Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы" адбылася ў Віцебску

Прэзентацыя кнігі

На мінулым тыдні ў і Віцебску адбылася прэзентацыя кнігі Уладзіслава Гарбацкага “Фемінізацыя беларускай мовы”. Арганізатарамі выступілі праваабарончы праект “ГейБеларусь” пры падтрымцы “Незалежнага кінаклуба”.

“Гэта ўжо не першае сумеснае мерапрыемства “ГейБеларусі” і “Незалежнага кінаклуба”. У мінулым годзе на пляцоўцы “Незалежнага кінаклуба” праваабарончы праект праводзіў некалькі ЛГБТ-кінапаказаў і сустрэч”, - паведаміў каардынатар “ГейБеларусі” у Віцебскай вобласці, Максім Гайкоў.

Уладзіслаў Гарбацкі не ўпершыню распавядае пра сваё эсэ, у якім з пазіцыі сацыёлага разглядае змены ў мове, выкліканыя ўплывам гендарных працэсаў. У тым, што носьбіты мовы неасэнсавана надаюць жаночыя формы агентывам (назоўнікам, што абазначаюць назвы пасадаў), аўтар бачыць прычыну павелічэння ролі жанчыны ў грамадстве. Акрамя таго, аўтар падкрэслівае, што фемінізацыя – працэс натуральны для беларускай мовы і ёй ўласцівы.

Прэзентацыя кнігі

Слухачы знайшлі для сябе прэзентацыю вельмі карыснай і цікавай.

Прэзентацыя кнігі

“Мы вельмі рады, што серыю мерапрыемстваў, прысвечаных ЛГБТ-тэматыцы і пытанням гендэрнай роўнасці, мы адкрылі менавіта прэзентацыяй кнігі “Фэмінізацыя беларускай мовы” Уладзіслава Гарбацкага”, - дадаў Максім Гайкоў.

Прэзентацыя кнігі
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Возможны стипендии для беларусов на профессиональную конференцию "Транс-Здоровье СНГ"

9 октября в Минске. Гендер, Нация, Сексуальность: презентация исследований

На "Евровидении 2014" Австрию представит трансгендерная женщина Кончита Вурст (фото и видео)

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Швецыя першынствуе ў рэйтынгу раўнапраўя палоў

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

УУС Віцебскага аблвыканкама даслала адказ на скаргі актывістаў "ГейБеларусі"

У Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы"

В Витебске рассматриваются жалобы активистов "ГейБеларуси" на действия сотрудников милиции

Ассошиэйтед-пресс: гомосексуалы в Беларуси подвергаются преследованию из- за попытки зарегистрировать правозащитную организацию

Путешествие на малую родину А. С. Пушкина со скидкой для однополых пар

Гвалтоўныя заляцанні дзяржавы да геяў

Белорусская милиция хочет сорвать создание ЛГБТ-организации

У выходныя ў Мінску і Віцебску міліцыя ўчыніла аблавы на клубы, дзе збіраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte