|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 27 красавіка 2009 а 754 Расцяжку БНФ на Чарнобыльскім Шляху–2009 неслі і геі![]() 26 красавіка ў Мінску адбылося жалобнае шэсце Чарнобыльскі Шлях. Акцыя сабрала блізу 1000 чалавек, гэта быў самы малалюдны жалобны мітынг за ўсю яго гісторыю. Квір–супольнасць у невялікім складзе таксама прыйшла на акцыю памяці трагедыі і пратэсту супраць пабудовы АЭС у Беларусі. Некаторыя актывісты гейскага руху і сябры партыі БНФ, у прыватнасці Аляксей Кліменка і яго хлопец, неслі расцяжку партыі БНФ. Іншая частка ЛГБТ–актывістаў, з праекта ГейБеларусь, гартавалася да анархістаў. Менавіта пры дапамозе анархістаў на падобным мерапрыемстве быў падняты вясёлкавы сцяг у 2008 годзе, у гэтым годзе, пасля размовы з суарганізатарам мерапыемствам Віктарам Івашкевічам, было прынята рашэнне сцяг не падымаць. Здарыўся і дэманстратыўны выпадак. Да прадстаўнікоў праекта ГейБеларусь падыйшлі два актывісты незарэгістраванага нацыялістычнага Правага Альянса і, пачаўшы гучна смяяца, спыталі: «Ну чаму вы свой сцяг не падымаеце? Падымайце — не саромейцеся!». За правядзеннем мерапрыемства сачыла вялікая колькасць спеслужбоўцаў у форме і ў грамадзянскім.
Раніцай 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на 4–м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на памежнай з Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва. У паветра, ваду і глебу патрапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху ня меней да 100 атамных бомбаў. 70% радыёактыўных адпадаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны. Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў да гэтай пары застаецца забруджанай небясьпечнымі ізатопамі цэзію–137 і стронцыю–190, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей на працягу некалькіх стагодзьдзяў. У чыстыя рэгіёны Беларусі пераселена было 138 тысячаў грамадзянаў з 470 населеных пунктаў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласьцей. Болей за паўтара мільёны чалавек да гэтага часу жывуць на забруджаных тэрыторыях. Эканамічныя страты Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі перавышаюць 235 мільярдаў даляраў ЗША. Беларуская апазыцыя з 1989 году праводзіць у Менску жалобныя шэсьці ў гадавіну аварыі.
Паводле
Радыё «Свабода», «Наша Ніва», Моладзь БНФ, уласнай інфармацыі Аўтар артыкулу: Сяргей Матэрыялы, блізкія па тэматыцыУжо ў другі раз у Мінску прайшоў Дзень Маўклівасці (+фота) Арганізатары Чарнобыльскага Шляху 2010 заклікаюць прыходзіць на марш без сцягоў На Чарнобыльскім шляху 2010 абяцаюць звязваць гомасэксуалаў і здаваць у міліцыю 22 апреля "Всё о моей матери" в "Клубе 6_А" Месяц против гомофобии в Беларуси пройдет в третий раз 7 траўня, Мінск, «Rainbow House», фотасправаздача ад Юліі Аляксандравай Карэспандэнт «Нашай Нівы» пабываў на менскай гей-вечарыне |
Камэнтары
геи несли флаг БНФ... по моему очень символично
)
а ещё мне понравилась фотка вото того в белой маске, я в такой на Haloween 2008 в клубе отжигал
Няхай бы Правы Альянс з сабою 1000 чалавек прывёў, а потым ужо пальцы гнуў. А то прыйшло 20 чалавек. Хуткай бяз гееў і мітынг сабраць ня змогуць.
тут займаюцца раскруткай бнф!
правы альян сакс! нашы лгбтэшнікі і то круцейшыя! поспехаў, сябры!
Нёс, нясу і несці буду!!!
На акцыі я прысутнічаў у якасці прадстаўніка Моладзі БНФ, а не гея.