Навіны » Беларусь » 25 красавіка 2009 а 724
Прэм′еру «Харві Мілка» ў Беларусі затрымліваюць. З 30 красавіка ў «Победе»
На беларускую прэм′еру «Харві Мілка» 30 красавіка ў «Победу» збіраюцца прыйсці ўсе гей–актывісты. Пры гэтым прэм′ера павінны была ўжо адбыцца 23 красавіка ў Доме кіно. Падзея прыпала на Месяц супраць гамафобіі ў Беларусі, які працягнецца да 17 траўня.
Беларусам не прывыкаць да таго, што ўлада часта вырашае за іх, як правільна думаць, што лепш гаварыць і нават, як высвятлілася, што можна або нельга глядзець. Фільм «Харві Мілк», які атрымаў дзве прэміі «Оскар» сёлета — за лепшы арыгінальны сцэнар і галоўную мужчынскую ролю, у Мінску ўсёткі пакажуць, але не больш аднаго тыдня і толькі ў адным месцы — кінатэатры «Победа».
Прычына крыецца ў змесце карціны. Фільм рэжысёра Гаса Ван Сэнта распавядае аб жыцці першага ў ЗША адкрытага гея–палітыка. У 1976 годзе ён стаў першым прадстаўніком сэксуальных меншасцяў, які ўвайшоў у склад урада горада Сан–Францыска. 27 лістапада 1978 года ў будынку муніцыпалітэта Харві Мілка застрэліў былы чалец наглядальнай рады Дэн Уайт.
У карціне скарыстаныя дакументальная хроніка, фатаграфіі рэальных герояў таго часу, а за кадрам гучыць голас самога Харві Мілка. Фільм апавядае і аб асабістым жыцці палітыка, аб яго, парой трагічных, узаемаадносінах з блізкімі людзьмі. Але ў адрозненні ад яшчэ аднаго «оскараноснага» фільма «Гарбатая гара», дзе ў аснове ляжыць гісторыя кахання двух геяў, «Харві Мілк» апавядае ў цэлым аб руху за правы геяў і лесбіянак у Амерыцы ў 70–е гады.
Гэта аповед аб важным і нават рэвалюцыйным часе ў ЗША і аб палітыцы, дзякуючы якой барацьба з гамафобіяй ссунулася з мёртвай кропкі, а прадстаўнікі ЛГБТ–супольнасці ў выніку атрымалі тыя свабоды, за якія выступаў Харві Мілк, і за якія ён аддаў сваё жыццё. Нездарма слоган карціны гучыць як: «Яго жыццё змяніла гісторыю. Яго мужнасць змяніла жыцці».
Выканавец галоўнай ролі палітыка–барацьбіта за правы сэксуальных меншасцяў Шон Пэн, які атрымаў за гэтую ролю свайго другога ў жыцці «Оскара», прапанаваў увесці ў ЗША свята ў гонар Харві Мілка. Акцёр не настойвае на тым, каб гэта быў выходны дзень, але хацеў бы, каб свята адзначалася на ўзроўні грамадскіх і адукацыйных арганізацый штата, у прыватнасці, каб у школах дзецям у гэты дзень распавядалі аб асобе і аб дасягненнях палітыка–гея.
У сваёй падзячнай прамове пасля ўручэння запаветнай статуэткі Шон Пэн сказаў: «Я думаю, што прыйшоў добры час для тых, хто галасаваў за забарону аднаполых шлюбаў (у Каліфорніі — аўт.) сесці, падумаць і прадбачыць свой сорам і сорам у вачах унукаў, калі яны будуць працягваць гэта рабіць».
А сцэнарыст фільма Дасцін Лэнс Блэк, для якога прыклад жыцця палітыка Мілка стаў стымулам для адстойвання сваіх правоў, атрымоўваючы «Оскар», са слёзамі на вачах прызнаўся: «Незалежна ад таго, што вам гавораць, Бог вас любіць… Вельмі хутка, я абяцаю вам, у вас будуць роўныя правы па ўсёй краіне… Гісторыя Харві Мілка дала мне надзею на тое, што ў адзін выдатны дзень я смогу жыць адчынена, закахацца і скласці шлюб».
«ХАРВИ МИЛК»
с 30 апреля в «Победе»
(США, 2008, драма)
Сценарий: Дастин Лэнс Блэк.
Режиссёр: Гас Ван Сэнт.
В ролях: Шон Пенн, Джош Бролин, Эмиль Хирш, Джеймс Франко.
Как сообщается в рекламках Дома кино: Лауреат премии «ОСКАР–2009» в номинациях «Лучший актер» (Шон Пенн), «Лучший оригинальный сценарий»
Фильм рассказывает о харизматичном политике Харви Милке. В 1976 году он стал первым представителем сексуальных меньшинств, вошедшим в состав правительства города Сан–Франциско. 27 ноября 1978 прямо в здании муниципалитета он был расстрелян бывшим членом наблюдательного совета Дэном Уайтом.
Аўтар артыкулу: Сяргей
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял
http://gaybelarus.by/naviny/belarus/preme-ru-harvi-milka-u-belarusi-zatrymlivayuc-z-30-krasavika-u-pobede.html