палітычныя дыскурсы" ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе

У Беларусі створана нефармальная кааліцыя меншасцяў

Amnesty International осуждает запрет публичных акций ЛГБТ в Беларуси и шествий Минского гей-прайда

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

Приглашаем на семинар по правам человека в Молодечно

Замбийская полиция арестовала гей-активиста сразу же после выступления на телевидении

Сенат Франции легализовал однополые браки

Владимир Путин пообещал "договориться" с геями России, "понять друг друга и выработать определенные правила"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Власти требуют от РМОО "Встреча" освободить помещение в Бресте

У Беларусі з'явілася аб'ектыўная кніга для сэксуальнага выхавання падлеткаў

Белорусская милиция хочет сорвать создание ЛГБТ-организации

Сяргей Андросенка ў Брэсце заявіў, што хоча дзяржаўнага фінансавання "ГейБеларусі" (фота, відыё)

10 лістапада ў Брэсце - інфармацыйная сустрэча "ГейБеларусі" і ЛГБТ-вечарына да Міжнароднага дня салідарнасці студэнтаў

17-летнего брестчанина за предполагаемую симпатию избил одногруппник

Брестский социальный блог решает проблему: Сосед "гомосексуалист". Куда можно обратиться, чтобы его отселили?

Створана брэсцкае рэгіянальнае прадстаўніцтва "ГейБеларусі"

В Бресте задержано двое парней за предложение интим-услуг в Интернете

21 сакавіка прайшла гей–вечарына ў Брэсце. Фотасправаздача

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte