Сёння 17 сакавіка
Навіны

Прыгожы ролік пра беларускае "Каханне без межаў". Каментарыі і відыё

Прыгожы ролік пра беларускае

Прэзентацыя роліка “Каханне без межаў” павінна была адбыцца яшчэ 15 кастрычніка, на адной з вечарын Мінскага гей-прайда 2011, але тэхнічныя і арганізацыйныя цяжкасці не дазволілі гэтага зрабіць падчас беларускага праваабарончага ЛГБТ-форуму. Прэзентацыя роліка адбылася ў сеціве адразу пасля Новага года. Рэжысёрам роліка і аўтарам ідэі з’яўляецца Максім Анацка.

У роліку гарманічна паказана каханне гетэрасэксуальнай пары і гомасэксуальнай, і, што прыкметна, мадэлі, якія граюць гетэрасэксуальную пару, сапраўды з’яўляюцца парай і свядома сваім удзелам падтрымалі ідэю стварэння падобнага роліка ў абарону талерантнага стаўлення да аднаполых пар і раўнапраўя.

Як паведамляе сп. Анацка ў інтэрвію францускаму гей-часопісу “Tetu”, ён стварыў ролік таксама і для таго, каб “паказаць, што каханне гетэрасэксуалаў і гомасэксуалаў прынцыпова не адрозніваецца”. Таксама Максім прызнаецца, што ў Беларусі ёсць праблема закрытасці ЛГБТ-супольнасці.

Вялікую дыскусію ролік выклікаў на сайце беларускай незалежнай газеты “Наша Ніва”, адзін з каментатараў Нік іранізуе: “202 комментария. Кому что болит, тот о том и говорит. Гомофобия - важнейшая из тем в благополучной и процветающей Беларуси”.

Журналістка газеты “Наша Ніва” Наста Шамрэй у каментары GayBelarus.By сказала, што ролік яна бачыла і ёй ён вельмі спадабаўся.

Ролік мне спадабаўся, ён падаўся мне эмацыйным і душэўным. Але я такі чакала, што ў роліку з’явіцца і дзявочая пара. Яна, на жаль, не з’явілася. Дзявочая аднаполая пара гарманічна бы глядзелася ў падобным роліку”, - выказала сваю думку журналістка газеты “Наша Ніва” Наста Шамрэй.

Частка здымак троххвіліннага роліка прайшла на Камсамольскім возеры, іншая — у Драздах.

Аўтар ідэі роліка і рэжысёр — Макс Анацка. У ролі разнаполай пары выступілі Вераніка Алексіна і Яўген Алексін, а ў эпізодах гей-пары здымаліся Уладзімір Марук і Мікола Анціпаў.

Прыгожы ролік пра беларускае

Адзін з актораў роліка Уладзімір Марук, які таксама з’яўляецца сябрам праваабарончага праекта “ГейБеларусь” ад Гродзенскай вобласці, у сваім каментары GayBelarus.By паведамляе, што ролік яму самому падабаецца.

Ролік нават атрымаўся лепей, чым я чакаў. Чуў багата добрых водгукаў пасля яго прэзентацыі. Праўда, каментары ў беларускім сігменце інтэрнэта расчаравалі, вельмі шмат нядобрых водгукаў.

Сябры паставіліся вельмі добра да майго акторскага дэбюту. Але, думаю, што ролік да маіх гетэрасэксуальных сяброў і бацькоў ня дойдзе і застанецца, на жаль, збольшага на гей-сайтах і ў гей-блогах”, - каментуе Уладзімір Марук.

Іншы актор роліка Нік Анціпаў быў у сваім каментары вельмі сціплым: “Так, гэты ролік стаўся для мяне публічным камін-аўтам. Але я шчаслівы”.

Я не чакаў, што ролік будзе так шырока распаўсюджаны. Безумоўна, мяне гэта цешыць.

Мая маці стала адной з першых гледачоў гэтага роліка, крытыкам яна не стала, бо ролік ёй спадабаўся.

Напрыканцы роліка хлопцы запускаюць у неба кітайскі ліхтар як сімвал кахання і любові. Пасля відаць, што на небе такіх агеньчыкаў шмат, калі не прыглядацца да нейкіх умоўнасцяў, то каханне гомасэксуалаў і гетэрасэксуалаў не моцна адрозніваецца. І першае, і другое – полымя пачуццяў.

У любові шмат формаў і праяваў, але на “небе”, як і на Зямлі, месца хопіць усім ліхтарыкам і пачуццям”, - распавёў GayBelarus.By стваральнік роліка Максім Анацка.

Ацаніўшы каментарыі ў беларускім інтэрнэце ды і наогул на прасторах глабальнага сеціва, становіцца відавочна, што праца знайшла свайго аматара і закранула людзей. Магчыма, прычына такога поспеху ў тым, што гэта ролік беларускі, магчыма, у тым, што ён першы падобны беларускі, магчыма, у тым, што пытанне гамафобіі і талерантнага стаўлення да гомасэксуалаў, сапраўды, актуальнае для нашай краіны.

Вашай увазе “Каханне без межаў”:

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte