Сёння 13 лістапада
Навіны

Рок-гурт "NAKA" і Аксана Пагодзіна разнастаілі адпачынак гомасэксуальных і бісэксуальных жанчын (фота і відыё)

Рок-гурт

3 жніўня праваабарончы праект “ГейБеларусь” арганізаваў для жаночай публікі адмысловую вечарыну з запрошанымі гасцямі – рок-гуртом “NAKA”, а менавіта Настассяй Шпакоўскай і Ірынай Кліменка, і беларускай спявачкай Аксанай Пагодзінай.

Свой каментар наконта вечарыны для GayBelarus.By пакінула Таццяна - 23-гадовая дзяўчына, якая спецыяльна прыехала на вечарыну з Віцебска: “Ужо гэтая ноч з 3 на 4 жніўня - адна з самых выдатных, якія толькі могуць быць! Я ўпершыню ў "Клубе 6_А" і тут такое крутае мерапрыемства, як выступ Аксаны Пагодзінай і тых, дзеля каго я і прыехала з Віцебска, - дзяўчаты з гурта "Naka", найпрыгажэйшая Насценька і не менш цудоўная Ірына".

"Гэты акустычны сэт - нешта неверагоднае. Насця ледзь стрымлівала той драйв, ад якога яе літаральна распірала, седзячы на зэдліку, а Іра выдатна гуляла на клавішных кампазіцыі, якія патрабуюць магутнага рок-гучання, але ўсё было цудоўна, нягледзячы на тое, што некаторыя песні "па заяўках" не былі выкананы.

Рок-гурт

Знаходзіцца ад гурта на адлегласці прыблізна ў паўтара метра і назіраць за кожным іх рухам, поглядамі, мімікай ... гэта .. не апісаць словамі! А пасля выступу ... пасля выступу набраліся адвагі і пайшлі за аўтографамі да дзяўчат. Яны з задавальненнем падзяліліся сваім почыркам і пажаданнямі, пагутарылі з намі, пафатаграфаваліся, нават з прадзюсарам "Naka" зрабілі агульны здымак. Вельмі прыемныя людзі, што яшчэ сказаць?!

Ночка атрымалася, дзякуй тым, хто ўдзельнічаў і арганізаваў ўсё гэта, а гэтак жа, асобны дзякуй чалавечку, які падарыў мне незабыўны танец у гэтую ноч ;)”, - напісала нам Таццяна.

Рок-гурт

Рок-гурт

Рок-гурт

Рок-гурт

Рок-гурт

ШМАТ ФОТАК З ВЕЧАРЫНЫ ТУТ

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 7)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

7 сентября в Минске: "Евдокимов шоу" на Дне Рождения театра караоке "Богема" (+видео)

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Геи идут на Анастасию Тиханович в "Каста Диву" 11 мая

Беларускія актывісты арганізавалі назіранне за рэйдамі ў сталічных гей-клубах

Пачынаем год з іспанскай ЛГБТ-вечарыны ў Віцебску 12 студзеня

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

2 лістапада ў Гродне геі, лесбіянкі і іх сябры зладзілі маскарад (+ 10 лешых фота з вечарыны)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte